Хапун у краіне чужога рэжыму

17 красавіка 2006 г.

Навіны

(Мілаванава: ) “Схадзілі мы з мужам у ГУМ… Падарунак для сястры выбралі. Да вучобы заставалася гадзіна, вырашылі прагуляцца да плошчы Перамогі. Ну і дагуляліся. Падышлі людзі ў цывільным. І яны ж нас адвезьлі на Акрэсьціна. І ўсё, прыпаялі артыкулы. Да гэтага я палітычнымі пытаньнямі не цікавілася.”

(Насьця: ) “Непасрэдна ў камэры я шмат даведалася пра палітыку, якой раней не цікавілася, бо вучуся на архітэктурным факультэце, па мастацкай спэцыяльнасьці…”

Разам з Насьцяй адбывала пакараньне яшчэ адна Насьця – Кавалёва. Як гаворыцца, села зусім ні за што:

(Насьця: ) “Дзяўчынка вучыцца на факультэце тэалёгіі і багаслоўя. Дэкан у іх – Філярэт. Датэрмінова прагаласавала, прыехала на вучобу. Выйшла з мэтро. Яна з валізкай была, бо ў інтэрнат не пасьпявала, а ў валізцы – рэчы і ежа. У пераходзе да яе і падышлі. А потым трое сутак далі на судзе.”

Зь яшчэ адной выпадковай ахвярай міліцэйскага хапуну – актывістам БРСМ, Насьця Мілаванава ехала на суд у адным аўтобусе.

(Насьця: ) “Хлопчык, якому далі сем сутак. Ён едзе ў аўтобусе, стукаецца аб шкло і кажа: “Актывіст БРСМ, ляўрэат лукашэнкаўскай прэміі… Ну што я тут раблю?!” І так ўсю дарогу грукаўся ілбом аб шкло…”

(Паводле радыё “Свабода”)