Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Асаблівасьці інфармацыйнага жанру

12 лютага 2006 г. Французкая газэта “Le Figaro” піша пра заяву Пуціна, які запрасіў арганізацыю Хамас на перамовы ў Маскву. На гэта ізраільскія ўлады назвалі расейскі дэмарш “ударам у плечы”, а заходнія дэмакратыі разгубіліся. Далей...

13/2/2006 › Актуаліі

 


Гэбэ будзе “спасаць” Расею

10 лютага 2006 г. Брытанская газэта “Times” паведамляе з Масквы. Перад ад’ездам у Мадрыд Пуцін кінуў лёзунг “Спасай Россію!”, загадаўшы свайму дарадчыку Іванову ўзначаліць спэцкамісію па рэіміграцыі з 34 спэцоў і распрацаваць да 1 чэрвеня гэтага году праграму па вяртаньню расейцаў у РФ з постсавецкай прасторы. Далей...

11/2/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (5-8 лютага 2006 г.)

5 лютага ў Мюнхэне прагучэў цьвярозы голас амэрыканскага палітыка. Сэнатар Джон Маккэйн заклікаў заходніх кіраўнікоў байкатаваць саміт “васьмёркі” найбольш эканамічна разьвітых краінаў, якія мае адбыцца сёлета ў Санкт-Пецярбургу. “Расея не зьяўляецца ні дэмакратычнай, ні эканамічна разьвітай краінай”. – заявіў амэрыканскі сэнатар. Далей...

11/2/2006 › Актуаліі

 


Рэжым ашчэрвае клыкі

Ідэя Народнага галасаваньня пашыраецца. Як і трэба было чакаць, паказны спакой лопнуў. Афіцыёз ня вытрымаў. У “Советской Белоруссіі” адзначыўся рэдактар П. Якубовіч. Ён напісаў пра мяне ўсё, што патрабуецца, і пра “політіческій труп”, і пра “капітуляцыю”, і пра “фіяска” і “мізер”, і пра тое, што ўсе яго (гэтага Пазьняка) ужо даўно “забылі”, і пра “несостоятельность ідей БНФ” , і г. д. І чым больш гэтак пішацца і паўтараецца, тым больш людзі, трэба думаць, пачынаюць разумець “праўду” Паўла Якубовіча. Далей...

11/2/2006 › Актуаліі



Вайна ўжо пачалася

8 лютага 2006 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” піша пра завяршэньне судовага працэсу над адным з ваяўнічых імамаў Вялікай Брытаніі. Далей...

10/2/2006 › Актуаліі

 


Крымінальная армія

9 лютага 2006 г. Швэйцарская газэта „Neue Zuercher Zeitung“ піша пра злачыннасьць у расейскай арміі. Журналіст актыўна цытуе публічны выступ галоўнага ваеннага пракурора РФ А. Савенкова. Далей...

10/2/2006 › Актуаліі

 


Мэтады правакатараў

7 лютага 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” піша пра ўчорашнюю “акцыю пратэсту” Нацыянал-бальшавіцкай партыі (больш вядомай як “лімонаўцы”). Далей...

10/2/2006 › Актуаліі

 


“Я с вамі согласен товарішч Іванов”

Вытрымка з гаворкі 6.02.2006 г. на “Эхо Москвы”, якая высьвятляе сутнасьць адной асобы з прэтэнзіямі. Далей...

8/2/2006 › Навіны

 


Вось яны “голенькія”

Карэспандэнт радыё “Свабода” перадаў наступнае: “Патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч 6 лютага ўдзельнічалі ў круглым стале, які прайшоў у сталіцы Расейскай Фэдэрацыі. Паўдня палітыкі і экспэрты абедзьвюх краінаў абмяркоўвалі тры асноўныя пытаньні: палітычныя аспэкты расейска-беларускіх адносінаў, пэрспэктывы эканамічнага супрацоўніцтва і правы чалавека ў кантэксьце так званай саюзнай дзяржавы.” Далей...

8/2/2006 › Навіны

 


Народнае галасаваньне робіцца для таго, каб спыніць фальсіфікацыю і выкінуць Лукашэнку з выбарчага працэсу

Прамаскоўская прапаганда паўтарае, што Зянон Пазьняк нібыта адмовіўся ад выбарчай кампаніі. Гэта няпраўда. Ні Пазьняк, ні Партыя БНФ не выходзілі з выбарчай кампаніі. Далей...

7/2/2006 › Навіны

 


Створаная Незалежная грамадзкая камісія па народным галасаваньні

5 лютага ў Менску прайшоў устаноўчы сход Незалежнай грамадзкай камісіі выбаршчыкаў, якая мае арганізаваць працэдуру народнага галасаваньня – ініцыяванага Зянонам Пазьняком народнага імпічмэнту А.Лукашэнку. Ідэя народнага галасаваньня палягае ў прапанове да выбаршчыкаў забіраць свае выбарчыя бюлетэні і перадаваць іх грамадзкай камісіі і яе аддзелам на месцах. Далей...

5/2/2006 › Навіны

 


Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

5 лютага ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

5/2/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (1-3 лютага 2006 г.)

1 ліпеня сьвіньня зноў выскачыла з-за штакетніка сьвінарніка і пачала бегаць па двары, таптаць кветкі і гадзіць. Уначы ў грузінскае сяло на тэрыторыі паўднёва-асэцінскай аўтаноміі ўехаў грузавік з расейскімі “міратворцамі”. Куды ехала гэтая кодла, невядома. Але сваім грузавіком яны пратаранілі легкавы аўтамабіль і спрабавалі зьнікнуць з месца злачынства. Далей...

5/2/2006 › Актуаліі

 


Заканадаўчае абгрунтаваньне Народнага галасаваньня

У Канстытуцыі 1994 года Вярхоўны Савет 12-га скліканьня заклаў нормы права, якія дазвалялі непасрэдна народу і галінам улады, якія выбірае народ, выпраўляць сітуацыю ў выпадку дэфармацыі, збачэньня любой галіны ўлады ад агульнанацыянальных інтарэсаў. Далей...

4/2/2006 › Змаганьне за Беларусь

 


The legal basis of the People’s poll

The Supreme Soviet (Parliament of Belarus) of the 12th convocation has created a legal basis of the Constitution of Belarus of 1994. In accordance with these legal norms the people and the state bodies elected by the people have right to improve the situation if some state body would deform the Law and act against the national interests. Далей...

3/2/2006 › English



Зянон Пазьняк: Народнае галасаваньне - праўдзівы шлях

(Зварот да прыхільнікаў і сяброў Фронту)

Паважаныя сябры і прыхільнікі вольнай Беларусі. Пройдзены 1-ы этап перадвыбарчай кампаніі. Мы ідзём з новай канцэпцыяй выбараў. Ёсьць плюсы і мінусы. Безумоўны плюс – гэта тое, што на працягу месяца мы мелі магчымасьць голасна інфармаваць грамадзтва пра Народнае галасаваньне. Добра тое, што людзі разумеюць правільнасьць гэтага шляху. Мінус – гэта тое, што ЦВК, парушаючы закон, заранёў адмовіла нам у прызнаньні сабраных подпісаў і гэтым заблякавала магчымасьць майго легальнага вяртаньня на Беларусь. Далей...

2/2/2006 › Навіны

 


Пружанскія чынадралы рэжыму чыняць беззаконьне (ліст з г.Пружаны)

Намесьніку старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Юрыю Беленькаму

У нашым г. Пружаны мясцовая ўлада звычайна не праяўляла сваёй агрэсіўнасьці ў адносінах да апазыцыі. А тут напрыканцы мінулага года з зайздроснай заўзятасьцю змушалі і змусілі настаўніцу гісторыі СШ № 5, сябра Партыі Жагалаву Тэрэзу Міхайлаўну падаць заяву аб звальненьні. Далей...

2/2/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (29-31 студзеня 2006 г.)

Драма на тэму садызму ў расейскай арміі працягваецца. На працягу трох тыдняў вышэйшае вайсковае і палітычнае кіраўніцтва ня згадвала пра масавы акт садызму ў навагоднюю ноч у танкавай вучэльні ў Чэлябінску. Далей...

2/2/2006 › Актуаліі

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024