Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

З НОВЫМ ГОДАМ!

Дарагія землякі, дарагія беларусы! Віншую нас ўсіх з Новым годам!
Няхай гэты надыходзячы Новы год прынясе нам сьвятло нацыянальнага абуджэньня, відушчасьць і разуменьне, хай удыхне змагарны дух у нашыя сэрцы, каб мы са сьцягамі і песьняй прынесьлі сабе свабоду. Далей...

31/12/2010 › Навіны

 


Нацыянальная Царква бароніць народ

Мы публікуем фрагмэнты Звароту да грэцкага народу Сьвяшчэннага Сіноду Эладскай (Грэцкай) Праваслаўнай Царквы. Бачачы, што народ апынуўся ў бядзе, грэцкае сьвятарства ўздымае свой голас ў абарону падманутых і пакінутых людзей, нацыянальных і духоўных каштоўнасьцяў вялікай Элады. Далей...

31/12/2010 › Навіны

Камэнтаваць


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

Аўстрыйская газэта “Die Presse”

28 сьнежня 2010 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала: “Аўтарытарны прэзыдэнт Лукашэнка зрабіў свайго даўняга хаўрусьніка Мясьніковіча новым прэм’ер-міністрам”. Далей...

30/12/2010 › Навіны

 


КРЫВАВАЯ НЯДЗЕЛЯ

У антыбеларускай дыктатуры ёсьць ужо ўсё, каб застацца ў гісторыі. Нават калі параўноўваць яе з, безумоўна, больш манумэнтальнай біяграфіяй позьнемаскоўскага царызму. Далей...

29/12/2010 › Навіны

 


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”
26 сьнежня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра А. Мілінкевіча, назвала яго “лідэрам беларускай апазыцыі”. Далей...

29/12/2010 › Навіны

 


РАСЕЙСКАЯ ІМПЭРЫЯ. ФАКТЫ І ПАДЗЕІ №18

Вы, батюшка, чай не партейный? 23 сьнежня з Масквы ўрэшце павіншавалі ўзурапатара прэзыдэнцкай улады Лукашэнку. Далей...

29/12/2010 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Свабоду паэту Някляеву!

Самае галоўнае, што пад ціскам грамадзкасьці, адвакатаў і сваякоў мы даведаліся, што паэт жывы. Пляны гэбістаў паблыталіся. Гэта ўжо ўсім зразумела. (Патрон злаваўся і фокус ня ўдаўся.) Далей...

28/12/2010 › Навіны

 


ЛУКАШЫСЦКІЯ ЭСЭСАЎЦЫ БІЛІ БЕЗ РАЗБОРУ, НАВАТ СВАІХ

Мы публікуем паведамленьне маскоўскага інтэрнэт-выданьня Lenta.ru ад 22 сьнежня 2010 г.

Спэцназ з Бабруйска абвінавацілі ў зьбіцьці менскіх міліцыянтаў
Далей...

27/12/2010 › Навіны

 


СМІ ПАСЬЛЯ ПЛОШЧЫ

Многія ў нашай краіне даўно ўжо адэкватна ацанілі правінцыйны характар мясцовых “незалежных і дэмакратычных” СМІ. Далей...

27/12/2010 › Навіны

 


СВАІМІ ВАЧЫМА

24-га сьнежня расейская радыёстанцыя “Эхо Москвы” амаль гадзіну перадавала ў эфір сьведчаньні журналістаў, якія былі на плошчы Незалежнасьці ў Менску ў час пабіцьця людзей 19-га сьнежня ў дзень выбараў. Далей...

27/12/2010 › Навіны

 


ЗАМЕЖНЫЯ ГАЗЭТЫ ПІСАЛІ ПРА БЕЛАРУСЬ 22 СЬНЕЖНЯ

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”

22 сьнежня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра тых, “хто пакаяўся” (як гэта сфармулявана ў падтытуле артыкула). Далей...

27/12/2010 › Навіны

 


ВАЛЬС БАСТОН

vals-baston.jpg
Адбылося тое, што павінна было стацца: мілыя сварацца – толькі цешацца. Расейскі прэзыдэнт Мядзьведзеў павіншаваў Лукашэнку з пасьпяховым “вабраньнем” на “прэзыдэнта” Беларусі. Далей...

25/12/2010 › Навіны

 


ВІНШАВАНЬНЕ СУАЙЧЫНЬНІКАМ

Віншую ўсіх беларусаў-каталікоў і ўсіх беларусаў-хрысьціянаў са сьвятам Божага Нараджэньня! Няхай гэтае найвялікшае Сьвята, якое 19-га сьнежня пачалося для беларусаў выпрабаваньнем цярпеньня, адзінства і волі, стане для нас весьнікам Адраджэньня сьветлай Беларусі, дарогай да новага жыцьця і шляхам свабоды.

Зянон Пазьняк

25/12/2010 › Навіны

 


СПАЧУВАНЬНЕ СЯБРУ

Выказваем свае шчырыя спачуваньні сябру Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ сп. Лявону Валую Далей...

24/12/2010 › Навіны

 


ДЗЕ ПАЭТ НЯКЛЯЕЎ?

Такой ілжы мы ня ведалі ніколі ў гісторыі, нават пры бальшавіках. Здаецца, што ўсё грамадзтва пагрузілася ў яе ліпкую твань. Ілгуць усюды: ва ўладзе, на тэлебачаньні і радыё, у КГБ і міліцыі, у ЦВК і на выбарах, у ахове здароўя і ў друку, у юстыцыі і судах. Ілгуць цынічна і нахабна, не міргаючы і гледзячы ў вочы. Далей...

23/12/2010 › Навіны

 


ЗАМЕЖНЫЯ ГАЗЭТЫ ПІШУЦЬ ПРА БЕЛАРУСЬ. 21 СЬНЕЖНЯ.

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”
21 сьнежня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Газ і нафта пахнуць крывёй” — “Новая газэта” зьвяртаецца з заклікам да Эўразьвязу па сытуацыі ў Беларусі”. Далей...

22/12/2010 › Навіны

 


Гэта – фашысцкі пераварот

(ліст ад чытача)

У панядзелак, пасьля драматычных падзеяў 19 сьнежня, у мяне балела душа. Упэўнены, што тое ж перажывалі многія беларусы, неабыякавыя да лёсу Бацькаўшчыны. Далей...

22/12/2010 › Навіны

 


Для сябраў Руху “За новыя выбары без Лукашэнкі”

Гуртуемся ў разумную сілу.

1. Інфармацыйная праца сябраў Руху, інфармаваньне грамадзтва:
 аб незаконнасьці адбыўшыхся 19 сьнежня 2010 года фальшывых выбараў. Далей...

22/12/2010 › Навіны

 


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

Славацкая газэта “SME”.
20 сьнежня 2010 г. Славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “One man show Лукашэнкі”. Далей...

22/12/2010 › Навіны

 


СЛАВА БЕЛАРУСІ, НАРОДУ СЛАВА!

Паважаныя спадарыні і спадары, дарагія землякі! Рэжымныя выбары, якія толькі што адбыліся, нельга лічыць нармальнымі і дэмакратычнымі. Быў гвалт над воляй і сумленьнем выбаршчыкаў і паўсюдны прымус да папярэдняга галасаваньня. Гэта ёсьць грубае парушэньне Закону і нормаў выбарчага права. Далей...

20/12/2010 › Навіны

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь