Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК. КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ (1-6)

5. Наканаваньне саўка (эсэ)

Ёсьць зьявы, цалкам зразумелыя чалавеку, відавочныя і прагназуемыя ў існаваньні. І тым ня менш, яны працягваюць зьдзіўляць, насуперак розуму выклікаюць эмоцыі зьдзіўленьня.

Такой зьявай для мяне зьяўляецца “савок”, савецкі чалавек, згрупаваны ў грамадзтва. У 90-х гадах мы, дэпутаты Незалежнасьці, да драбніц ведалі неадэкватнага, крыклівага, закамплексаванага і сканцэнтраванага на нянавісьці дэпутата Лукашэнку. Ніхто й падумаць ня мог, што гэты каснамоўны малакультурны крыкун будзе кіраўніком улады ў краіне і рэалізуецца катам нацыі.

Усё было тады відаць, як у люстэрку, як на далоні. Тым ня менш Масква, абапіраючыся на КГБ, на камуністаў і на “саўкоў”, змагла яго праштурхнуць на дзяржаўны пасад. Грамадзтва дэманстравала масавае асьляпленьне. Мы папярэджвалі, пісалі, казалі. Але казаць, паказваць рэчаіснасьць саўкам было марным заняткам, як гарохам кідаць аб сьцяну. І гэтак усе 26 гадоў.

Зь першых жа дзён на пасадзе Лукашэнка адкрыта дэманстраваў сваю нянавісьць да незалежнай Беларусі, да суверэнітэту, да культуры, мовы і адукацыі, да ўсяго сьветлага, добрага і чыстага, хваліў Гітлера, казаў пра Скарыну ў Піцеры, хлусіў, зьдзекваўся зь беларусаў, хваліўся забойствамі і расстрэлам нявінных людзей, поўзаў, артачыўся і зноў поўзаў перад Масквой.
Усім савецкім было відаць, што на пасадзе вар’ят, псіхічна нездаровы чалавек, беларусафоб, маскоўскі халуй, нягоднік, які адрокся ад жонкі, зрабіў дзіця іншай жанчыне, зьбіў яе і пазбавіў мацярынства, завёў гарэм пад выглядам эскорту суправаджэньня, завёў у тупік эканоміку, прыватызаваў уладу і вынікі народнай працы. І ўсё гэта дэманстратыўна, і ўсё гэта савок бачыў, і ўсё тое яму было добра, і не было яму ніякіх маральных, нацыянальных і сацыяльных перажываньняў і ацэнак паскудзтва.

Усё гэта зразумела. Але гэта ўражвае. Вось што можа зрабіць зь людзьмі антылюдзкая ідэалогія і чужая антынацыянальная прапаганда. Цяпер пад ценем Крамля на палітычную сцэну вышлі новыя “газпрамаўскія” лукашэнкі. Яны ўжо ня любяць першага Лукашэнку, яны супраць яго, ён іх “дастаў”. Але яны таксама, як і ён, ня хочуць законнай Канстытуцыі (якую сатрап стаптаў). Яны таксама за імпэрскі “язык”, яны таксама глядзяць у Маскву і чакаюць адтуль дапамогі. Абы ня Лукашэнка. Так замыкаецца каланіяльнае кола саўка у нянавісьці да былога куміра.

Гэта скончыцца, скончыцца толькі тады, калі грымне Вольная Беларусь без глядзеньня на Расею, без дзяржаўнай імпэрскай мовы, без прамаскоўскага прэзыдэнта і маскоўскай рэзідэнтуры. І пачнецца апошні бой з Савецкім саюзам. “Будзьце спакойныя і вастрыце косы” (Каліноўскі).

20 люты 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Частка 4: “Найвялікшая страта ў культуры”
https://www.facebook.com/groups/601563390413808/permalink/902254690344675/

Частка 3: “Ілюзіі і рэальнасьць”
https://www.facebook.com/groups/601563390413808/permalink/900822687154542/

Частка 2: “Гульня ў напарстак”
https://www.facebook.com/groups/601563390413808/permalink/900211530548991/

Частка 1: “Стварэньне дзьмутых фігур”
https://www.facebook.com/groups/601563390413808/permalink/899124980657646/

3/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2021
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь