Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫСНОВЫ ПРА ВАЖНАЕ

(Санкцыі, палітвязьні, вайна)

Актуальныя пытаньні, якія не зыходзяць з тэмы, — гэта эканамічныя санкцыі супраць народа Беларусі, уведзеныя эўра-прагматыкамі, і другое — вызваленьне палітвязьняў у Беларусі. Трэцяе — недапушчэньне ўцягваньня Беларусі ў ваенныя дзеяньні супраць Украіны. Усе тры тэмы ўзаемазьвязаныя.

Улічваючы тое, што вядома і тое, што ня раз гаворана, зыходзіць трэба з інтарэсаў Беларускага народа і дзяржавы Беларусі. Усе эканамічныя санкцыі (акрамя пэрсанальных) павінны быць адменены. Павінна быць спыненая дыскрымінацыя беларусаў, што ўцяклі ад рэпрэсіяў рэжыму за мяжу ў Эўропу. Дыскрымінацыя беларусаў на Захадзе ёсьць актам несправядлівасьці і парушэньнем правоў чалавека, пра якія так любяць казаць некаторыя ў Эўразьвязе. Далей...

4/1/2023 › Навіны, Цікавая літаратура, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Уладзімір Арлоў “Незалежнасьць - гэта… “

Незалежнасьць - гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.
Незалежнасьць - гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, каб атрымаць дакумент, што ты сапраўды нарадзіўся і што цябе назвалі ў гонар дзеда Рыгорам, і кабета, якая сядзіць там, спакойна выпіша яму гэты дакумент, а ня выцягне са стала «Справочник личных имён народов СССР» і ня будзе, размахваючы ім, гістэрычна тлумачыць твайму бацьку, што ён можа без праблем назваць сына Файзулой ці нават Мамаем, а вось Рыгорам - ня можа, бо такога імя проста не існуе ў прыродзе (а существует нормальное человеческое имя Григорий).
Незалежнасьць - гэта Далей...

25/8/2005 › Цікавая літаратура

 


Алеха Карпэнцер. Выбраныя

…et facta est pluvia super terram… (1)

І

На досвітку ўсё запоўнілі каноэ. У неабсяжную затоку, возера, унутранае мора, народжанае з нябачнай сутокі Ракі, што цячэ здалёк – яе крыніцы нікому невядомы – і Ракі Правай Рукі, прыбывалі караблі. Імклівыя, яны жадалі хутчэй прайсці з усёй урачыстасцю праз вузкую пратоку, каб ударыць вёсламі і ўстаць побач з іншымі чаўнамі, якія ўжо прышвартаваліся, прытуліліся борт да борта, на якіх віравалі людзі, што скакалі з носа на карму, выдурваліся, як блазны, кідалі жарцікі, корчылі грымасы ў бок, дзе іх нібыта ніхто не заўважаў. Тамака былі людзі з варожых плямёнаў – спрадвечныя ворагі, што зводзілі іхніх жанчын і кралі харчовыя запасы, — ім ужо не ставала ваяўнічага духу, яны забыліся пра бойкі, глядзелі з дурнымі ўсмешкамі, нават не наважваліся ўступіць у размову. Далей...

16/4/2005 › Цікавая літаратура

 


Юхан Боргэн “Звер”

І

Дзіўны Звер ішоў на вадапой да ракі. Ён меў тры галавы, а кожная галава – па жудаснай пашчы, з якой тырчэлі падобныя на нажніцы буйныя і драбнейшыя вострыя зубы. Пачвара мела тры пары вачэй, якія адначасова сачылі за ўсім навокал. Тры каркі і бакі былі суцэльна пакрытыя шыпамі. У промнях вечаровага сонца шыпы блішчэлі, нібыта рагавыя або металічныя. За плячыма Звера відно было крылы. Ён склаў іх і пачуўся дзіўны металічны бразгат. Звер меў восем лап, таму ён так плаўна слізгаў, нібыта зусім не кранаючыся зямлі, і рухаўся вельмі хутка. Далей...

28/1/2005 › Цікавая літаратура

 


Пэр Лагерквіст “Вызваленне”

Я сяджу і трымаю маленькі камень у руцэ. Ён чырвоны з сінімі пражылкамі. Калі прыглядацца, то ён мае яшчэ шмат колераў: зялёны, фіялетавы, і яшчэ нешта ззяе, як золата. Калі павольна паварочваеш яго, то мяняюцца ўсе колеры і нюансы, нібыта ўсе яны знаходзяцца ў ім. Я ніколі не стамляюся глядзець на яго, узірацца ў ягоную гладкую, чыстую паверхню, што здаецца амаль мягкай, як любая сапраўды гладкая паверхня. Дзіўна, што маленькі камень,– не больш за птушынае яйка,– можа даваць такія багатыя і невычэрпныя перажыванні, можа змяшчаць у сябе так шмат. Як цэлы свет. Нешта бясконцае, чаго часцінкай з’яўляешся ты. Ты сядзіш і так проста трымаеш гэта ў руцэ.
Я знайшоў яго на двары турмы і здолеў пранесці з сабой. Далей...

27/1/2005 › Цікавая літаратура

 


Адам Готлоб Эленшлегер. Апавяданні.

1. Райхмут фон Адохт
2. Два жалезных кальца
3. Пакараньне пасьля сьмерці
4. Амлет Далей...

26/1/2005 › Цікавая літаратура

 


Карліс Скальбэ “Мініяцюры”

1. Казка пра волата
2. Трубач
3. Рахманы рыбак

КАЗКА ПРА ВОЛАТА

Адзін хлапец – Бог ведае, як гэта здарылася – згубіў сваю маладосьць. Поўны сірата, ён хадзіў сарамяжлівы, сумны, і дзе б ні схіляў галаву – ці ў абед на мяжы поля, ці ў начлегу,– на ўсіх кветках зіхацелі сьлёзы. Далей...

28/12/2004 › Цікавая літаратура

 


Станіслаў Лем “Казка пра караля Мудраса”

Пасьля добрага караля Геліксандра на трон узышоў ягоны сын Мурдас. Гэта ўсіх засмуціла, бо ён быў амбіцыйны і палахлівы. Наважыў дамагчыся тытулу Вялікага, а баяўся скразьнякоў, прывідаў, воску, таму што на нацёртым воскам паркеце можна нагу зламаць, сваякоў, бо замінаюць уладарыць, а больш за ўсё – прадказаньняў. Як толькі ён каранаваўся, адразу ж загадаў ува ўсёй дзяржаве пазачыняць дзьверы і не расчыняць вокнаў, зьнішчыць усе шафы варажбітоў, а вынаходніку машыны, якая адганяла прывідаў, даў ордэн і пэнсію. Далей...

20/12/2004 › Цікавая літаратура

 


Бэртольд Брэхт “Цэзар”

Ад пачатку сакавіка дыктатар ведаў, што дыктатуры засталіся лічаныя дні. Далей...

9/12/2004 › Цікавая літаратура

 


Парсіваль

Няма на сьвеце шчасьлівейшых людзей, як шукальнікі прыгодаў, якія за нішто маюць сваё жыцьцё, усё здабытае радасна аддаюць і ў вечнай зьмене ўчынкаў і прыемнасьцяў шукаюць сабе задавальненьня. Далей...

8/12/2004 › Цікавая літаратура

 


Баляслаў Прус “Легенда старажытнага Егіпта”

Глядзіце, якія марныя надзеі чалавечыя у параўнанні з ладам свету; глядзіце, якія яны марныя перад прысудамі, што напісаў вогненнымі знакамі на небе Спрадвечны!..
Стогадовы Рамзэс, магутны гаспадар Егіпта, дагараў. На грудзі ўладара, ад голасу якога на працягу паловы стагоддзя трымцелі мільёны, навалілася змрочная здань і душыла, піла яму кроў з сэрца, сілу з ягоных рук, а часам нават прытомнасць з мазгоў. Вялікі фараон ляжаў, як павалены кедр, на скуры індыйскага тыгра, з нагамі, накрытымі трыюмфальным плашчом цара эфіопаў. Далей...

30/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Віліс Лацыс “Краіна турмаў”

Ягоная эксцэленцыя міністар юстыцыі і ўнутраных справаў Тарабумбіі Бурбуліс (1) сядзеў у сваім службовым кабінэце і паглыбляўся ў справаздачы ведамстваў. Усё было ў парадку, выдаткі да цэнта сходзіліся з прыбыткамі, апошняя драбніца адпавядала нормам бюджэту. Далей...

30/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Пэтэр Энглунд “Каралева Крысьціна”

Распавядалі, што хто бачыў яе на кані,– яна выдатна скакала, фехтавала і страляла,– той не мог паверыць, што гэтая спрытная маладзіца з незачэсанымі валасамі і ў вопратцы з радна ёсць на самой справе будучай уладаркай Швецыі. Яна была жанчынай, але вызначалася якасцямі, якія традыцыйна прыпісваюцца мужчынам. Далей...

30/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Яраслаў Гашэк “Партрэт імпэратара Франца Іосіфа”

У горадзе Млада Баляслаў жыў гандляр канцылярскімі таварамі Пецішка. Ён шанаваў законы і здаўна пражываў насупраць казармаў. На імператарскія імяніны ды іншыя імперскія аўстрыйскія мерапрыемствы ён вывешваў на сваім доміку чорна-жоўты сцяг і забяспечваў афіцэрскае казіно ліхтарыкамі. Прадаваў партрэты Франца Іосіфа ў яўрэйскія шынкі па ўсёй младабаляслаўскай акрузе, а таксама ў жандармскія пастарункі. Ён бы забяспечваў партрэтамі гасудара і школы мясцовай акругі, але ягоныя партрэты не мелі адпаведнага памеру, зацверджанага абласной школьнай радай. Пра гэта сказаў яму аднойчы імперскі абласны школьны інспектар у размове ў павятовай управе Далей...

11/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Ойвін Бульстад “Наймацнейшы”

Мінаў першы тыдзень пасьля дня “Д” (1). Па ўсёй Нарвэгіі немцы разгарнулі стратэгічную папераджальную акцыю з узброенымі да зубоў патрулямі, ператрусамі ў аўтобусах і цягніках, начным аблавамі у раёнах, дзе, на іхную думку, трэба было зрабіць калі не рашучы ўдар, то прынамсьці надзвычайныя захады. Далей...

10/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Джані Радары

1. Крышталёвы Джакома
2. Уцёкі Пульчынэлы
3. Калодзеж у Кашына П’яна
4. Блакітны светлафор
5. Карусель у Чэзенатыка Далей...

4/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Стэн Стэнсэн Бліхэр “Дзяўчына з Радоса”

(сапраўдны выпадак)
У порце Марселя як ніколі віравала жыццё: на прычале было поўна народу; усе караблі ўзнялі сцягі; усе гарматы грукаталі. У мора выходзіў адзін з галіёнаў радоскіх рыцараў (1), выдатна узброены і з моцнай камандай. Але што найбольш выклікала цікаўнасць і захапленне натоўпу, дык гэта бліскучы шыхт французскіх юнакоў, якія толькі нядаўна прынялі крыж, а цяпер выпраўляліся ў паход, каб выпрабаваць мячы Багародзіцы на турэцкіх турбанах. Ніхто з маладых рыцараў не прывабліваў столькі жаночых вачэй, колькі Франсуа дэ Сэн Прэвіль. Далей...

3/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Марыя Жудзітэ дэ Карвальё “Навэлы”

1. Армінда
2. Жыццё і мара Далей...

3/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Вісэнтэ Бласка Ібан’ес “Марскія ваўкі”

Спісаны на бераг ад “справы” пасля сарака год плавання, поўных рызыкоўных прыгод, капітан Лёвэт стаў найпрыкладнейшым жыхаром Кабаньяла, вёскі з белымі дамамі ў адзін паверх, вузкімі, прамымі і абпаленымі сонцам вулічкамі, што была падобна на невялічкае амерыканскае мястэчка. Далей...

3/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Ардрэ Маруа “Навэлы”

1. Сабор
2. Нараджэнне мэтра Далей...

3/11/2004 › Цікавая літаратура

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2024
П А С Ч П С Н
« Люты    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024