Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Парубій папярэдзіў пра сур’ёзную небясьпеку зь Беларусі

Расейска-беларускія вучэньні “Захад-2017” могуць абярнуцца наўпроставай агрэсіяй з тэрыторыі Беларусі ў адносінах да Украіны.

Пра гэта заявіў спікер Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій, паведамляецца на сайце ВР.

“Крэмль груба выкарыстоўвае беларускі народ як закладніка сваёй акупацыйнай палітыкі”, — паведаміў Парубій.

Ён папярэдзіў, што ня трэба адкідваць “найгошага сцэнару: выкарыстаньня вучэньняў, як мінімум, для мілітарызацыі Беларусі, а максімум – зьдзяйсьненьня наўпроставай агрэсіі або дывэрсійна-падрыўной дзейнасьці з тэрыторыі Беларусі супраць нашых дзяржаў”.

“Таму мы павінны асаблівую ўвагу надаваць пытаньню Беларусі і ўзмоцніць узаемадзеяньне паміж сабой і іншымі краінамі Эўразьвязу і НАТО, каб выключыць рэалізацыю небясьпечных планаў Пуціна ў Беларусі або з тэрыторыі Беларусі”, — зазначыў Парубій.

Таксама ён пракамэнтаваў словы кіраўніцтва Беларусі пра нібыта падрыхтоўку на тэрыторыі Украіны ўзброеных баевікоў.

“Гэта не адпавядае сапраўднасьці. Такія заявы мы разглядаем як правакацыю, што шкодзіць разьвіцьцю добрасуседскіх адносінаў паміж Украінай і Беларусьсю. Бо менавіта Расея як хаўрусная дзяржава Беларусі арганізавала на сваёй тэрыторыі, так і на акупаваных украінскіх землях трэніровачныя лягяры для наёмнікаў і баевікоў. Падтрымліваючы і экспартуючы тэрарызм, Расея мэтанакіравана падрывае стабільнасьць і бясьпеку ў рэгіёне, да якога адносяцца як Україна, так і Беларусь”, — зазначыў Парубій.

Ён дадаў, што Україна імкнецца папярэдзіць Беларусь ад любых крокаў, якія маглі б пагражаць бясьпецы ўкраінскай дзяржавы і краін рэгіёна.

“Беларускі народ мае патрэбу ў падтрымцы і пазытыўных сігналах, Беларусь зьяўляецца незалежнай дзяржавай — неад’емнай часткай Эўропы, а не расейскай правінцыяй”, — зазначыў Парубій.

Пераклад з расейскай.
Крыніца:https://www.obozrevatel.com/politics/42786-gotovimsya-k-hudshemu-parubij-predupredil-o-sereznoj-opasnosti-iz-belarusi.htm

13/4/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2017
П А С Ч П С Н
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь