![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Канфэрэнцыя ў гонар Дня Незалежнасьці Беларусі
6/9/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЭТАПЫ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
Паважаныя спадарыні і спадары, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, віншую з 25 Жнівенем, з 27-й гадавінай Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь і са стогадовым юбілеем аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Мае развагі тут аб гэтых двух вялікіх датах. 25-га жніўня 1991 года, пасьля надзвычай зацятага змаганьня дэпутатаў Беларускага Народнага Фронту супраць дэпутатаў камуністычнай намэнклятуры, пры падтрымцы тысячаў людзей на плошчы Вярхоўны Савет Беларусі надаў статус канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 3/9/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: СПЫНІЦЕСЯ, БЯСПАМЯТНЫЯ І БЕЗАДКАЗНЫЯ ! Мастакі, скульптары, архітэктары — людзі, якія маюць прафэсійную адукацыю — ня могуць ня бачыць і не разумець, што ў сытуацыі з Народным Мэмарыялам Курапаты ім прапанавалі паўдзельнічаць у зьнішчэньні народнага помніка шляхам рэалізацыі самых сябе ў чужой збудаванай сьвятыні. Ня бачыць, не разумець такога — немагчыма, калі ёсьць веды і сумленьне. Фігуральна ім як бы прапанавалі намаляваць вусы і бараду для Моны Лізы (ёсьць такое “мастацтва”), і яны пагадзіліся. 31/8/2018 › Навіны У Менску адбудзецца канфэрэнцыя ў гонар Дня Незалежнасьці Беларусі Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае навукова-гістарычную канфэрэнцыю, прысьвечаную 27-м угодкам аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі. Канфэрэнцыя адбудзецца 2 верасьня, пачатак а 14.00. Месца правядзеньня: лекцыйная заля Міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёганэса Раў. Адрас: Менск, пр. Газэты Праўда, 11. Ст. мэтро “Пятроўшчына”. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 27 жніўня 2018 г. 28/8/2018 › Навіны У пачатку 90-х камунізм быў перакулены, дзейнасьць КПСС спынена, партыя рассыпалася. Тым часам ў Беларусі амаль некранутым заставаўся культ Леніна. Гэта небясьпечны стан, бо пакуль жыве культ правадыра — жыве непагрэшнасьць яго камуністычных спраў (якія, маўляў, сказіла намэнклятура). Патрэбны быў моцны і публічны ўдар па гэтай “непагрэшнасьці”, які скалануў бы грамадзтва і перавернуў мазгі абывацеля. Гэтую справу я ўзяў на сябе, скарыстаўшы свае канстытуцыйныя дэпутацкія магчымасьці (абавязковасьць публікацыі) і папулярнасьць . 28/8/2018 › Навіны Агрэсіўная дэманстрацыя маскоўцаў на памежнай станцыі Незвычайыя падзеі адбываюцца на беларуска-расейскай мяжы. Замежнікі афармляюць у сваіх краінах візы ў Беларусь і на Расею, усе дакуманты ў парадку. Прыязджаюць у Беларусь. Купляюць у Менску квіток на цягнік у Пецярбург. Ніхто нідзе іх не папярэджвае. Толькі пры пасадцы ў вагон правадніца кажа, што “калі што не ў парадку, то вас высадзяць”. Але ж усё ў парадку. 28/8/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ВІНШАВАНЬНЕ СА СЬВЯТАМ Паважаныя землякі, дарагія беларусы! Віншую ўсіх з найвялікшым нацыянальным сьвятам — Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! 25-га жніўня 1991 года, пасьля ўпартага і зацятага змаганьня дэпутатаў Народнага Фронту з дэпутатамі камуністычнай намэнклятуры, Вярхоўны Савет аднагалосна надаў сілу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі, прынятай у 1990 годзе. З 25 жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай. 25/8/2018 › Навіны 50-я ўгодкі акупацыі Пражскай вясны У гэтым артыкуле мы ня ставім задачу ўсебаковага аналізу драмы жніўня 1968-га. У юбілейныя дні ў інфармацыйнай прасторы зьяўляецца маса шматгранных аналітычных матар’ялаў. Хацелася б асьвятліць тое, што засталося ў асабістай памяці і карэліраваць гэта з пазьнейшымі думкамі і падзеямі. 25/8/2018 › Навіны Рэжым супраць вольных беларусаў Ёсьць у нацыянальным календары дзьве даты. Сумная дата 25 чэрвеня 1941 года, калі расейскія акупанты расстралялі тысячы палітычных вязьняў пры эвакуацыі з Менскай турмы, па дарозе ў Расею непадалёк ад горада Чэрвеня (Ігумен) Менскай вобласьці, і радасная ўрачыстая дата — Дзень аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 года. Беларускія патрыёты праводзяць у гэтыя дні масавыя мерапрыемствы ў памяць палеглых і ў гонар герояў нацыянальнага змаганьня. Для Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, а потым і для КХП-БНФ гэтыя мерапрыемствы сталі традыцыйнымі. 25/8/2018 › Навіны Не жыве больш наш знакаміты грамадзка-культурны дзеяч, вядомы ў Віленшчыне і ў Беларусі, спадар Хведар Нюнька. Памёр 15-га жніўня. З 1989 года па 2014 ён кіраваў Таварыствам Беларускай Культуры ў Летуве (ТБК). Калі ў пачатку 2000-х Масква і лукашысты ўзяліся нішчыць беларускія арганізацыі ў замежжы, то найперш дзякуючы пазыцыі і энэргіі Хведара, ТБК было ўратаванае ад расколу і перакупу і па сёньняшні дзень стаіць на адраджэнскіх пазыцыях актаў 25 Сакавіка і 25 Жніўня. 16/8/2018 › Навіны
Адзін з удзельнікаў адмыслова прыехаў на абарону Курапатаў зь Віцебску. Прабыў усе выходныя, атрымаў некалькі адміністратыўных пратаколаў. Пра свой удзел сказаў проста і коратка: “А што застаецца рабіць?”. Сапраўды, беларусам не пакінулі іншага выйсьця. Справа абароны Курапатаў — справа абароны гонару і годнасьці ўсіх беларусаў. 13/8/2018 › Навіны (Жнівеньскі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 12 жніўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Крымінал і левая прапаганда” (надрукавана). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам старшыні Партыі і Фронту. Выступоўцы зрабілі агляд падзей прамінулага месяца і асноўных тэндэнцый палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага жыцьця. У цэнтры ўвагі палітычнага грамадзтва зьяўляюцца новыя санкцыі, паабяцаныя ЗША на адрас Расеі, якія павінны ўступіць у сілу на прыканцы жніўня. 13/8/2018 › Навіны Аб’ява на слупе: “Приехали из России!” Апошнім часам на абшарах самага дэмакратычнага віда інфармацыі – на слупах і платах – назіраецца проста рэвалюцыйная зьява. Калі раней у нашых гарадах навязьліва стракацелі дадзыбао з заклікамі “Работа в России! Высокие зарплаты. Хорошие условия”, то цяпер пачынаюць зьяўляцца ў вялікай колькасьці іншыя тэлеграфныя радкі з частым ужываньнем клічнікаў. Прыводзім прыклад нейкай пасіянарнай (і, можна сказаць, сярэднестатыстычнай) Міланы. 13/8/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ПАГРОМ СМІ І АПЭРАТЫЎНЫЯ ВУЧЭНЬНІ У пагроме журналістаў і неафіцыйных рэсурсаў СМІ ёсьць дзьве прычыны. Першая (суб’ектыўная) — гэта шызоідная помста за “інсульт”. Тое абсалютна дакладна, ведаючы хворую псіхіку суб’екта, адзначылі бальшыня назіральнікаў. Другая прычына — галоўная, якая фармальна ўстаўлена ў першую прычыну, але сутнасьць і рухаючыя сілы яе — іншыя. Тут праведзена тыповае тактычнае вучэньне ворганаў на прадмет ліквідацыі недзяржаўных СМІ на пэрыяд пачатку гарачай фазы гібрыднай вайны. 13/8/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: КРЫМІНАЛ І ЛЕВАЯ ПРАПАГАНДА За класіфікацыяй “левых” (лявацтва) стаіць пратэст, рэвалюцыя, халява, сацыялізм, камунізм, фашызм, нацыянал-сацыялізм (нацызм), калектывізм, падзел грамадзкага дабра на ўсіх па-роўну, экстрэмізм, тэрарызм, садомія, амаль ўсе маргінальныя ідэялёгіі і суполкі, сацыяльная агрэсія, групавая нянавісьць. 11/8/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: АБ РУСКАЙ СТРАТЭГІІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ Тое, што заходнія “стратэгі” пачалі нядаўна называць “гібрыднай вайной” — гэта для іх мэтадалагічная навіна. Для нас і нашых продкаў яно вядома даўно. Гібрыдная вайна — гэта ёсьць маскоўская тактыка зьнішчэньня суседняй дзяржавы і захопу яе тэрыторыі праз дэзынтэграцыю і дыверсіі знутры. Гэта тое, што мы называем “унутраннай акупацыяй”. Такая мэтода зьявілася ў маскоўцаў пасьля распаду Мангольскай імпэрыі і ўзмацненьня Маскоўскай арды. Выразны гістарычны прыклад гібрыднай тактыкі — падзел Рэчы Паспалітай. 10/8/2018 › Навіны · Прысутнічаў трывалы і нязломны абаронца Курапатаў Уладзімер Плотнікаў. Да варты цягам дня далучыліся іншыя сябры партыі, неабыякавыя грамадзяне. 10/8/2018 › Навіны Прачытаў і праглядзеў матэрыял з блогу “Aśvieta Pražska” ( https://asvietaprazska.blogspot.com/2018/07/blog-post_29.html ). Там шмат фатаграфіяў рэстарана “Поедем поедим”. Цяпер больш дэталёва разглядзеў інтэр’ер. Ня буду ўдавацца ў містычныя ацэнкі, бо можна далёка зайсьці. Пытаньні ёсьць, але гэтага мала, каб сьцьвердзіць нешта дакладнае. Пакуль адзначыў бы толькі характэрную стылістыку. 3/8/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Валеры БУЙВАЛ: Хрысьціянская Украіна супраць імпэрскай Масквы На прыканцы ліпеня ў Кіеве адбыліся дзьве яркія падзеі, якія выразна раскрылі сутнасьць канфлікту, што скаланае Украінай з самага 1991-га года. Падзеі кантрастныя па форме і зьместу, хаця прысьвечаныя адной тэме. А менавіта сьвяткаваньню 1030-й гадавіны хрышчаньня Украіны-Русі князем Уладзімірам у 988 годзе. Праваслаўная Царква арганізавала ў сталіцы хросныя хады з гэтай нагоды. 27 ліпеня маршыравалі сьвятары і вернікі УПЦ Маскоўскага патрыярхату (як эўфэмічна называе сябе РПЦ на тэрыторыі іншай дзяржавы). 28 ліпеня адбылася хада сьвятароў і вернікаў Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага патрыярхату. 3/8/2018 › Навіны Друкуем адаптаваны для пазнаваўчай інфармацыі тэкст пра Курапаты па-беларуску і па-ангельску. Можна выкарыстоўваць для ўлётак і інфармацыйных буклетаў. 1/8/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
