Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ГРАМАДЗКАЯ ДЫРЭКЦЫЯ НАРОДНАГА МЭМАРЫЯЛУ «КУРАПАТЫ»

(паведамленьне)

12 сакавіка на сумесным паседжаньні Управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ і кіраўніцтва Грамадзкага аб“яднаньня Хрысьціянская Злучнасьць «Курапаты» створана Грамадзкая Дырэкцыя Народнага Мэмарыялу «Курапаты» (ГД НМК). Далей...

26/3/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Вялікая Беларуская Ідэя

Паважаныя спадарыні і спадары, паважаныя беларусы.
Віншую ўсіх з Днём Волі, са слаўнай 99-й гадавінай аб’яўленьня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта вялікі гістарычны дзень, калі высака быў падняты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг Беларускай дзяржаўнасьці і голасна на ўвесь сьвет прамоўлена пра дзяржаўную незалежнасьць новай Беларускай нацыі, якая ўтварылася і вырасла зь Вялікага Княства Літоўскага. Далей...

25/3/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Народны рух «Вольная Беларусь»

Становішча, у якім апынуўся працоўны Беларускі народ пасьля 22-х з паловай гадоў хамскай прамаскоўскай улады Лукашэнкі, прыніжальнае для беларускай народнай годнасьці.

У краіне штучна спынена эканамічнае і гуманітарнае разьвіцьцё беларускай нацыі. Адсталая дзяржаўна-эканамічная сістэма і кантроль шкоднікаў ад улады спарадзілі хранічны недахоп працы, а людзей, якія ня маюць працы, антынародны рэжым абклаў падаткамі за беспрацоўе. Гэта зьдзек над народам, нахабнае рабаўніцтва людзей. Далей...

21/3/2017 › Навіны

Камэнтаваць


АБ ПРАТЭСТАХ СУПРАЦЬ ДЭКРЭТУ №3 І ЗМАГАНЬНІ ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ

Крызіс антыбеларускага рэжыму ўступае ў актыўную фазу. Зьняважаныя нялюдзкім дэкрэтам № 3 (празваны правіцелем дэкрэтам “аб дармаедах”), людзі вышлі на вуліцы выказваць сваё абурэньне і патрабаваньні. Далей...

14/3/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ТРЭБА ЗМАГАЦЦА ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ

(Сакавіцкі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

12 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Выступоўца распавёў пра актывізацыю сацыяльна-палітычных працэсаў у Беларусі. Далей...

14/3/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Пазьняк адказаў на рэпартаж БТ: «Ня верце Лукашэнку, трэба пратэставаць, выходзіць на плошчы»

(13 сакавік 2017, Дзьмітры Гурневіч, Радыё Свабода)
zp.jpg
Старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк назваў хлусьнёй перадачу Беларускага тэлебачаньня дзе была заяўлена пра ягоны, нібыта, заклік ня ўдзельнічаць у акцыі з нагоды Дня Волі 25 сакавіка. Далей...

13/3/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Жыве Вольная БЕЛАРУСЬ!

https://www.youtube.com/watch?v=jl-Hip7lDos

7/3/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: СПЫНІЦЬ МАНІПУЛЯЦЫІ АХОЎНАЙ ЗОНАЙ КУРАПАТАЎ

Курапаты — гэта трагічнае і сьвятое месца ў Беларусі і на Зямлі. Трэба яго шанаваць. Гэтым мераецца чалавечнасьць асобы. І якраз таму, што месца гэтае сьвятое, сюды пры дрэннай антынароднай уладзе пастаянна лезе нечысьць, каб нагадзіць, нахлусіць, разбурыць, зьнішчыць і ліквідаваць. Нечысьць не пераносіць сьвятога. Далей...

2/3/2017 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2017
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь