Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Антымаскоўская партызанская вайна ў Эстоніі

У Эстоніі многія з тых, хто намагаўся пазьбегнуць мабілізацыі, далучыўся да атрадаў Лясных Братоў, якія былі паўсюль. Калі ўсталяваныя саветамі ўлады ўжылі карныя мэтады супраць іхніх сем’яў, гэта толькі натхніла іншых пайсьці тым жа шляхам. Мяркуецца, што да 15000 эстонцаў ваявалі супраць савецкай улады ў складзе атрадаў Лясных Братоў, а галоўныя зоны супраціву былі на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе.

Рыхард Саалістэ, які служыў быў афіцэрам у Эстонскім палку памежнай аховы, быў двойчы паранены падчас вайны, а ў 1944 г. патрапіў на выспу Хііюмаа. Там ён арганізаваў маршрут для ўцёкаў у Швэцыю для эстонцаў, якія не хацелі жыць пад нямецкай акупацыяй. Далей...

28/5/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Каронавірус. Пэкін-Масква

(урывак)

Па-першае, кітайскія камуністычныя правадыры сумесна з эфіопскім марксістам Гэбрэісусам сьвядома хавалі маштабы эпідэміі і запэўнівалі сьвет, што каронавірус не перадаецца ад чалавека чалавеку. Адчайныя папярэджваньні Тайваня (які сам бліскуча даў рады эпідэміі) Гэбрэісусам адкідваліся. Для ягонай класвай сьвядомасьці Тайвань быў мяцежнай правінцыяй Кітаю.
Больш таго, даволі хутка высьветлілася, што мірны вірус вырваўся ў 2019 годзе з лабараторыі Уханьскага інстытута вірусалогіі, якою кіруе пані Шы Чжэнлі, так жа сама як мірны атам вырваўся ў свой час з 4-га рэактара Чарнобыльскай АЭС. Прыкрая памылка навукоўцаў, якія захапіліся сваімі экспэрымэнтамі. Далей...

28/5/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Сын правадыра

Сьцяпан Салжаніцын ачоліў буйнейшую вугальную кампанію ў Расеі, якая належыць алігарху Мельнічэнку. Значная частка актываў гэтай кампаніі, як і наогул алігархічнай маёмасьці ў краіне, створана рукамі зэкаў. Заснавальнікам алігархічнай сістэмы ў Расеі быў ня Пуцін і нават ня Ельцын, а Сталін. Менавіта ён стварыў эканамічную базу будучых алігархічных капіталаў. Гэта Сталін аплаціў крывёй зэкаў, што загінулі на будаўніцтве Норнікэля, Магніткі і іншых “будоўляў сацыялізма”, яхты і палацы алігархаў, якія сталіся ўладальнікамі гэтых прадпрыемстваў. Далей...

28/5/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: А Б К А М П А Н І І

1. Пра байкот

Тое што ідэя байкоту фальшывых выбараў прыкметна ўвайшла ў нашае грамадзтва, гэта сьведчаньне здаровай рэакцыі часткі людзей на аферызм і ашуканства рэжыму. Апошнім часам (з 2008-га года) на рэжымнае галасаваньне прыходзіла ня больш за 30 адсоткаў выбаршчыкаў. На выбарах ў “палату” ў 2019 годзе галасавала мізэрная частка людзей (10-20 адсоткаў). Колькасьць прагаласаваных рэжым “дапісваў” ў так званым “папярэднім галасаваньні” і фальшаваньнем колькасьці галасоў на выбарчых участках, часта павялічваючы іх ў 10 разоў (зафіксавана назіральнікамі). Далей...

26/5/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ЁСЬЦЬ МАГЧЫМАСЬЦЬ КАНСАЛІДАЦЫІ ЛЮДЗЕЙ

Адносіны людзей да рэжыму Лукашэнкі зьмяняюцца. 25 гадоў, праводзячы палітыку нянавісьці, Лукашэнка палітычна паразітаваў на расколе Беларускай нацыі, які пашыраў і пастаянна насаджаў з дапамогай Масквы. (У гэтым, дарэчы, асноўны адказ на пытаньне, якім чынам малаадукаванаму псіхічна хвораму хаму і беларусафобу ўдалося 25 гадоў трымацца ва ўладзе і адкрыта нішчыць праявы нацыянальнага жыцьця і культуры беларусаў.) Тут штучна створаны і палітычна падтрымліваецца антынацыянальны раскол грамадзтва, які (паўтаруся) ўзбуджаецца не на розных інтарэсах (рэальныя інтарэсы агульныя), а на ілжы і прапагандысцкай нянавісьці. Далей...

24/5/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ФАКТЫ ДЛЯ РОЗДУМУ

У горадзе Нью Ёрку (што ў тэхналагічна і сацыяльна перадавой краіне сьвету) і ў цэнтры пандэміі з выдатнай медыцынай, пражывае 9 мільёнаў чалавек (ў Беларусі цяпер 9,5 млн). На 15 траўня ў Нью-Ёрку інфікавана 193602 чалавекі, памерла 20016 чалавек. Атрымліваецца, карэлятыўна, што ў Беларусі (афіцыйна 28,6 тыс. інфікаваных) колькасьць памерлых мусіла б быць каля 3000 чалавек. Далей...

24/5/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Вользе Іванаўне КАЦЯНКОВАЙ – 85

Шчыра віншуем сп. Вольгу Іванаўну Кацянкову зь юбілеем! Зычым моцнага здароўя, надалей захоўваць бадзёрасьць і моц духу.

Вольга Іванаўна – са славутай кагорты старэйшых патрыётаў-фронтаўцаў. На працягу многіх гадоў яна ўзначальвае адну з раённых арганізацый КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, вядзе за сабой людзей, выдатна арганізоўвае патрыятычную і асьветніцкую працу. Яна дзеліцца з маладзейшымі сваім жыцьцёвым досьведам і натхняе на змаганьне, на творчую дзейнасьць на карысьць нашай Бацькаўшчыны. Інжынэр, высокаадукаваная асоба, Вольга Іванаўна ёсьць прыкладам сапраўднага беларускага інтэлігента. На такіх людзях трымаецца наша культура і наша грамадзтва. Далей...

17/5/2020 › Навіны, Старонкі гісторыі

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАРАД СЬМЕРЦІ ПА ДАРОЗЕ Ў НАВІНКІ

Заканчэньне 2-й Сусьветнай вайны абазначала для беларусаў канец ваеннага кашмарнага жыцьця. У палітычным пляне — адбылася зьмена акупацыяў. Зноў вярнуліся саветы і НКВД.

Пасьля страты незалежнасьці нашай дзяржавы ў канцы ХУІІІ ст. — Вялікага Княства Літоўскіага — наш народ перажыў некалькі акупацыяў: расейска-царскую, расейска-бальшавіцкую, польска-шавіністычную і нямецка-нацыянал-сацыялістычную. Усе яны характарызаваліся палітыкай непрыняцьця існаваньня Беларускага народа, дзеяньнямі зьнішчэньня Беларускай нацыі, людзей і культуры. Далей...

11/5/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Іхтамнеты забіваюць сваіх

Я жыла ў Сьвярдлоўску Луганскай вобласьці. Памежжа. Я першая ўбачыла вайну. Я першая ўбачыла іхтамнетаў.

Расейскія данскія казакі заязджалі вольна, карцінна седзячы на танках і БТРах, гыкалі і гарланілі “любо”, стралялі ў паветра, махалі чырвона-сярпастымі сьцягамі і абразамі Мікалая ІІ, Ісуса, Божай маці, выклікаючы адчуваньне псіхушкі і нерэальнасьці… Далей...

11/5/2020 › Навіны

Камэнтаваць


100-гадовая вайна чаркесаў супраць Масквы

Цэлае стагоддзе, з 1763 па 1864 гады, Расейская імпэрыя не шкадуючы сілаў і сродкаў заваёўвала землі Чаркесіі, што раскінуліся ад Дагестана да Чорнага і Азоўскага мораў. Першай пад удар расейскай экспансіі патрапіла тэрыторыя Усходняй Чаркесіі – Кабарда. Прычынай паразы кабардзінцаў былі не ваенныя посьпехі акупантаў. Незалежнасьць Кабарды зьнішчыла эпідэмія чумы, якая забрала жыцьці больш за 90% насельніцтва краю.

Пасьля анэксіі Кабарды пад удар ваеннай машыны Расейскай імпэрыі патрапіла Заходняя Чаркесія. Вайна, што працягвалася паўстагоддзя, завершылася паразай чаркескага народу, а потым дэпатратцыяй і генацыдам. Далей...

11/5/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ВЫХАД — ПАЗБАЎЛЕНЬНЕ АД ЗАБОЙЦЫ

Вайсковы парад і намечанае масавае сьвяткаваньне савецкіх датаў насуперак небясьпечнасьці эпідэміі і паміраньня людзей востра паставіла пытаньне тэрміновага адхіленьня Лукашэнкі ад пасады. Усё вырашаецца толькі адным дзеяньнем — пазбаўленьнем ад вар’ята на вяршыні ўлады.

Тэарытычна існуе магчымасьць зрабіць гэта з выкарыстаньнем закона і з волі выканаўцаў закона. Але, практычна, такое дзеяньне выключаецца. Каб прадухіліць грамадзкую катастрофу і сьмерць тысячаў людзей, застаецца толькі адзін чыньнік — ліквідацыя злачынцы. Далей...

9/5/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Дзмітры Якаўцаў: ВАЙНА ЗРЫВАЕ МАСКІ

Набліжаецца разгар вайны з каронавірусам. У гэты найскладанейшы час для Беларусі і беларускага народу ўсё з большай выразнасьцю становіцца бачна, што страчана шмат каштоўнага часу. Ігнараваньне неабходнасьці ўвядзеньня карантынных мераў вядзе да італьянскага варыянту развіцьця эпідэміі з выбуховым ростам захворваньня і высокай смяротнасьцю, выкліканай немагчымасьцю забясьпечыць паўнавартаснае лячэньне з-за рэзкага недахопу бальнічных ложкаў, ахоўных сродкаў і лекаў, апаратаў ІВЛ, перагружанасьцю, захворваньнем і гібельлю самых медыцынскіх работнікаў. Далей...

9/5/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Сп. Юру Беленькаму,Дэпутату Незалежнасьці, выканаўцу ў Беларусі абавязкаў старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”

Шаноўны Юры Адамавіч!

Віншуем Вас з 60-годдзем! Зычым здароўя, моцнасьці духу і творчай энэргіі ў стваральных справах.

Многія з нас, як і Вы, прыйшлі ў Беларускую рэвалюцыю маладымі людзьмі. Столькі перажыта разам! Дзесяцігоддзі змаганьня і працы на карысьць нашай дарагой Бацькаўшчыны былі лепшымі ў нашым жыцьці. З народам, з рэвалюцыйным фронтаўскім авангардам мы прайшлі нялёгкі шлях змаганьня. Наш ідэал – незалежная Беларусь і адраджэньне роднай мовы і культуры – быў дасягнуты ў 1991 годзе. Ніякія намаганьні імпэрскага ворагу ня здолелі пазбавіць беларусаў гэтай перамогі. У гэтым ёсьць і Ваша безумоўная заслуга.

Імпэрыя імкліва набліжаецца да свайго канчатковага краху. Трэба выстаяць у цяжкі час. Наперадзе вялікая праца па адбудове Беларускай дзяржавы, па ліквідацыі наступстваў чужынскай акупацыі і цёмнай улады. Наперадзе прыўкрасная будучыня Беларусі. Будзем працаваць і ствараць разам.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

5 траўня 2020 г.

5/5/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ Ў ЧАС ПАНДЭМІІ

СТАТЫСТЫКА. Пандэмія ахоплівае сотні краінаў. У такіх умовах вялікае значэньне мае параўнальны статыстычны аналіз. Схаваць фальсіфікацыю ў лічбах ва ўмовах пандэміі, практычна, немагчыма.

З аналізу вынікае, што афіцыйная колькасьць інфікаваных ў Беларусі, і асабліва колькасьць памерлых, заніжана ў сярэднім у 10 разоў. Магчыма, рэальнасьць яшчэ страшнейшая. На 30-ы красавік колькасьць рэальна памерлых каля 1000 чалавек.

КАМБІНАВАНАЯ АТАКА. Зьвяртае на сябе ўвагу асаблівая дзейнасьць забойцы людзей. У адзін час адбываецца: Эпідэмія Ковід-19 і адмаўленьне ім яе існаваньня (нератаваньне народу), ліквідацыя радыёактаўнай трыццацікілёмэтравай Чарнобыльскай зоны і ўвядзеньне ў сельгасабарот радыёактыўных земляў Чарнобыльскай зоны, запуск тэхналягічна недапушчальнай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Такім чынам адбываецца сістэмны аднамамэнтны змасаваны ўдар па Беларускай нацыі. Выканаўца — Лукашэнка. Далей...

4/5/2020 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2020
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024