Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Тэлевізійнае блюзьнерства ў Курапатах

Нагадзіць у сьвятым месцы, такі ёсьць зьмест усялякага вандальнага кашчунства. 22 сьнежня адбыўся чарговы акт блюзьнерства ў Курапатах. Гэтым разам вандалы не хаваліся ад людзей і актыўна задзейнічалі ў блюзьнерскім чыне дзяцей. Каля 16.00 увечары людзі ўбачылі над тэрыторыяй Народнага Мэмарыялу ахвяраў генацыду беларускага народу яркія ўспышкі электрычнага сьвятла і здалёк пачулі расейскую музыку і сьпевы – “весёлые і задорные”. Далей...

29/12/2007 › Навіны

 


ВІНШАВАНЬНЕ З НАРАДЖЭНЬНЕМ ХРЫСТОВЫМ

Дарагія землякі, фронтаўцы, беларусы! Радасных сьвятаў! Віншую ўсіх беларусаў-католікаў, вуніятаў і пратэстантаў з Нараджэньнем Хрыстовым і з Новым годам! Зычу найлепшага ў жыцьці – здароўя, волі і незалежнасьці Бацькаўшчыны-Беларусі! Далей...

24/12/2007 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Канцэпцыя новага беларускага Адраджэньня

Сёньня (05.12.2007) выйшла з друку новая кніга Зянона Пазьняка “Развагі. Канцэпцыя новага беларускага Адраджэньня”. Гэтае выданьне зьяўляецца першай часткай трохтомнага цыклю, астатнія тамы павінны пабачыць сьвет у наступным годзе.

Кніга выдадзеная ў цьвёрдай вокладцы, мае больш за 300 старонак, сотні ўнікальных здымкаў і копіяў дакумэнтаў і самвыдатаўскага друку. Артыкулы, якія зьмешчаныя ў выданьні, ахопліваюць пэрыяд ад 1990 да 1996 году, да пачатку эміграцыі старшыні БНФ. Далей...

17/12/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Мін’юст пагражае ліквідацыяй КХП-БНФ

6 сьнежня 2007. Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Мін’юст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня міжнацыянальнай варожасьці.

Падставай для папярэджаньня стаў ліст «Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва», які сябры Партыі распаўсюджвалі (гл. сьпісы папярэджаных чыноўнікаў) ў дзяржаўных органах. Паводле Мін’юсту, ліст «накіраваны на фармаваньне непрыязі, нянавісьці да расейскай нацыянальнасьці. У ягоным тэксьце абражаюцца пачуцьці грамадзянаў у зьвязку зь іх прыналежнасьцю да расейскай нацыянальнасьці, утрымліваюцца паклёпніцкія выказваньні».

Мін’юст указаў, што ў лісьце падаецца тэндэнцыйная інфармацыя ў адносінах да палітыкі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь у (цытата) «збліжэньні беларускага і расейскага народаў, грубыя паклёпніцкія нападкі ў дачыненьні да нацыянальнай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, народа Расеі і яго гісторыі».

Міністэрства юстыцыі прапануе спыніць распаўсюджваньне ліста і прызнаць яго распаўсюд памылковым дзеяньнем. У выпадку невыкананьня партыю ліквідуюць.

Паводле Радыё свабода і сеціва

13/12/2007 › Навіны



Галіна Пазьняк: “Беларусь у сэрцы”

Кніжка Галіны Пазьняк „Беларусь у сэрцы”, побач з працамі Сяргея Навумчыка, адно з першых выданьняў, дзе прадстаўлены разгорнутыя (хоць і фрагмэнтарна) ўспаміны пра рух Беларускага Адраджэньня ў канцы 80- і 90-х гадах мінулага стагоддзя, пра беларускіх адраджэнцаў і барацьбу, якая прывяла да аднаўленьня і ўсталяваньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Далей...

11/12/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Зянон Пазьняк: “Новая вайна”

( Выступ на сьнежаньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

Год-два таму пуцінская Масква зразумела, што купіць Беларусь за “так” у свайго сатрапа ім ня ўдасца. Сатрап прадаваўся толькі за ўладу над Крамлём. Далей...

11/12/2007 › Навіны

 


Сьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

9 сьнежня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (публікуецца). Далей...

10/12/2007 › Навіны

 


Асаблівасьці стварэньня беларускай ідэнтыфікацыі*

Раздвоенасьць сучаснай беларускай ідэнтыфікацыі
Разважаючы пра сучасны стан беларускага народа, асабліва заўважна тое, што беларускі народ разарваны паміж цывілізаванай Вільняй, ды варварскай Масквой, паміж хрысьціянствам ды атэізмам з Усходу, паміж беларускай мовай ды мовай расейскай, паміж гісторыяй пра Велічную Беларускую Дзяржаву Вялікае Княства Літоўскае ды маскоўскай фальсіфікацыяй гісторыі, згодна якой само існаваньне беларускага народа пачынаецца ў дваццатым стагоддзі, паміж паўсюдна вядомымі савецка-расейскімі героямі Вялікай Айчыннай Вайны, ды нікому невядомымі сапраўднымі беларускімі героямі пад нямецкай акупацыяй, паміж сьвятым бел-чырвона-белым сьцягам ды чырвона-зялёным сьцягам, які ёсьць сымбалем расейскае акупацыі, паміж сьвяткаваньнем угодкаў Аршанскай бітвы ды крыкамі на мітынгу “мы любім Россію”…** Далей...

10/12/2007 › Аналітыка

 


Зянон ПАЗЬНЯК: ЧАРГОВЫЯ КРОКІ АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ ПА ЛІКВІДАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ

Ліквідацыя беларускай фундамэнтальнай навукі ад самага пачатку ёсьць адзін з галоўных накіраваных удараў антыбеларускага рэжыму ў справе нацыянальнага вынішчэньня Беларусі. Матывацыя, якую выкарыстоўваюць непрыяцелі, выглядае цалкам банальнай. Яна добра вядомая яшчэ за часы палітыкі Савецкага Саюза на “ўскраінах імпэрыі”. Гэта матывацыя “неадукаванага прагматызму” – патрабаваньне ад навукі непасрэднай сувязі з вытворчасьцю і непасрэднай вытворчай аддачы навуковых дасьледваньняў. Такая матывацыя лёгка ўспрымаецца малакультурнымі людзьмі. Далей...

7/12/2007 › Навіны

 


З. Пазьняк: “У Расеі жорсткая калектыўная дыктатура”

Сяргей Навумчык, Прага
Вынікі парлямэнцкіх выбараў у Расеі камэнтуе старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк.

Пазьняк: “Выбары ў Расеі ўжо даўно ёсьць звыклай руцінай гэбізму - гэта значыць, сыстэмы ўлады, якая там усталяваная. Далей...

4/12/2007 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2007
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь