Вользе Іванаўне КАЦЯНКОВАЙ – 85

17 мая 2020 г.

НавіныСтаронкі гісторыі

Шчыра віншуем сп. Вольгу Іванаўну Кацянкову зь юбілеем! Зычым моцнага здароўя, надалей захоўваць бадзёрасьць і моц духу.

Вольга Іванаўна – са славутай кагорты старэйшых патрыётаў-фронтаўцаў. На працягу многіх гадоў яна ўзначальвае адну з раённых арганізацый КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, вядзе за сабой людзей, выдатна арганізоўвае патрыятычную і асьветніцкую працу. Яна дзеліцца з маладзейшымі сваім жыцьцёвым досьведам і натхняе на змаганьне, на творчую дзейнасьць на карысьць нашай Бацькаўшчыны. Інжынэр, высокаадукаваная асоба, Вольга Іванаўна ёсьць прыкладам сапраўднага беларускага інтэлігента. На такіх людзях трымаецца наша культура і наша грамадзтва.

Перажытыя разам з народам няшчасьці Беларусі не зламілі яе, а напоўнілі яе сэрца жаданьнем адрадзіць нашу мову, культуру і дзяржаву. Таму з самага пачатку яна далучылася да фронтаўскага руху. Дзякуючы такім людзям не перарвалася повязь змагарных пакаленьняў, не ўдалося імпэрскаму ворагу скарыць беларусаў.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”

14 траўня 2020 г.