Спампуй гэтую улётку - 
Кіраўнікі крэмлёўскай гэбоўскай хунты кшталту Барыса Грызлова, маскоўскія жулікі і казнакрады кшталту Паўла Барадзіна, цэлая армія імпэрскіх “аналитиков” і розных “писателей” расьпінаюцца на ўвесь сьвет, нібыта мы, беларусы, сьпім і бачым, як бы нам хутчэй аб’яднацца з крымінальнай і крывавай Расеяй. Разам з мясцовай кіруючай групоўкай імпэрскіх халуёў зноў рыхтуюць нам рэферэндум па так званым “канстытуцыйным акце саюзнай дзяржавы”. Гэты “акт” паводле нашага заканадаўства ёсьць крымінальным дакумантам, а дзейнасьць кіруючай групоўкі ёсьць здрадаю дзяржаве і паводле арт. 365 Крымінальнага кодэксу падлягае пакараньню да 15 гадоў турмы. Гэтыя крымінальнікі і ашуканцы расказваюць, як мы радасна пабяжым на гэты рэферэндум, якія мы будзем шчасьлівыя, калі самыя ўлезем ў расейскае ярмо. Іхныя мэты вядомая. У Расеі няма каму працаваць, не хапае гарматнага мяса для войнаў і разгортваньня тэрору. І ў гэтае пекла яны імкнуцца ўкінуць нас і нашу моладзь.
Ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі ведаюць кошт “брацкіх” абдымкаў Расеі. Такое гора, якое напаткала сям’ю Кліменкаў з Калінкавічаў, спазналі тысячы беларускіх сем’яў. 3 чэрвеня сёлета расейскімі міліцыянтамі на Беларускім вакзале ў Маскве быў затрыманы 54-гадовы жыхар Калінкавічаў Васіль Кліменка, які вяртаўся дамоў з заробкаў. Пасьля гэтага ён зьнік. З дапамогаю Калінкавіцкага РАУС жонцы спадара Кліменкі ўдалося высьветліць, што той 5 чэрвеня памёр у шпіталі імя Боткіна ад шматлікіх траўмаў. 22 ліпеня ён пахаваны ў Маскве як незапатрабаваная асоба. Як распавяла Тамара Кліменка, Беларускае консульства ў Маскве, куды яна зьвярталася, не аказала ніякай дапамогі ў пошуку мужа і дастаўцы яго цела ў Беларусь. З тысячаў падобных выпадкаў толькі адзінкі трапляюць у сродкі інфармацыі (зьвесткі пра выпадак прагучалі сёлета ў верасьні па Радыё «Свабода» паводле інфармацыі гомельскага карэспандэнта Казіміра Яноўскага). Усіх іншых ахвяраў гэтай «ціхай» вайны хаваюць без агалоскі, так, як гэта адбылося з Уладзімерам Мацьвейчыкам з Глуску. Паехаў на заробкі, працаваў, забілі (каб не плаціць заробленае), родзічы прывезьлі ў поліэтыленавым мяшку, пахавалі сёлета ў ліпені.
Адказнасьць за гора беларускіх сем’яў кладзецца на А.Лукашэнку і яго паплечнікаў. Больш за мільён беларусаў ён ператварыў у “гастарбайтараў” на абшарах Расеі. Яны ў пераважнай большасьці працуюць у рабскіх умовах з рызыкай для жыцьця на расейскі бюджэт, на расейскіх алігархаў, кормяць расейскіх пенсіянэраў. Разбураюцца беларускія сем’і, дзеці губляюць бацькоў. Ня мае права займаць пасаду Прэзыдэнта Беларусі чалавек, які груба парушыў Канстытуцыю і заканадаўства краіны.
Ужо самі расейцы пачынаюць разумець, што ў Крамлі засела групоўка жулікаў. Апошнім часам пішуць і гавораць адкрыта, што Пуцін купіў (праз “Газпрам” за дзяржаўныя грошы) у Абрамовіча фірму “Сібнафта” за 13 мільядаў даляраў. “Гешефт” падзялілі паміж сабой. Дабром для Расеі гэта не абернецца. Беларусам у расейскіх закалотах і разборках нельга ўдзельнічаць.
Беларусы мусяць рашуча і салідарна выступіць супраць рэфэрэндуму, які імкнуцца навязаць крамлёўскія жулікі.
Грамадзянская ініцыятыва “Беларуская Салідарнасьць”