Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дэклярацыя аб сувэрэнітэце: пакуль што - у складзе СССР

Сяргей Навумчык,
з кнігі “Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)”

Паказальна, што ў траўні 1990 году ў Сойме БНФ некаторыя яшчэ вялі дыскусіі наконт незалежнасьці. Далей...

28/7/2006 › Старонкі гісторыі

 


Рэгістрацыя Фронтy

(Урывак з успамінаў)

Нягледзячы на тое, што Народны Фронт утварыўся ў 1988 годзе, даволі доўгі час камуністычныя ўлады адмаўляліся яго афіцыйна рэгістраваць. Займацца рэгістрацыяй Фронта ўзяўся адзін з намесьнікаў старшыні Юры Хадыка. Далей...

22/7/2006 › Старонкі гісторыі

 


Ян Чачот

7.7.1796, в. Малюшычы (цяпер Карэліцкі раён) — 23.8.1847, Друскенікі (цяпер Літва). Пахаваны ў в. Ротніца (цяпер Літва).

Імя яго будзе ў краіне навекі зьвязана
З Адамам Міцкевічам, з іменем Томаша Зана…
Далей...

12/7/2006 › Старонкі гісторыі

 


Пятро Драчоў (6.7.1937 — 8.5.2005)

Ён быў сябрам і аднадумцам Уладзімера Караткевіча, ягоным спадарожнікам у апошняй вандроўцы па Палесьсі. “Увесь час Караткевіч як бы паказвае, куды ісьці, як ісьці. І, мне здаецца, так будзе ўсё жыцьцё”, — казаў ён у адным з інтэрвію. Далей...

11/7/2006 › Старонкі гісторыі

 


Міхал Цюндзявіцкі

(Менск 1836 г., Барысаўскі павет — 2.6.1863 г., Менск)

У чэрвені 1863-га Менск абляцела вусьцішная вестка пра расстрэл царскімі карнікамі маладога афіцэра Міхала Цюндзявіцкага, сына маршалка Барысаўскага павету пана Мэльхіёра. Далей...

9/7/2006 › Старонкі гісторыі

 


Імёны Свабоды: Уладзімер Плешчанка

25.7.1949, в.Вароны, Віцебскі раён – 20.5.2006, в.Вароны, Віцебскі раён

Філёзафы сьцьвярджаюць, што свабода ніколі не прыходзіць да таго, хто яе не чакае. Уладзімер Плешчанка ня проста чакаў свабоду – ён набліжаў яе прыход. Далей...

28/6/2006 › Старонкі гісторыі

 


Імёны Свабоды: Міхал Валовіч

18.6.1806, маёнтак Парэчча (цяпер Слонімскі раён) — 2.8.1833, Горадня

У адзін з жнівеньскіх дзён 1833 году віленскі губэрнатар князь Далгарукаў дыктаваў сакратару рапарт у Санкт-Пецярбург. Там паведамлялася, што ў Горадні “со всей возможной торжественностью и при большом стечении народа” пакараны сьмерцю на шыбеніцы асабліва небясьпечны злачынца. Далей...

18/6/2006 › Старонкі гісторыі

 


Падзеі ў Летуве. Студзень 1991 г.

(Урывак з кнігі “Сем гадоў Адраджэньня. Фрагмэнты найноўшай гісторыі Беларусі (1988-1995)”, якая неўзабаве выйдзе ў Варшаве)

13 студзеня 1991 года па загаду Крамля савецкія ўзброеныя сілы і падразьдзяленьне КГБ штурмавалі тэлевізійны цэнтар у Вільні і тэлевежу. Былі забітыя чатырнаццаць чалавек; сярод мірных жыхароў, якія выйшлі абараняць Незалежнасьць Летувы, былі і дзясяткі параненых. Далей...

8/6/2006 › Старонкі гісторыі

 


Зянон Пазьняк: Ідэя Фронту вісела ў паветры

(Напісана па просьбе Сяргея Навумчыка для ягонай кнігі, прысьвечанай падзеям 1988-1995гг., якая неўзабаве выйдзе ў Варшаве)

Пасьля адкрыцьця Курапатаў вясной 1988 г. былі зробленыя мной першыя археалагічныя раскопкі пахаваньняў. Потым, у пачатку чэрвеня, быў надрукаваны артыкул “Курапаты – дарога сьмерці”. Далей...

2/6/2006 › Старонкі гісторыі

 


Імёны Свабоды: Язэп Юхо

19.3.1921, Менск – 29.7.2004, Менск. Пахаваны на Вайсковых могілках

Калісьці, на лёсавызначальнай для Беларусі мяжы 1980-90-х гадоў, існаваў такі часопіс ЦК КПБ – “Политический собеседник”, на старонках якога я атрымаў аднойчы аглабельны адпор за тое, што назваў першай беларускай дзяржавай Полацкае княства. Аўтар таго пагромнага артыкулу відавочна не чытаў Язэпа Юхо, чые погляды былі значна больш радыкальнейшыя: ён лічыў, што дзяржаўныя ўтварэньні на сучасным беларускім абшары існавалі, магчыма, яшчэ да нараджэньня Хрыстовага. Далей...

26/5/2006 › Старонкі гісторыі

 


Кіеўскія нататкі. Гібель Вячаслава Чарнавіла: здарэньне альбо забойства?

Сяргей Навумчык, Кіеў-Прага

Вячаслаў Максімавіч Чарнавіл запомніўся мне вельмі энэргічным, рухомым, імпульсіўным чалавекам з надзвычайным пачуцьцём гумару. Бяз крыўдаў на лёс ды на людзей, нібыта і не было пятнаццаці гадоў турмы, цкаваньняў, здрады былых паплечнікаў. На будучыню Ўкраіны і Беларусі ён глядзеў аптымістычна, і гэта, падаецца, арганічна вынікала зь ягонага ўспрыманьня жыцьця. Далей...

12/5/2006 › Старонкі гісторыі

 


Тодар Кляшторны

(11.3.1903, в.Парэчча (цяпер Лепельскі раён) – 30.10.1937, Менск)

Ці ведаеце вы краіну, дзе быць пісьменьнікам азначала б у вачах улады ўжо быць небясьпечным злачынцам, вартым самага жорсткага пакараньня? Далей...

6/5/2006 › Старонкі гісторыі

 


Ангеліна Бароўка

Менск 1931(?) – 11.11.1999, Рыга

Улетку 1947-га непаўнагадовая беларуска Ліна Бароўка слухала выстаўленае ёй абвінавачваньне: “Будучы варожа настроеная да савецкай улады, уступіла ў падпольную арганізацыю, для якой зрабіла бел-чырвона-белы сьцяг… Далей...

4/5/2006 › Старонкі гісторыі

 


Аляксей Карпюк

(Менск 14.4.1920, в.Страшава, Беласточчына – 14.7.1992, Горадня)

У 1969 годзе канцылярыя ЦК КПСС атрымала сакрэтны ліст, у якім паведамлялася: “Комитет государственной безопасности Белоруссии располагает данными о политически нездоровых настроениях писателей Карпюка и Быкова… Далей...

19/4/2006 › Старонкі гісторыі

 


Вера Церлюкевіч

(1941, в.Новы Барок, Краснапольскі раён – 31.12.2000, Менск)

Яшчэ й цяпер, праз пяць гадоў пасьля яе зыходу ў нябесную Беларусь, позірк міжволі шукае Веру Церлюкевіч падчас апазыцыйных акцыяў. Знайсьці яе на Дзень Волі, на Чарнобыльскім шляху або на Дзяды зазвычай можна было наперадзе, усьмешлівую, упэўненую, зь бел-чырвона-белым сьцяжком або з кветкамі гэткіх жа колераў. Далей...

19/4/2006 › Старонкі гісторыі

 


Cяргей Навумчык: Як аднаўлялася Незалежнасьць

(Фрагмэнты публікацыі “Сем гадоў Адраджэньня (1988-1995)” у часопісе ARCHE, нумар 3, 2006 г.)

Пра тактыку і дысцыпліну

Тыя, хто сачыў за падзеямі ў Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня праз СМІ, назіралі вонкавы бок дзейнасьці Апазыцыі БНФ – выступы дэпутатаў, дыскусіі, прыняцьце законаў. Аднак гэта была ўсяго толькі частка палітычнай дзейнасьці. Далей...

26/2/2006 › Старонкі гісторыі

 


Беларусь і беларусы ў расійскіх школьных падручніках па гісторыі

Генадзь Ластоўскі

I. Навучальныя праграмы

За мінулы 5–гадовы перыяд Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі ажыццявіла два выпускі навучальных праграм па гісторыі Расіі для агульнаадукацыйных установаў: у 1992 і 1997 г. У сувязі з пераходам у 1990–я г. школьнай гістарычнай адукацыі ў Расіі з лінейнай (5–11 класы) на канцэнтрычную (1–ы канцэнтр — 5–9 класы; 2–і канцэнтр — 10–11 класы) структуру адпаведна з’явіліся і два блокі праграм па айчыннай гісторыі з старажытных часоў да канца ХХ ст. для лінейнай (1992 г.) і для канцэнтрычнай (1997 г.) сістэмаў выкладання. Далей...

28/5/2005 › Старонкі гісторыі



Гімны

Гімны нацыі, дзяржавы, краіны пішуцца, як вядома, не па заказу, а самой гісторыяй. Прытым сам факт зьяўленьня гімну можа быць выпадковай падзеяй, неадпаведным вершам і мелёдыяй, але, трапіўшы ў гістарычны кантэкст народа, яны становяцца яго гімнам. Далей...

23/3/2005 › Старонкі гісторыі

 


Кастусь Каліноўскі. Мужыцкая праўда

Спадарства, прапануем да вашай увагі нумары нелегальнай беларускай газэты “Мужыцкая Праўда”, якую выдаваў наш вялікі зямляк Кастусь Каліноўскі (2/02/1838 - 22/03/1864) і ягоныя “Пісьмы з-пад шыбеніцы”.
“Толькі тады народзе зажывеш шчасьліва, калі маскаля над табой ужо ня будзе” - пісаў Каліноўскі - гэтыя словы славутага змагара ня страцілі сваёй актуальнасьці і сёньня. Далей...

4/2/2005 › Старонкі гісторыі

 


Слуцкае паўстанне. На крутым павароце гісторыі

Пад час мірных перагавораў у сталіцы Латвіі Рызе паміж савецкай расійска-ўкраінскай дэлегацыяй, з аднаго боку, і польскай, з другога, вызначаўся лёс Беларусі і савецка-польскай граніцы. Прапанова кіраўніка савецкай дэлегацыі А. А. Іофэ ўступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР (да р. Бярэзіны) за тэрытарыяльныя ўступкі на Украіне не была прынята польскім бокам, бо улады баяліся аб’яднання ўсіх беларусаў у складзе Польскай дзяржавы. Далей...

29/1/2005 › Старонкі гісторыі

 


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2024
П А С Ч П С Н
« Люты    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024