Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Народы шануюць змагарных, а не спакойных, што схіляюцца перад агрэсарам“

Пачаў дзейнічаць “безвіз” на заходняй мяжы Украіны. Цяпер украінцы свабодна едуць у эўрапейскія краіны, падарожнічаюць, працуюць, вучацца, адпачываюць, сустракаюцца з сябрамі. У шэрагу месцаў з нагоды падзеі адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы і нават сьвяточныя імпрэзы. Так, у будынку сталічнага аэрапорта “Барыспаль” былі песьні і танцы. У некаторых аэрапортах заходніх гарадоў першых украінскіх падарожнікаў сустракалі са сьцягамі Украіны і павітаньнямі. Абваліўся яшчэ адзін саўдэпаўскі атавізм. Дарэчы, Україна рыхтуецца да адэкватнага кроку — увядзеньня візавага рэжыму з дзікай і п’янай гэбоўскай Расеяй.

А беларусы працягваюць стаяць у чэргах і тоўпіцца ў чужых кансулятах, чакаць, плаціць і хвалявацца. Ды культываваць улюбёную рыторыку: “И почему же это нам не дают безвиз?! Ведь белорусы такие спокойные, никому вреда не делают. Ай-ай!..”

Пара скеміць, што тых, хто ў масе сваёй не шануе родную мову і культуру, хто прыняў акупанцкае і чужое як сваё, у сьвеце ня будуць шанаваць па вызначэньню. Народы шануюць змагарных, а ня тых, хто “спакойны і ня робіць шкоды агрэсару”. А тут яшчэ Кіеў аб’явіў, што зьбіраецца ўводзіць візавы рэжым з Беларусьсю і Казахстанам, бо гэтыя краіны ў шчыльным хаўрусе з Масквой і не кантралююць свае межы.

Так што сапраўдная татальная ізаляцыя ад цывілізаванага сьвету яшчэ наперадзе. Праз шлагбаўмы і загароджы мясцовыя абывацелі будуць казаць народам, якія яны “спакойныя і бясшкодныя”. Ды ніхто іх ня будзе слухаць…

Алесь Хадасевіч

27/6/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2017
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь