Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСЬ Ў НЕБЯСЬПЕЦЫ. ТРЭБА АБАРАНЯЦЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ

Мы жывем у цяжкі час, калі для вырашэньня вялікіх задач перад Радзімай ёсьць замала людзей. Бо ня кожны ахвяруецца дзеля Радзімы. Аднак вялікія задачы заўсёды вырашаюцца мяншынёй. Гісторыя стоадсоткава тое пацьвярджае. Перш за ўсё дзеля вырашэньня – мяншыня павінна быць, мусіць стаць у патрэбным месцы і ўдарыць у пэўны час. Таму хай нас не бянтэжыць пасіўнае грамадзтва, але хай клапоціць слабасьць альтэрнатыўнай мяншыні. Адно з другім узаемазьвязана. Мы гэта разумеем і спрыяем разьвіцьцю беларускага Адраджэньня ў асабліва цяжкіх умовах антыбеларускага рэжыму. Далей...

19/4/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Разбураюць Народны Мэмарыял Курапаты. Узмацнела шалёная, татальная русіфікацыі сістэмы адукацыі і саветызацыя Беларусі

(Красавіцкі Сойм 2019 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

14 красавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” («Небясьпека для Беларусі»). Старшыня ахарактарызаваў цяперашні этап узмацненьня ўнутранай акупацыі Беларусі расейскай імпэрыяй, параўнаў сёньняшнія падзеі і тэндэнцыі з дзейнасьцю Расеі па аслабленьню і паступовай ліквідацыі Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII стагоддзі, а таксама з працэсам паглынаньня краін Прыбалтыкі Масквой у 1939-40 гг. Далей...

16/4/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк. Аб небясьпецы для незалежнасьці Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=6VOphWg5Pks&feature=youtu.be

16/4/2019 › Навіны

Камэнтаваць


ПРЭЗЭНТАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАЙ ФАТАГРАФІІ

У нядзелю, 14-га красавіка ў залі сабора сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя 1-га нумара першага беларускага пэрыядычнага выданьня па фатаграфіі Зянона Пазьняка. Зборнік-альманах называецца “Беларуска-амэрыканская фатаграфія”.

Акрамя сваіх фота, зьнятых у Амэрыцы, аўтар мяркуе друкаваць фатаграфіі беларускіх фатографаў, у творчасьці якіх адлюстравана жыцьцё беларускага народа, яго быт, праца, культура і штодзённае існаваньне. Далей...

16/4/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк. Прэзэнтацыя фотаальманаха “Беларуска-Амэрыканская Фатаграфія” №1

https://www.youtube.com/watch?v=TB-YXMLC3Dw&feature=youtu.be

16/4/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: УКРАІНА ПЕРАД УСІМ!

Зь міжнародных падзеяў, якія зараз адбываюцца, найбольшае значэньне для Беларусі маюць прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне. Пазбаўляючыся рэштак савецкай акупацыі, некаторыя ўкраінцы, якія разьбіраюцца ў беларускім становішчы, гатовыя былі пасьміхацца: як гэта, маўляў, беларусы выбралі такога хлуса і здрайцу ў прэзыдэнты (як быццам не было на Ўкраіне Януковіча). Зразумела, аднак, як спрацавала Масква (прапаганда і Лубянка) у той час у Беларусі. Сыгралі на эканамічным правале і на прагматызме беларусаў, для большасьці якіх дабрабыт — гэта, на жаль, — найбольшая каштоўнасьць. У выніку — беларусы ўжо 25 гадоў расплочваюцца несвабодай, зьнявагай і страчаным пакаленьнем. Далей...

9/4/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Беларуская Народная Рэспубліка і Беларуская Нацыянальная ідэя

У мінулым годзе беларусы адсьвяткавалі стогоддзе аб’яўленьня незалежнасьці БНР. Быў шэраг публікацый, адбыліся лекцыі і канфэрэнцыі, на якіх прагучэлі каштоўныя ацэнкі гісторыі і новыя ідэі.

Бадай што найбольш важным заключэньнем было асэнсаваньне таго, што стварэньне БНР і аб’яўленьне незалежнасьці БНР абазначала палітычнае зьяўленьне новай Беларускай нацыі на месцы Вялікага Княства Літоўскага. Новая беларуская нацыя – найвялікшая наша грамадзкая і палітычная каштоўнасьць. Далей...

8/4/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АБАРОНІМ КУРАПАТЫ — АБАРОНІМ БЕЛАРУСЬ

Загад на зьнішчэньне крыжоў у Курапатах у час Вялікага посту аддаў асабіста Лукашэнка. Як звычайна — загад у абход закону. Гэта акт сатанізму. Пяройдзена мяжа. Парушана непарушнае.

Народны Мэмарыял Курапаты — гэта ёсьць сімвал народнай трагедыі Беларусі. Варвар замахнуўся на яго зьнішчэньне. Таймер уключаны. Кожная секунда адлічвае ягоны час. Пяройдзены рубікон. Далей...

6/4/2019 › Навіны

Камэнтаваць


ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ ПРАВАКАЦЫІ

Зьвяртаю ўвагу на дзеяньні агентуры і правакатараў у сувязі з абаронай Курапатаў. Яны пачалі клікаць людзей (якіх зьбіраецца яшчэ няшмат) на плошчу Свабоды, каб маліцца там, бо там, як яны кажуць, “будзе больш людзей і Бог лепш пачуе, чым тут, у Курапатах”. Гэта блюзьнерства. Пільнаваць Курапаты трэба ў Курапатах, а не ў цэнтры Менску, дзе рэжым будзе мець падставы разагнаць і арыштаваць людзей. Нельга паддавацца на правакацыі запісных “гапонаў”. Далей...

6/4/2019 › Навіны

Камэнтаваць


ПАДОНКІ

(Замалёўкі з відэараду)

На “Юцюбе” зьмешчана відэа пра падонкаў у Курапатах. (https://www.youtube.com/watch?time_continue=1&v=chwEYvnDK1w ). На трактары пад выглядам трактарыста сядзіць “нагленькі” гэбісьцік у чорных аклярах. Ля руйнавальшчыкаў крыжоў стаіць Ніна Багінская зь Беларускім сьцягам і дыскутуе са спраўцамі, сароміць іх. Да трактара падыходзіць палкоўнік нібыта міліцыі і дае знак гэбісьціку рукой. Далей...

6/4/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Беларусь у небясьпецы

Людзі Беларусі.

Акупацыйны рэжым па загаду Лукашэнкі і патрабаваньні Масквы пачаў зьнішчаць Народны Мэмарыял Курапаты. Расейскія нашчадкі бальшавіцкіх бандытаў, якія забілі сотні тысячаў мірных грамадзянаў Беларусі, хочуць цяпер схаваць злачынствы, зьнішчыць народную памяць пра генацыд і магілы расстраляных людзей. Сёньня яны прыехалі ў Курапаты з тэхнікай, на машынах са схаванымі нумарамі, ачапілі Мэмарыял міліцыяй і пачалі ламаць крыжы над магіламі і па пэрымэтру магільніка ды вывозіць іх у невядомым кірунку. На раніцы яны ўжо пасьпелі выламаць 70 з тысячы мэмарыяльных крыжоў. Разбуралі ноччу. Гэта адкрытая вайна супраць памяці беларускага народа. Далей...

4/4/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Напад рэжымных на Народны помнік “КУРАПАТЫ”

Фотаздымкі з сайта Радыё Свабода

404-1.jpg

2.jpg Далей...

4/4/2019 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2019
П А С Ч П С Н
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь