Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАЎСТАНЦЫ АЖЫВАЮЦЬ Ў НАШАЙ ПАМЯЦІ

Тут зьмяшчаем матар’ялы Язэпа Янушкевіча — вядомага дасьледніка Паўстаньня 1863 года. Матар’ялы адчыняюць сістэматызаваныя зьвесткі пра Паўстанцаў, схопленых і забітых расейскімі акупантамі ў Вільні ў 1863-1864 гг. Парэшткі забітых (расстраляных і павешаных — разам 21 асоба) былі ськінутыя ў дол на Замкавай гары Гедзіміна са зьвязанымі ззаду рукамі, аблітыя вапнай. Закапаныя ў раскопах непадалёк адзін аднаго.

На месцы таго брацкага пахаваньня змагароў на Замкавай гары маскалі злáдзілі пляцоўку для забавы (гульні ў крыкет). Магіла забітых была з пашанай пазначана ў 1920-1930 гг. Пачынаючы з 1940 -х гадоў гэтае месца заставалася зруйнаваным, забытым і занядбаным новымі ўладамі. Але ў апошні час праведзеныя грунтоўныя археалагічныя раскопкі брацкай магілы. На 22 лістапада гэтага году прызначана афіцыйнае перапахаваньне паўстанцаў (з ганаровай вартай й салютаваньнем) у мэмарыяльнай капліцы на Віленскіх Росах. Далей...

25/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Паведамленьне

Беларускія грамадзяне Пазьняк Зянон Станіслававіч, Беленькі Юры Адамавіч,
Папкоў Сяргей Пятровіч падрыхтавалі і адаслалі ў Генэральную Пракуратуру і Следчы Камітэт заявы абвінаваўчага кшталту аб антызаконных дзеяньнях А. Р. Лукашэнкі. (гл. ніжэй).

Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь
У Сьледчы Камітэт Рэспублікі Беларусь

Грамадзяне рэспублікі Беларусь:
(прозьвішчы, адрасы)

Аб правядзеньні сьледзтва

Просім правесьці сьледчыя дзеяньні ў сувязі з паведамленьнем прэсслужбы Адміністрацыі прэзідэнта аб пу блічным выказваньні А. Р. Лукашэнкі, у якім ён засьведчыў пра стварэньне групы кадравага рэзерву ў колькасьці 850 чалавек, якія надзелены ім пэўнымі паўнамоцтвамі абароны перад законам і валодаюць пэрсанальным імунітэтам. Без асабістага дазволу А. Р. Лукашэнкі “іх нельга затрымліваць, арыштоўваць”. “Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць”, — патлумачыў А. Р. Лукашэнка. Далей...

25/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2019
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь