Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сутнасьць рэжыму ў Беларусі: Як Лукашэнку прывялі да ўлады (ч.2) || Юры Беленькі

https://www.youtube.com/watch?v=uSqoHOV-CMw

26/7/2021 › Навіны

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЯКАСЬЦЬ УЛАДЫ І ЯКАСЬЦЬ ГРАМАДЗТВА

(Кароткія зацемкі)

Складваецца ўражаньне, што гісторыя прыходу Лукашэнкі да ўлады некаторых беларусаў нічаму не навучыла. Псіхалагічная прычына адна — безадказнасьць. І прычына безадказнасьці таксама вядомая. Гэта адсутнасьць адчуваньня прыналежнасьці да нацыянальнай сям’і (да нацыі). Адпаведна і адсутнасьць дбаньня пра нацыянальныя інтарэсы, пра будучыню нацыі, пра свой нацыянальны дом (дзяржаву і кіраўніцтва). Далей...

26/7/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: МАСКОЎСКІ ПАДСТАЎНЫ ПРАЕКТ ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Масква занепакоілася крытыкай санкцыйнай палітыкі супраць Беларусі. Нядаўна вуснамі Ціханоўскай група няўклюдна агучыла свае апраўданьні. Гучыць надумана. Маўляў, мы патрабуем выпусьціць палітвязьняў, спыніць катаваньні, арышты, перасьлед і пачаць перамовы з апазыцыяй (гэта значыць зь імі).

Ну, але паколькі рэжым нічога ня слухае (а групоўка, хоць і на ўтрыманьні Эўропы, ніякой рэальнай сілы не ўяўляе), то яны запатрабавалі санкцыяў. Запатрабавалі каб чужыя сілы і чужыя краіны эканамічна ўдарылі па Беларусі, спадзеючыся такім чынам чужымі рукамі зьнішчыць уладу Лукашэнкі (насельніцтва тут не ў разьлік). Далей...

16/7/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КАНФЛІКТ ЧУЖЫХ. ЗМАГАНЬНЕ БЕЛАРУСАЎ НА ДВА БАКІ: З АНТЫБЕЛАРУСКАЙ УЛАДАЙ ЛУКАШЭНКІ І ЗЬ ЯЕ ГАЗПРАМ-КРАМЛЁЎСКАЙ АПАЗЫЦЫЯЙ.

На саміце НАТО 14-га чэрвеня гэтага года прагучэлі паведамленьні (міністар МЗС Латвіі) аб падрыхтоўцы Расеі да рэальнай анэксіі Беларусі і аб неабходнасьці Прыбалтыйскім краінам рыхтавацца да гэтай падзеі. Іронія ў тым, што самы Прыбалтыйскія краіны (спадзеючыся на парасон НАТО) спрыяюць анэксіі Беларусі Расеяй і падтрымліваюць эўрапейскую агрэсію санкцый.

Групоўка Латушкі-Ціханоўскай тут, фактычна, служыць шырмай (Траянскім канём) для эўрапейскай палітыкі пераразьмеркаваньня рынкаў і спрыяе інтарэсам нямецка-расейскай дамінацыі на кантынэнце. Далей...

8/7/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Сутнасьць рэжыму ў Беларусі: Асоба Лукашэнкі (ч.1) || Юры Беленькі

https://www.youtube.com/watch?v=sCVL-dlAfBU

5/7/2021 › Навіны

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ІНТАРЭСАХ

У палітыцы санкцый супраць Беларусі заходняя Эўропа мае свае інтарэсы. Гэта перш за ўсё інтарэсы Нямеччыны (узгодненыя з Францыяй), якія яна каардынуе з інтарэсамі Расеі. Бізнэс зацікаўлены ў перадзеле рынкаў; палітыкі — у падзеле сфэраў уплыву.

Калі сказаць коратка, спрошчана і лапідарна — Мэркель і Макрон хацелі б сесьці за стол перамоў разам з Пуціным і зрабіць трэці ўмоўны падзел Беларусі*. У гэтай парадыгме яны скарыстоўваюць гаворачую ляльку Ціханоўскую. Далей...

2/7/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2021
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь