Віншуем Зянона Пазьняка з 75-годдзем!

24 красавіка 2019 г.

Навіны

Сп. Зянону Пазьняку, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Шаноўны Зянон Станіслававіч!

**Віншуем Вас з 75-годдзем! Ад душы зычым Вам моцнага здароўя, творчых сілаў і натхненьня ў працы і змаганьні за волю і дабрабыт нашай дарагой Бацькаўшчыны. ** Разам з Вамі мы прайшлі доўгі шлях барацьбы за вольную Беларусь, у абароне правоў нашага народа, нашай культуры і мовы. Заваяванае, сьцьверджанае агульнымі намаганьнямі мы ўжо ніколі не аддамо імпэрскаму ворагу.

“Будучыня Беларусі – прыўкрасная!” – паўтараеце Вы ў самыя цяжкія моманты змаганьня. І гісторыя пацьвярджае слушнасьць гэтых словаў. Імпэрыя ідзе да свайго канчатковага зьнікненьня, а родная Беларусь выстаяла ў змрочны час, набліжаецца дзень вызваленьня ад цемры. Разам будзем працаваць на карысьць вольнай, дэмакратычнай Беларусі.

З павагай

Сябры і кіраўніцтва БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ

24 красавіка 2019 г.