Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: НЯДОБРЫЯ ПАВОДЗІНЫ

Сітуацыя, якая выяўляецца цяпер перад будучай выбарчай маніпуляцыяй, паказвае, што можа адбыцца паўтор капаніі 2010 года (магчыма нават з пагромам грамадзянскай супольнасьці).

Ідзе гульня ў перадвыбарчы адбор (т. зв. “праймэрыз”) герояў рэфэрэндумнай афёры 2004 года (аб вечным “прэзыдэнце”). Аб’яўлена, што ў час выбарчай кампаніі будуць патрабаваць няўдзелу Лукашэнкі ў выбарах. Калі патрабаваньне ня будзе выканана, тады — байкот, заклік да пратэстаў і масавыя пратэсты. Гэта такая, быццам бы “стратэгія”.

Што на справе.

1). Патрабаваньні аб няўдзеле Лукашэнкі ў выбарах і ціск на рэжым мусяць адбывацца да пачатку выбарчай кампаніі, а не ў час яе. З пачаткам кампаніі зьменаў у заканадаўстве аб выбарах і зьмены пазыцыяў ня будзе, бо закон не дазваляе (аргумэнт рэжыму). Час ўжо страчаны, але яшчэ можна было б дагнаць.
Па першай пазыцыі заплянаваны поўны правал і паказана неразуменьне таго, што ў час выбараў рэжым ні ў чым не саступіць.

2). (Пры невыкананьні патрабаваньняў — аб’явяць байкот, пратэсты і т. п.)
Тут (калі такое адбудзецца) поўная кампрамэтацыя ў вачах выбаршчыкаў, якіх агітавалі на выбары, зьбіралі подпісы, абяцалі, а потым кінулі. БАЙКОТ (НЯЎДЗЕЛ) ПАВІНЕН АБ’ЯЎЛЯЦЦА АДРАЗУ.

3). (Масавыя пратэсты).

У гэтай сітуацыі (у сітуацыі няўдзелу ў галасаваньні) масавых пратэстаў ня будзе. Але калі б яны здарыліся, то ніхто з квазіапазыцыі да іх не гатовы, ня ведае як кіраваць непадрыхтаванымі масавымі пратэстамі, ня ведае што рабіць, як абараняцца і наступаць і як дасягнуць мэты. (Вымоўны прыклад 2010 год. Таксама 2006 г. – авантуры з пратэстантамі Казуліна, Мілінкевіча, няведалі што рабіць зь людзьмі.) Тут патрэбны БНФ 90-х. Яго ўжо няма.

Вынікам неабдуманасьці зноў можа стаць разгром, арышты людзей, чарговае разбурэньне грамадзянскай супольнасьці, зноў расчараваньне беларусаў. Выглядае, што гэтыя праймар-спаборнікі цалкам гатовыя да чарговай безадказнасьці.

Усё гэта — схема правакацыі. Усё было.

Калі няма механізму ўплыву на фальсіфікацыйную сістэму выбараў, тады нельга ўдзельнічаць у такіх выбарах, бо гэта абазначае падтрымку рэжыму фалсіфікацыі (забесьпячэньне працы фальсіфікацыйнай машыны). Тут застаецца толькі байкот (рэальна — няўдзел ў галасаваньні) і назіраньне за галасаваньнем, каб забясьпечыць праўдзівую ацэнку выбарчых маніпуляцыяў. (Ведаючы звычкі хама, мяркую, што ў гэтым годзе інстытут назіральнікаў можа быць ліквідаваны, альбо падменены падставай).

Задача рэжымнай апазыцыі забясьпечыць напаўненьне фальшывых выбараў. 25 гадоў яны гэтым рэгулярна займаюцца. Спыніць іх няпроста, бо і рэжым, і ягоная апазыцыя абапіраюцца на тупіковую сьвядомасьць электарата, якая шырока распаўсюджана.

Неадраджэнская плюс пралукашысцкая пастава (у некаторых асоб) праяўляецца і на ўзроўні гульнявога выбарчага адбору (у т. зв. “праймэрыз”). Людзі ўбачылі, што спаборнікі адбору выступаюць перад беларусамі па-расейску і на справе падтрымліваюць рэжымную русіфікацыйную палітыку “дзьвюхмоўя”. Яны нішчаць у беларусаў надзею на адраджэньне роднай мовы, бо каб адраджаць беларускую мову ў рэжыме русіфікацыі, трэба на ёй гаварыць.

З усіх вывертаў выверт з мовай — гэта самае шкоднае ў электаральных паводзінах гэтай групы людзей.

1-03-2020 г. Зянон Пазьняк

2/3/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2020
П А С Ч П С Н
« Люты    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь