Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАГРОЗА ВАЙНЫ? МАЦУЕМ АБАРОНУ

(З выступу на ліпеньскім Сойме 2018 г. КХП–БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

… Ізноў вяртаюся да тэмы рускай агрэсіі і гібрыднай вайны, да неабходнасьці падрыхтоўкі супраціву. Назіраецца актывізацыя рускай агентуры ў Беларусі і за мяжой, асабліва там, дзе ёсьць буйныя беларускія эміграцыйныя цэнтры (напрыклад, у ЗША і Канадзе). Нядаўна выяўленыя засланцы ў беларускія арганізацыі Нью-Ёрка, зьвязаныя з найвялікшым легальным бандытам лукашызму палкоўнікам Д. Паўлічэнкам (па патрабаваньні Лукашэнкі, Сівакова, Шэймана ён забіў дзясяткі людзей, кіраваў «эскадронам сьмерці», быў арыштаваны за гэта пракуратурай, на допыце прызнаўся ў забойстве Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, вызвалены з-пад арышту асабіста Лукашэнкам, працягвае служыць Лукашэнку, знаходзіцца пад санкцыямі ЗША). У шпіёнскай справе задзейнічана таксама лукашысцкая (а, фактычна, лубянская) агентура, зьвязаная са злачыннымі групамі. Далей...

10/7/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Рыхтуймася да барацьбы з агрэсіяй упарта, ціха і кожны дзень. Мусім перамагаць

Ліпеньскі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

8 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Пагроза вайны? Мацуем абарону” (публікуецца). Выступоўца зьвярнуў увагу на мэтадычную падрыхтоўку Расеі да лакальнай канвэнцыйнай вайны. Маскве выгадна пачаць ваенныя дзеяньні зь Беларусі, каб засьцерагчы сваю тэрыторыю ад зваротнага ўдару. Існуе вялікая небясьпека акупацыі Беларусі. Гатовасьць да абароны – рэальная задача беларусаў . Далей...

10/7/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Адкуль дзьме вецер на Курапаты…

Алесь Чахольскі, АСАБІСТЫ ПОГЛЯД

Хто-ніхто, прачытаўшы мой допіс, скажа: “Спадар Чахольскі, як і ўсе паплечнікі Пазьняка, у любых беларускіх праблемах бачыць “руку Москвы”. Такім апанентам я адкажу: так, агентура расійскіх спецслужб не спіць, і дзейнічае яна ў нас, вядома ж, не на карысць нашай краіны. Вось і падзеі апошніх дзён паказваюць, што Лубянка не адмаўляецца ад спроб знішчыць народны мемарыял Курапаты. Далей...

10/7/2018 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2018
П А С Ч П С Н
« Чэр    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь