Паважаныя сябры! Рэальнымі дзеяньнямі ў справе абароны незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны ёсьць разгортваньне нашай беларускай альтэрнатывы супраць маскоўска-бэрлінскіх фармаваньняў у краіне (рэжым + яго намэнклятурная псэўдаапазыцыя). Сьцяг барацьбы за вызваленьне і адраджэньне нашай роднай Беларусі ў 80-ыя гады мінулага стагоддзя ўзняў Зянон Пазьняк. Ён моцна трымае наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг свабоды ўсе гэтыя гады. Наша беларуская салідарнасьць і гуртаваньне ў шыхты пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам разам з Зянонам Пазьняком ёсьць беларуская альтэрнатыва. Наша справа цяпер – данесьці кожнаму беларусу праўду пра небясьпеку новага расейскага нашэсьця на Беларусь і ўказаць шлях дасягненьня перамогі ў справе абароны інтарэсаў беларусаў і Бацькаўшчыны.
Каб далучыцца да працы, трэба заяву, якая дадаецца, прыслаць e-mail: inigroup@gmail.com; nester33@hotmail.com, або на імя Папкова С.П. па адрасе : 220005, Менск-5, а/с 154. Таксама дзейнічае далучэньне праз www.pbpf.org.
У штаб па фармаваньні ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка
Заява Прашу ўключыць мяне ў склад ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка
Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку __________________________________________ Год нараджэньня ___________ Хатні адрас, тэл. ______________________________________________________
Дата Подпіс
Жыве Беларусь!