Паважаныя спадарыні і спадары, 22 лістапада гэтага года Літоўская Рэспубліка арганізавала пахаваньне герояў паўстаньня 1863 года. Гэта адбылося на вышэйшым узроўні, надзвычай годна, высокародна, зь вялікай пашанай і культурай.
Ведаю добра, што вольныя беларусы, якія прыехалі на пахаваньне, вельмі ўзрушаныя і ўдзячныя Ураду і Сэйму Літоўскай Рэспублікі за высокую арганізацыю, павагу да памяці герояў і добрыя сяброўскія адносіны да людзей, прысутных на пахаваньні.
Выказваю шчырую ўдзячнасьць Ураду, Сэйму і людзям Літоўскай Рэспублікі. Покліч “За нашу і Вашу свабоду” застаецца.
Зянон Пазьняк, кіраўнік дэпутатскай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі 12 скліканьня; Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.