Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ураду і Сэйму Літоўскай Рэспублікі

Паважаныя спадарыні і спадары,
22 лістапада гэтага года Літоўская Рэспубліка арганізавала пахаваньне герояў паўстаньня 1863 года. Гэта адбылося на вышэйшым узроўні, надзвычай годна, высокародна, зь вялікай пашанай і культурай.

Ведаю добра, што вольныя беларусы, якія прыехалі на пахаваньне, вельмі ўзрушаныя і ўдзячныя Ураду і Сэйму Літоўскай Рэспублікі за высокую арганізацыю, павагу да памяці герояў і добрыя сяброўскія адносіны да людзей, прысутных на пахаваньні.

Выказваю шчырую ўдзячнасьць Ураду, Сэйму і людзям Літоўскай Рэспублікі.
Покліч “За нашу і Вашу свабоду” застаецца.

Зянон Пазьняк,
кіраўнік дэпутатскай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі 12 скліканьня; Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.

29/11/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Спачуваньне сябру

Выказваем нашы шчырыя спачуваньні сп. Уладзімеру Плотнікаву, сябру Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, у сувязі з напаткаўшым яго горам – сьмерцю маці.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

29 лістапада 2019 г.

29/11/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Дзень герояў 2019

Сёньня дзень герояў, 99 угодкі Слуцкага Збройнага чыну. У 1920 годзе беларусы паказалі, што ў справе абароны Бацькаўшчыны яны могуць арганізавацца хутка, збройна і ахвярна.

Случчына апынулася на той час найменш разбураным вайной краем у параўнаньні з іншымі мясьцінамі Беларусі. Там былі моцныя сялянскія гаспадаркі. Случакі ўспрымалі БНР як сваю беларускую ўладу і не хацелі, каб расейскі бальшавік удзёрся ў іхняе жыцьцё са сваім рабаваньнем і забойствамі. На заклік Беларускай Рады Случчыны за некалькі дзён сабралася дзесяць тысяч дабраахвотнікаў ваяваць з Масквой – цэлая дывізія. Праўда нехапала зброі і ўзброілася толькі частка. Далей...

29/11/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2019
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь