Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае навукова-гістарычную канфэрэнцыю, прысьвечаную 27-м угодкам аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі. Адбудзецца дэманстрацыя дакумэнтальных відэафільмаў, прысьвечаных падзеям жніўня 1991 года. Выступяць з успамінамі дэпутаты Адраджэньня і іншыя ўдзельнікі тых падзей.
Канфэрэнцыя адбудзецца 2 верасьня, пачатак а 14.00.
Месца правядзеньня: лекцыйная заля Міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёганэса Раў.
Адрас: Менск, пр. Газэты Праўда, 11. Ст. мэтро “Пятроўшчына”.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
27 жніўня 2018 г.