Зянон ПАЗЬНЯК: Дзень герояў 2019

29 лістапада 2019 г.

НавіныЗянон Пазьняк

Сёньня дзень герояў, 99 угодкі Слуцкага Збройнага чыну. У 1920 годзе беларусы паказалі, што ў справе абароны Бацькаўшчыны яны могуць арганізавацца хутка, збройна і ахвярна.

Случчына апынулася на той час найменш разбураным вайной краем у параўнаньні з іншымі мясьцінамі Беларусі. Там былі моцныя сялянскія гаспадаркі. Случакі ўспрымалі БНР як сваю беларускую ўладу і не хацелі, каб расейскі бальшавік удзёрся ў іхняе жыцьцё са сваім рабаваньнем і забойствамі. На заклік Беларускай Рады Случчыны за некалькі дзён сабралася дзесяць тысяч дабраахвотнікаў ваяваць з Масквой – цэлая дывізія. Праўда нехапала зброі і ўзброілася толькі частка.

Аналягічна, калі за часы нямецкай акупацыі ў 2-й Сусветнай вайне беларускія вайскавікі аб’явілі аб стварэньні Беларускай Краёвай Абароны, то адразу зьявіліся 40 тысяч дабраахвотнікаў (што, дарэчы, упалохала немцаў, якія беларусам не давяралі).

Такім чынам тыя беларусы, якія жылі перад намі, былі хуткімі да бою і вайны не баяліся. Больш за месяц слуцкія дабраахвотнікі змагаліся з маскоўскай зграяй, б’ючы маскалёў. Урэшце бальшавікі кінулі на Слуцкі фронт велізарныя сілы, цэлыя дывізіі з артылерыяй. Толькі тады случакі ў колькасьці паўтары тысячы жаўнераў адступілі і перайшлі за раку Лань.

Слуцкі збройн чын – гэта моцная старонка беларускай змагарнай гісторыі. Случакі змагаліся за сваю зямлю і за Беларускую Народную Рэспубліку. Яны засьведчылі збройны супраціў маскоўскай акупацыі Беларусі. Змагары паказалі, што за Айчыну трэба змагацца ў любых умовах, ня гледзячы ні на якія цяжкасьці і ні на якую сілу ворага. Ворагаў ,бальшавіцкую навалу трэба было біць і зьнішчаць, як шалёных сабак.

Цяпер імпэрыялістычная Масква зноў задзірае свій лыч, пагражае Беларусі і ўсяму сьвету. Яна імкнецца прымусіць здрадніцкі рэжым Лукашэнкі падпісаць капітуляцыю і стварыць повад, каб захапіць Беларусь. Але вынікам гэтай палітычнай авантуры стане тое, што маскоўскія авантурысты будуць зьнішчаны беларускім народам разам з лукашысцкімі здраднікамі і хрыстапрадаўцамі. Настае час, калі воля становіцца галоўнай і нішто ня спыніць вольнае Беларусі.

Слава слуцкім змагарам! Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

27 лістапада 2019 Зянон Пазьняк