ПАМЯЦІ СЯБРА

10 верасня 2019 г.

Навіны

Памёр сп. ВІКТАР СКРАБЕЦ (1955 – 8 верасьня 2019), вэтэран нацыянальна-вызвольнага руху, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Мы памятаем яго як сьветлага, вясёлага, добразычлівага чалавека, гатовага прыйсьці на дапамогу і падтрымаць. Пакуль было здароўе, спадар Віктар кіраваў фронтаўскай дружынай, выконваў адказныя даручэньні і рабіў штодзённую арганізацыйную і палітычную працу. Такімі работнікамі на беларускай ніве павінна ганарыцца наша нацыя. Пахаваны ён будзе на роднай Століншчыне. Вечная памяць! Выказваем шчырыя спачуваньні дачцэ, родным і блізкім нябожчыка.

Сябры і кіраўніцтва КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”

9 верасьня 2019 г.