Для сябраў Руху “За новыя выбары без Лукашэнкі”

22 декабря 2010 г.

Навіны

Гуртуемся ў разумную сілу.

1.Інфармацыйная праца сябраў Руху, інфармаваньне грамадзтва: аб незаконнасьці адбыўшыхся 19 сьнежня 2010 года фальшывых выбараў. Аб фальсіфікацыі галасаваньня на выбарах 14-19 сьнежня 2010. Лукашэнка не зьяўляецца законным прэзыдэнтам Беларусі. Ён не абраны народам на законных, свабодных, дэмакратычных выбарах. Ён узурпатар. Ён ня меў права балатвацца на 3-ці і 4-ы тэрмін прэзыдэнцтва. аб непрызнаньні гэтых выбараў АБСЭ, Эўразьвязам, ЗША. аб антынародным, акупацыйным характары і антыкультурнай сутнасьці рэжыму Лукашэнкі. Аб неадпаведнасьці маральнага, культурнага і псіхічнага ўзроўню Лукашэнкі пасадзе прэзыдэнта Беларусі. аб калабаранцкай сутнасьці вертыкалі чыноўнікаў. Чыноўная вертыкаль, суды, праваахоўныя органы зьяўляюцца надзіральнікамі рэжыму над народам. аб небясьпечнасьці знаходжаньня Лукашэнкі ва ўладзе для дзяржаўнасьці Беларусі, для жыцьця і здароўя беларускай нацыі.

2.**Арганізацыйная праца: ** сябра, які прыняў рашэньне далучыцца да Руху, стварае суполку (альбо ўступае ў існуючую суполку). Суполкі па колькасьці пажадана мусяць быць не болей за 7 асобаў. Кіраўнікі суполак ствараюць тэрытарыяльны (раённы) аргкамітэт Руху.

Далейшая структурызацыя Руху будзе прадоўжана пасьля пашырэньня сеткі суполак і тэрытарыяльных структураў. Рух старацца па прынцыпах і правілах актыўнай, жыцьцядзейнай арганізацыі з улікам наяўнасьці у акаляючым асяроддзі непрыхільных арганізацыяў.

Для арганізацыйнай працы выкарыстоўваем інтэрнэтныя сацыяльныя сеткі. Неабходна праводзіць пастаянны збор зьвестак, дакумантаў і матэрыялаў па тэмах, адзначаных у разьдзеле 1. Матэрыялы захоўваць у дакумэнтальнай і электроннай сістэме. З пашырэньнем Руху будуць праводзіцца мерапрыемствы, дзеяньні, акцыі, ініцыятывы.

Ініцыятыўная група Руху zanbv11@gmail.com