Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (17-18 красавіка 2006 г.)

17 красавіка тэлеканал “Эўраньюс” паказаў сюжэт пра Інстытут Эўразьвязу, які ўжо шэраг гадоў працуе непадалёк ад італьянскай Фларэнцыі. Там працуюць над доктарскімі дысэртацыямі, падвышаюць свае веды, працуюць над праектамі маладыя навукоўцы з усяе Эўропы. Далей...

18/4/2006 › Актуаліі

 


Мы ніколі не забудзем хто падрыхтаваў нам атамную сьмерць

16 красавіка 2006 г. Італьянская газэта “La Stampa” публікуе інтэрвію з М. Гарбачовым, былым генсекам КПСС і прэзыдэнтам СССР. Гэтым разам яго распытвалі пра Чарнобыльскую катастрофу. Ён адказваў на пытаньні ў гладкім стылі школьнага выдатніка, камсамольскага актывіста, задаволенага сабой. Аказваецца, паводле ягоных словаў, яны ў ЦК ня ведалі пра маштабы катастрофы. Далей...

18/4/2006 › Навіны

 


Змагарныя Баскі

17 красавіка 2006 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” піша пра святкаваньне баскскім народам Aberri Eguna (па-баскску – Дня Баскскай Айчыны). У сталіцы Басконіі Більбао адбыліся цэнтральныя мерапрыемствы, на якіх выступілі вядучыя нацыянальныя палітыкі. Лідэр аўтаномнага ўраду Басконіі Хуан Хасэ Ібарэтсэ заявіў: “Мы маем права на адзіную Канстытуцыю для баскаў”. Іншы палітычны дзеяч Ж. Імас зьвярнуўся да дзесяткаў тысячаў удзельнікаў мітынгу з словамі: “Цяпер наша тоеснасьць кансалідавана, і мы зьяўляемся нацыяй”. Далей...

18/4/2006 › Навіны

 


О’Ірляндыя!

17 красавіка 2006 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” дае рэпартаж з сталіцы Рэспублікі Ірляндыі Дубліна. Напярэдадні там адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя 90-годдзю Вялікоднага Паўстаньня. Прэм’ер краіны Бэрці Ахэрн і прэзыдэнт Мэры Мак Эліс усклалі вянкі да будынку Галоўпаштамта, дзе знаходзіўся штаб ірляндскіх паўстанцаў. Адбыліся вайсковы парад і маніфэстацыя. Далей...

18/4/2006 › Навіны

 


Інфармацыйныя бурбалкі з Расеі

16 красавіка 2006 г. Гішпанская газэта “El Mundo” паведамляе зьвесткі з расейскай калёніі строгага рэжыму, што ў сібірскім Краснакаменску. Тамака днямі сусед па каморы кінуўся на М. Хадаркоўскага і параніў яго нажом у твар. Далей...

18/4/2006 › Навіны

 


Хапун у краіне чужога рэжыму

(Мілаванава: ) “Схадзілі мы з мужам у ГУМ… Падарунак для сястры выбралі. Да вучобы заставалася гадзіна, вырашылі прагуляцца да плошчы Перамогі. Ну і дагуляліся. Падышлі людзі ў цывільным. І яны ж нас адвезьлі на Акрэсьціна. І ўсё, прыпаялі артыкулы. Да гэтага я палітычнымі пытаньнямі не цікавілася.” Далей...

18/4/2006 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024