Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Далучайцеся да змаганьня за ВКЛ Беларусь!

Паважаныя сябры! Рэальнымі дзеяньнямі ў справе абароны незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны ёсьць разгортваньне нашай беларускай альтэрнатывы супраць маскоўска-бэрлінскіх фармаваньняў у краіне (рэжым + яго намэнклятурная псэўдаапазыцыя). Далей...

1/11/2005 › Змаганьне за Беларусь

 


Абвестка

У рубрыцы “Змаганьне за Беларусь” пачынаем разьмяшчаць тэксты ўлётак.
Паважаны беларус, капіруй, друкуй, памножай і распаўсюджвай улёткі ў сваім асяродку, у сваім доме.
Цяпер самае галоўнае данесьці людзям праўду пра небясьпеку новага расейскага нашэсьця на Беларусь і ўказаць шлях дасягненьня перамогі ў справе абароны інтарэсаў беларусаў і Бацькаўшчыны.
Жыве Беларусь!
1 лістапада 2005 г. БС

1/11/2005 › Навіны

 


Улётка: “Беларускі выбар - Зянон ПАЗЬНЯК!”

Спампуй гэтую улётку -
Да той пары, пакуль беларусы цьвёрда не ўкараняцца на сваёй зямлі, у Беларусі ня можа быць ніякіх роўных правоў для грамадзянаў іншых краінаў і тым больш для расейцаў. Уся зямля, пераважная большасьць маёмасьці ў Беларусі павінна быць уласнасьцю грамадзянаў Беларусі. Далей...

1/11/2005 › Змаганьне за Беларусь

 


Улётка: “Маскоўскія імпэрыялісты расьпярэзаліся”

Спампуй гэтую улётку -
Кіраўнікі крэмлёўскай гэбоўскай хунты кшталту Барыса Грызлова, маскоўскія жулікі і казнакрады кшталту Паўла Барадзіна, цэлая армія імпэрскіх “аналитиков” і розных “писателей” расьпінаюцца на ўвесь сьвет, нібыта мы, беларусы, сьпім і бачым, як бы нам хутчэй аб’яднацца з крымінальнай і крывавай Расеяй. Далей...

1/11/2005 › Змаганьне за Беларусь

 


Зянон Пазьняк. Дачыненьні

(Урывак з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”)

Ёсьць адносіны і палажэньні, пра якія гаворыцца даўжэйшы час і якія павінны мы ўсьведамляць, усе беларусы. Але не зьнікае неабходнасьць паўтарацца ізноў.
Незалежная дзяржава Беларусь вярнулася ў эўрапейскі кантэкст, сталася суб’ектам міжнароднай палітыкі. Далей...

1/11/2005 › Навіны

 


Прэзэнтацыя

30–га кастрычніка ў Беларускім Цэнтры ў Саўт-Рывэры (ЗША) адбылася прэзэнтацыя кнігі доктара Юры Гарбінскага “Мікалай Лапіцкі ў служэньні Богу і Беларусі” выдадзенай БІНІМ. Гэта збор працаў, лістоў і дасьледваньняў (672 стар.) вядомага беларускага праваслаўнага дзеяча аўтакефальнай царквы протапрэсьвітэра М. Лапіцкага (1907—1976). Далей...

1/11/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (26-31 кастрычніка 2005 г.)

На прыканцы кастрычніка нам паказалі яшчэ адзін дыпляматычны падарунак Крамля. Аяцкаў, які гразіўся быць “апошнім паслом Расеі ў Беларусі”, не паехаў паслом нават у Папуа-Новую Гвінэю. “Проболтался парень” перад тэлекамэрамі, вырашыў, што ў паслах можна куражыцца, як ў губэрнатарскім крэсьле. Далей...

1/11/2005 › Актуаліі

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024