Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Чаму Джойс ня стаў Пазьняком?

Прачытаў водгук Антона Лявіцкага (малады інтэлектуал зь Нямеччыны) на “Палын-палын…”. Лявіцкі падвёў, што ў рамане выяўлены аўтарскі расізм, нацыяналізм і ксэнафобія (прапушчаныя чамусьці “фашызм” і “тэрарызм”). І таму аўтар, паводле крытыка, ня стаў Джойсам. (Дакладна так ў загалоўку водгука спадара Лявіцкага і заінтрыгавана). Ў рамане, маўляў, таксама больш “сацрэалізму”, чым ў Мележа. Далей...

19/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


8 траўня ў Вільні ў Доме нацыянальных аб’яднанняў адбылася прэзентацыя народнай праграмы “Вольная Беларусь”.

Народная Праграма Вольная Беларусь – гэта праект новай Беларусі. Распрацавана салідарным калектывам палітыкаў і спецыялістаў дзеля вольнай будучыні краіны, для выкарыстання будучым Часовым ці Пераходным Урадам дзяржавы альбо іншым палітычным утварэннем, якое пасля ліквідацыі антынароднага рэжыму возьме на сябе адказнасць за лёс і будучыню Рэспублікі Беларусь. Над Праграмай працаваў калектыў аўтараў (9 асобаў), якія жывуць у Беларусі і за межамі краіны. Кіраўнік калектыва стваральнікаў Праграмы Зянон Пазьняк. Далей...

19/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Рэжым плянуе новую тактыку зьнішчэньня Курапатаў

Зразумеўшы, што беларусы гуртуюцца, каб абараніць Народны Мэмарыял у Курапатах ад лукашысцкай “мэмарыялізацыі”, рэжымныя служкі пачалі блытаць сьляды. Зьявіліся публікацыі, у тытулы якіх выведзена наступнае: “Крыжы ў Курапатах чапаць ня будуць”. Прыкладна тое ж выдаў у інфармацыйную прастору лукашэнкаўскі міністр культуры тав. Святлоў: маўляў, крыжы не зачэпім. Далей...

19/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Рэжым дае сігнал, што разбурыў Беларускую армію

Па БТ працягваюць круціць “пабедабесныя” рэкламныя ролікі наконт таго, як усё добра і магутна ва Узброеных сілах РБ, як брава крочаць шыхты пад сьцягамі рэжыму і СССР. Маладыя жаўнеры прымаюць тэатральную прысягу Савецкай Арміі (якой ужо няма 26 гадоў) і ўсе радуюцца, радуюцца. Далей...

19/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Беларускі народ будзе рады візыту Папы Рымскага

У інфармпрасторы прагучала на тэму “Папа Рымскі і Беларусь”. Як заўсёды (або “амаль заўсёды”), сапраўднай аналітыкі пытаньня не было ні ад афіцыёзу, ні ад мясцовых “дэмСМІ”. Праўда, ад іх ужо ніхто асабліва і не чакае аналітыкі. Але вось што яны падалі: Далей...

19/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Расейскі крымінал на Захадзе працуе на Маскву

Эўрапейскія экспэрты прадставілі даклад Эўрапейскай рады па міжнародных справах. Як указана ў падрыхтаваным дакладзе, існуе маса доказаў таго, што арганізаваныя злачынныя групы ў Эўропе выкарыстоўваюцца Крамлём для вяденьня шпіёнскай дзейнасьці і палітычнага ўплыву на эўрапейцаў. Далей...

19/5/2017 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2017
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь