Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПЕРШЫ КРОК – ПАЗБАВІЦЦА АД ЛУКАШЭНКІ

(Развагі перад студзеньскім 2020 г. Соймам КХП – БНФ)

Гэты год пачаўся для нас з сумнай падзеі. Адышоў нечакана ў лепшы сьвет наш сябра і змагар Віктар Рабушка. Гэта вялікая страта для нас усіх, для Партыі і для лепшай Беларусі. Але мусім падпарадкоўвацца лёсу і волі Божай. Вечная яму памяць!

Працягваюцца таксама трывожныя для незалежнасьці нашай дзяржавы дні. Пуцінская кліка ўзяла ў сур’ёзную распрацоўку свайго сатрапа ў Беларусі, прымушаючы яго да здачы сувэрэнітэту краіны за нафту і газ. Гандаль доўжыцца некалькі месяцаў, але змоўшчыкі пакуль што не зышліся ў цане. Яны публічна дэманстравалі здраду Беларусі і злачынныя дзеяньні. Гэта выклікала абурэньне людзей. Пачаліся пастаянныя пратэсты супраць прадажнай палітыкі ў Менску і іншых гарадах. І хоць пратэсты былі нешматлюдныя, яны засьведчылі агульны настрой і непрыняцьце бальшынёй беларусаў прадажнай палітыкі інтэграцыі, за якой стаіць намер расейскага аншлюсу Беларусі. Далей...

20/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Кансалідацыя грамадзтва вакол ідэі абароны незалежнасьці Беларусі

Студзеньскі Сойм 2020 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

19 студзеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Першы крок — пазбавіцца ад Лукашэнкі” (апублікаваны). Дакладчык ахарактарызаваў падзеі апошняга часу як трывожныя для нашай дзяржавы дні. Масква цісьне на свайго сатрапа ў Беларусі, прымушаючы яго да здачы сувэрэнітэту Беларусі за нафту і газ. Змоўшчыкі пакуль што не зышліся ў цане. Далей...

20/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Акупацыйны судовы фарс. Юры Беленькі

“Выкрикивал “Живе Беларусь!”
и говорил по-белорусски”.

10 студзеня адбыўся суд над сп. Юрам Беленькім, выканаўцам у Беларусі абавязкаў старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.

Сп. Беленькі запатрабаваў спыніць адміністрацыйную справу, спасылаючыся на Канстытуцыю і законы Беларусі. Ён падкрэсьліў, што сваім удзелам у мітынгах у абарону незалежнасьці Беларусі, сваімі выступамі і дзеяньнямі не нанёс ніякай шкоды грамадзтву. Наадварот, усё, што ён рабіў і аб чым казаў, было накіравана на спыненьне антызаконных дзеяньняў улады і на папярэджаньне службовых асобаў аб адказнасьці за антыдзяржаўныя дзеяньні, якія яны зьдзяйсьняюць у працэсе такзванага “паглыбленьня інтэграцыі” зь іншай дзяржавай. Сп. Беленькі падкрэсьліваў, што ў поўнай меры разумее сваю грамадзянскую адказнасьць за тое, што адбываецца, бо як дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі прымаў гэтыя законы. Далей...

20/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


СУДОВЫ ФАРС. СЯРГЕЙ ПАПКОЎ

10 студзеня адбыўся суд над сп. Сяргеем Папковым, намесьнікам старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.
Сп. Папкоў запатрабаваў спыніць адміністрацыйную справу, спасылаючыся на Канстытуцыю і законы Беларусі. Далей...

20/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2020
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь