Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СУДНІK Генадзь Вітольдавіч

24 жніўня на 71-м годзе жыцьця памёр беларускі журналіст Генадзь Суднік. У памяці людзей, якія ведалі яго, ён застанецца прыкладам чалавечай і прафэсійнай прынцыповасьці, вернасьці абранаму шляху. Дзякуючы ягоным творчым і арганізатарскім здольнасьцям на Магілеўшчыне ўзнікла і разьвіваецца незалежнае тэлебачаньне. Далей...

27/8/2013 › Навіны

 


Фронтаўцы аднавілі 100 крыжоў у Курапатах

talaka2408-030.JPG
24 жніўня на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ патрыёты прышлі ў Курапаты, каб ахвярнай працай адзначыць набліжэньне Дня Незалежнасьці роднай Беларусі. 35 чалавек працавалі з самай раніцы, добраўпарадкаваючы тэрыторыю Народнага Мэмарыяла. Далей...

25/8/2013 › Навіны

 


ДВАЦЦАЦЬ ПЯТЫ ЖНІВЕНЬ

Паважаныя спадарыні і спадары, паважаныя землякі, беларусы, грамадзяне незалежнай Айчыны.
Віншую з Дваццаць пятым Жніўнем – Днём здабыцьця Незалежнасьці Беларусі! Беларусы маюць дзьве вялікія сакральныя даты — Дваццаць пяты Сакавік 1918 года, калі Незалежнасьць Беларусі была аб’яўлена, і Дваццаць пяты Жнівень 1991 года, калі дзяржаўная Незалежнасьць была дасягнута. Далей...

23/8/2013 › Навіны

 


ВЫДАНЬНІ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

У канцы ліпеня ў сэрыйным выданьні радыё Свабода (Прага) вышла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы. Год Незалежнасьці вачыма ўдзельніка», 536 старонак з ілюстрацыямі ў фармаце А5 (1/16 друкаванага аркуша). Гэта выдатны падарунак у дзеяпіс беларускага змаганьня і быцьця. Істотна што кніга зьявілася якраз напярэдадні 25-га Жніўня – вялікага сьвята беларускай Незалежнасьці. Далей...

23/8/2013 › Навіны

Камэнтаваць


Пра агрэсіўны маскоўскі плян супраць Украіны

19 жніўня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Як Расея адцягвае Ўкраіну ад Эўразьвязу. Кіеўская газэта апублікавала сэнсацыйны крамлёўскі дакумант”. Вось гэты артыкул: Далей...

23/8/2013 › Навіны

 


Кыргызы патрабуюць кампэнсацыю ад Масквы за генацыд

19 жніўня летувіская газэта “Respublika” апублікавала артыкул пад тытулам “Кыргызы патрабуюць кампэнсацыі за дзеяньні царскай Расе і”. Далей...

23/8/2013 › Навіны

 


Перасьледуюць хрысьціян у Іране і ў Эўропе

21 жніўня летувіская газэта “Respublika” апублікавала артыкул пад тытулам “За распаўсюд Бібліі хрысьціяніна ў Іране асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі”. Вось гэты артыкул : Далей...

23/8/2013 › Навіны

 


ЧУМА

Я ўжо пісаў пра рэчаіснасьць сёлетняга паўгоддзя ў Беларусі, пра інтэнсіфікацыю акупацыйнай палітыкі. Я схільны ацэньваць сытуацыю як трагічна-тупіковую, якая сьведчыць, што, калі над намі і далей будзе заставацца вырадак народа, мы рэальна будзем мець і другую атамную катастрофу, і эксодус, і другі Тыбет, а ўрэшце – можам ня мець нічога, бо беларусаў ня будзе. Далей...

13/8/2013 › Навіны

 


ДАВЯЛІ КРАІНУ ДА ЧУМЫ

(Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

11 жнівеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

13/8/2013 › Навіны

 


Аб эпідэміі афрыканскай чумы сьвіней у Беларусі

(Заява)

Цяжкае становішча ўзьнікла для людзей у Беларусі ў сувязі з успышкай эпідэміі афрыканскай чумы сьвіней (АЧС). У 2007 годзе чума пачалася ў Расеі, пашырылася на ўсю эўрапейскую частку РФ і адтуль у пачатку 2013 г. была завезена ў Беларусь. Далей...

13/8/2013 › Навіны

 


Палац дыктатуры

9 жніўня славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Дыктатары аб’ядналі сілы. На пышны палац”. Вось гэты артыкул:

Дванаццаць гадзінаў штодня ў нялюдзкіх умовах і паўтысячы рабочых. Беларускі прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка пачаў такім чынам будаваць манумэнтальны Палац незалежнасьці за мільёны даляраў. Далей...

13/8/2013 › Навіны

 


Расправа –“дзейнічаюць, як акупанты…”

З Расеі ў Беларусь прышла свіная чума. Пошасьць вельмі лёгка пранікла праз мяжу, якой у прынцыпе не існуе, якую ніхто не ахоўвае і не кантралюе. Апошнія 20 гадоў прамаскоўскі лукашэнкаўскі рэжым сьцьвярджаў, што менавіта такое становішча на мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй зьяўляецца гарантыяй нашага прагрэсу і квітненьня. Чума прышла з Расеі разам з атручанымі кармамі. Далей...

13/8/2013 › Навіны

 


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(03.-09.08..2013)

І пад пальмамі, і пад соснамі…

3 жніўня 2013 г. бэльгійская газэта “De Standaard” напісала, што лідэр апазыцыі ў Зімбабвэ Морган Цвангірай будзе байкатаваць новы ўрад пасьля таго, як прэзыдэнт Мугабэ сфальшаваў вінікі чарговых выбараў. Далей...

13/8/2013 › Навіны

 


Рэжым баіцца народнага байкоту

Ведаеце, стала цікава глядзець і слухаць БТ. Хто б мог падумаць! 6 жніўня яно агучыла падачу ў “палаткі” праекта “паправак у закон аб выбарах”. Кожнаму зразумела, што “папраўкі” будуць прынятыя адзінадушна. У мёртвых “палатках” усё адзінадушна, як на могілках. Далей...

10/8/2013 › Навіны

 


“Трагічная сьмерць непакорнага расейскага сьвятара”

7 жніўня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

У Пскове быў па-зьверску забіты 75-гадовы айцец Павел Адэльгэйм – былы вязень лягяроў, услаўлены адважнай крытыкай патрыярхаў і абаронай дзяўчат з групы Pussy Riot. Далей...

10/8/2013 › Навіны

 


Казацкія злачынствы

У Польшчы мэмарыяльнымі мерапрыемствамі і публікацыямі адзначаецца 69-я гадавіна пачатку Варшаўскага паўстаньня 1944 года. Вядома, што Чырвоная армія стаяла на беразе Віслы і спакойна назірала, як немцы зьнішчаюць паўстанцаў і цывільных жыхароў горада. Такі быў загад маскоўскага палітбюро (пазьней стала модным звальваць усю адказнасьць выключна на Сталіна і ягоны “культ”). Далей...

7/8/2013 › Навіны

 


Лібэралы радуюцца ўзбройваньню Масквы

3 жніўня нарвэжская газэта “Aftenposten” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея ўзбройваецца на мільярды”. Апісваюцца працэсы мадэрнізацыі ўзбраеньняў у Расеі, разьвіцьцё яе ваенных праграм. Цікава, што рэдакцыя ўплывовай газэты нават не дапускае думкі пра сацыяльна-эканамічнае параўнаньне. У тым сэнсе, што абсалютная бальшыня насельніцтва расейскай імпэрыі існуе ў галечы, мільёны зь іх жывуць у трушчобах, пазбаўлены элемэнтарнай мэдычнай дапамогі, апусьціліся да жывёльнага ўзроўню. Далей...

7/8/2013 › Навіны

 


Мясцовы “функцыянер”разгаварыўся

Можна нават сказаць, што “Остапа понесло”… Маецца на ўвазе выступ Андрэя Дзімітрыева на старонках газэты “Народная Воля” (нумар за 2.08.2013). Так, таго самага Дзімітрыева, які ярчэй за ўсіх засьвяціўся ў агентурным амплуа яшчэ на прыканцы 2010 года. Далей...

7/8/2013 › Навіны

 


Помнік беларускага Праваслаўя

Нядаўні афіцыёзны апафэоз пад маркай 1025-годдзя хрышчаньня Русі, што разгарнуўся ў Менску, яшчэ раз прадэманстраваў спробу маскоўска-імпэрскіх структураў падаць усходнюю традыцыю хрысьціянства як “русскую веру” нашага народа. За ўсе сьвяткаваньні прагучалі роўна два слова па-беларуску, мясцовы экзарх Філарэт гукнуў пастве: “Са сьвятам!” Дзякуй, што называецца, і за гэта. Магло і двух слоў ня быць. Далей...

7/8/2013 › Навіны

 


Вандалы паламалі крыжы ў Курапатах

vandalizm2013-001.jpg
Раніцай 4 жніўня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ убачылі ў Курапатах сьляды чарговага акту вандалізма. Яшчэ ўчора, 3 жніўня, людзі працавалі на талацэ, добраўпарадкуючы тэрыторыю Народнага Мэмарыяла. Далей...

4/8/2013 › Навіны

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2013
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024