Можна нават сказаць, што “Остапа понесло”… Маецца на ўвазе выступ Андрэя Дзімітрыева на старонках газэты “Народная Воля” (нумар за 2.08.2013). Так, таго самага Дзімітрыева, які ярчэй за ўсіх засьвяціўся ў агентурным амплуа яшчэ на прыканцы 2010 года. У тытул артыкула вынесена “сэнтэнцыя” мясцовага “сэксота” — “Я сталкиваюсь с оппозиционным высокомерием”. Што ж, крута замешана. Мы, убачыўшы такі тытул, падумалі, што Дзімітрыеў будзе скардзіцца на тое, як яго лёгка раскрылі, як яго не падпускаюць да сябе прыстойныя людзі. А аказалася, што ён якраз раздае ацэнкі грамадзтву і палітыкам. Цытуем:
“Мы такие красивые, все такие в белом, такие правильные, демократические. А люди - быдло, и это быдло нужно направлять в другую сторону. Это не так. Это люди со своими жизнями и интересами. Они не просто так родились, они сами формируют своё информационное пространство”, - говорит Дмитриев. Андрей Дмитриев подчёркивает, что люди голосовали за Лукашенко, потому что он, в отличие от демократов, их уважал. “Он (Лукашенко) говорил про то, что важно людям. А когда политик говорит о том, что действительно важно для людей, он таким образом показывает, что он их уважает. А когда политик говорит о том, что важно ему, таким образом он их не уважает. Вот эта позиция, со своей высокомерностью иногда, приводит к тому, что демократы, считая людей быдлом, не добиваются от них ответной реакции”, - отмечает заместитель председателя кампании “Говори правду!”
Дмитриев говорит, что простые люди - это граждане этой страны, и они так же, как и все остальные, имеют право на своё самоопределение. “Если мы хотим переломить ситуацию, мы должны начать нормально относиться к людям. Они хотят нормальной жизни, и сегодня многое, что делает Лукашенко, уже не вписывается в их понимание “нормального”. Но чтобы они нас увидели, мы их должны увидеть тоже”, - отмечает политик.
Патрыёты-фронтаўцы яшчэ на пачатку 90-х гадоў пачалі заўважаць асобаў, якія на павышаных танах гукалі ў беларускім асяроддзі: “Да этому БНФу всё не так. Они там с Поздняком такие идеальные, хорошие. И всё бы у них мол получилось. Да вот народец не тот попался. Народ не дорос, вот как по-ихнему-то…” Спробы ўступіць у дыскусію з гэтымі крыкунамі посьпеху ня мелі. Яны выконвалі свой завучаны нумар і “шум у зале” не замінаў гэтым акцёрам арыгінальнага жанру. Цікава, што найбольш прыкметныя зь іх крыху пазьней былі ідэнтыфікаваны паводле дзейнасьці і замашак як канторскія агенты. Напрыклад, прэзыдэнт Кангрэсу Незалежных Прафсаюзаў Беларусі тав. Лысенка (яго з прафсаюзаў выдалілі). І вось апрабаваны канторскі спосаб каламучаньня (“говорения правды”) у грамадзтве зноў рэалізуецца на практыцы з удзелам новых гукальшчыкаў.
З дэмагогам усё зразумела. А вось дагэтуль ня ўсім зразумела з газэтай “Нар. Воля”, якая здаўна пазыцыянуе сябе як апазыцыйнае выданьне. І ў каторы раз дае сваю “трыбуну” такім, як Дзімітрыеў. Хаця тут мы памыляемся, чытаючыя беларусы не такія наіўныя. Зьвярніце ўвагу на тое, што ў шапіках ляжаць стосы нераскупленых “нарволяў”. А гэта нядобрая прыкмета. Людзі, відаць, “галасуюць нагамі”, выказваючы свой недавер рэдакцыі.
- Сымон Рудзік*