Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ваявалі за Латвію. Стомпацкі бой

Увосень 1944 года, калі ўсходнюю частку Латвіі зноў акупавала Чырвоная армія, у гушчар лесу падаліся тыя мужчыны, што не хацелі ваяваць на баку чырвоных. Многія зь іх пазьбегнулі і баявой службы ў нямецкай арміі. Так Вільгэльмс Кэйшс з Сурыкавацкага павета Абрэнскай акругі ў 1943 годзе, калі пачалася нямецкая мабілізацыя, выразна сказаў свайму старэйшаму сыну Яну: “Ты будзеш ваяваць не за немцаў, не за расейцаў, а толькі за свабоду Латвіі”. Пазьбегнуўшы мабілізацыі ў нямецкую армію, Яніс Кэшс не пайшоў і ў Чырвоную армію, а ўвосень 1944 года падаўся ў лес, дзе пачалі арганізоўвацца латышскія нацыянальныя партызаны. Далей...

13/9/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Statement of the Soim of the Conservative Christian Party – Belarusian People’s Front.

The Current Belarusian Regime Has Declared That It Is Working On “the Program Of the Implementation Of “the Union Treaty” With the Russian Federation

The last time the official representatives, the office-holders of the senior posts in the state administration of Belarus, in particular Mr. Aliaksandr Lukashenka and Mr. Siarhey Rumas, are making the official statements on the State administration activity which is kept secret from the people. The state administration is acting together with its counterpart of the Russian Federation on the program of the implementation of “the 1999 Union Treaty” with Russia. (This “Union Treaty” is illegal, unconstitutional and never recognized in the world). Далей...

13/9/2019 › Навіны, English

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: “ЗНОЎ МАСКВА НА НАС ІДЗЕ…”

У гэтым годзе мы назіраем новыя маніпуляцыі Масквы і здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі аб паглынаньні Беларусі Расеяй. Захоп чужых тэрыторыяў – гэта пабуджэньне, якое існуе ў Масквы пастаянна. Пляны агрэсіі цяпер рэзка павярнуліся ў бок Беларусі ў сувязі з наступнымі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Расеі ў 2024 годзе і жаданьнем Пуціна захавацца на прэзыдэнцкай пасадзе, стварыўшы бачнасьць законнасьці і легітымнасьці. Далей...

13/9/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Заява Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ

Аб заяўленай кіруючым у Беларусі рэжымам працы над “ праграмай рэалізацыі “саюзнай дамовы” з Расейскай Федэрацыяй”

Апошнім часам службовымі асобамі, якія займаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў краіне, у прыватнасьці спадарамі Аляксандрам Лукашэнкам і Сяргеем Румасам, робяцца заявы аб тым, што дзяржаўнымі структурамі таемна ад беларускага народу праводзіцца праца з адпаведнымі структурамі Расейскай Федэрацыі па праграме рэалізацыі так званай “саюзнай дамовы” 1999 года (незаконнай, антыканстытуцыйнай, не прызнанай нікім ў сьвеце) . Далей...

11/9/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Масква і антыбеларускі рэжым таемна ад беларусаў праводзяць дзеяньні па “інтэграцыйным паглынаньні” Беларусі ў Расею.

(Верасьнёўскі Сойм 2019 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

8 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Зноў Масква на нас ідзе…”. Старшыня прысьвяціў даклад галоўнай тэме: маніпуляцыі Масквы і здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі аб паглынаньні Беларусі Расеяй. Далей...

11/9/2019 › Навіны

Камэнтаваць


ПАМЯЦІ СЯБРА

Памёр сп. ВІКТАР СКРАБЕЦ (1955 – 8 верасьня 2019), вэтэран нацыянальна-вызвольнага руху, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Мы памятаем яго як сьветлага, вясёлага, добразычлівага чалавека, гатовага прыйсьці на дапамогу і падтрымаць. Пакуль было здароўе, спадар Віктар кіраваў фронтаўскай дружынай, выконваў адказныя даручэньні і рабіў штодзённую арганізацыйную і палітычную працу. Такімі работнікамі на беларускай ніве павінна ганарыцца наша нацыя. Пахаваны ён будзе на роднай Століншчыне. Вечная памяць!
Выказваем шчырыя спачуваньні дачцэ, родным і блізкім нябожчыка.

Сябры і кіраўніцтва КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”

9 верасьня 2019 г.

10/9/2019 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2019
П А С Ч П С Н
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь