Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ХРЫСТОС НАРАДЗІЎСЯ!

Хрыстос нарадзіўся! Віншую землякоў-беларусаў, адраджэнцаў і змагароў за свабоду зь вялікім хрысьціянскім сьвятам Нараджэньня Хрыста — Чалавека-Бога ад Духа Сьвятога. Гэта найвялікшая знакавая падзея ў гісторыі чалавецтва, якая зьмяніла сьвет і стварыла новую асобу — чалавека душы, каштоўнасьці якога вызначаюцца ўнутраным станам духа, сэнс жыцьця яго накіраваны ў вечнасьць.

Цяпер, калі наш народ яднаецца супраць цемры і зла, калі дабро змагаецца са злом, хай Ласка Гасподняя будзе над намі. Шануйма ўсё Боскае, добрае, сьветлае. Шануйма ўсё беларускае, нашае, сваё, мову сваю і людзей. Будучыня ў Дабры, у добрым народзе, у дружнай нацыі ў моцнай сям’і, у Хрысьце, які народжаны чалавекам, ахвяраваўся для нас жыцьцём, прыняў пакутную сьмерць на Крыжы.
Памятайма, радуймася і славім Яго!

Слава Хрысту!
Слава Айчыне!
Жыве Беларусь!


25 сьнежань 2020 г. Зянон Пазьняк

26/12/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: “АБЫ НЯ КЕБІЧ”


(Ліст да сяброў народнай партыі КХП – БНФ)

Нядаўна памёр Кебіч.

У паняволеным грамадзтве, калі на версе сядае чарговы злы тыран, то частка насельніцтва, зьбянтэжаная яго антылюдзкасьцю, пачынае любіць былога, папярэдняга тырана. Так узьнікла любоў да сэрыйнага злачынцы ўсіх злачынцаў Сталіна, да русіфікатара і самадура Машэрава, а ў расейцаў нават да цара Міколкі Крывавага.

Ня трэба крыўдаваць, але гэта праява нявольніцкай псіхалогіі, бо бывае, што тыраны ствараюць тыранію тады, калі людзі хочуць тыранаў.

Кебіч, якога цяпер пачалі хваліць некаторыя сучасьнікі, узгадаваныя пад рэжымам лукашызму, вядома ж, быў не тыран, не самадзержац, і нават не самадур, і нават ня вораг Беларусі. Ён быў савецкім прэм’ер-міністрам з халуйскім страхам перад Крамлём і з натурай падпарадкаваньня Маскве. Далей...

20/12/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АБ ЗЕРНЯХ ЗЬЯВЫ

Часам патрабуецца кароткае вызначэньне сутнасьці вядомай зьявы, калі людзі першы раз чуюць пра нешта для іншых зразумелае, але малавядомае для іх.

Цяпер у Беларусі прапагандуецца гэбісцка-газпрамаўская выбарчая афёра ў форме “новай апазыцыі”. Масква фармуе тут сваю прамаскоўскую апазыцыю, мільгаюць імёны Латушкі, Бабарыкі, Уваскрасенскага, Ціханоўскай і т. п., зьявілася “каардынацыйная рада”, замежная падтрымка розных яе дэклярацый з пагрозамі рэжыму Лукашэнкі і г. д. Усе яны (як некалі Лукшэнка) хочуць зноў зьмяніць законную Канстытуцыю 1994 года, усе адмыслова пішуць і гавораць па-расейску, надакучліва зьвяртаюцца да Пуціна і спадзяюцца на Расею. Далей...

7/12/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2020
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024