Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Акт сцэнічнай драматызацыі

У сувязі з расейскімі цяжкасьцямі ва Украіне (вялікія страты расейскай арміі) і ў самой Расеі (паглыбленьне эканамічнага крызісу) Крэмль-Лубянка вывелі на сацыяльную сцэну адразу двух акцёраў – братоў Навальных. Раптам пракуратура РФ запатрабавала зрабіць ім больш жорсткія прысуды – да 10 і 8 гадоў турмы. Ніякіх прычын для такой дэманстрацыі сілы і жорсткасьці ўладаў, здаецца, не было. Ах так, днямі адзін з Навальных (той, што пад хатнім арыштам) выйшаў на вуліцу і наведаў мэтро ў Маскве. Там ён пазіраваў для рэпарцёраў і пэўны час раздаваў улёткі грамадзянам. Паліцыя затрымала яго і завезла назад дахаты. Вось і ўсё з “дзяржаўным злачынцам № 1”.
І вось такія рэпрэсіі. Пра гэта паведамляюць СМІ ўсяго сьвету, ведае ўсё расейскае грамадзтва. Пасыпаліся фотакампазыцыі, на якіх браты Навальныя стаяць у рашучай позе напару на фоне турэмных кратаў. Пра іх пакрыху пачалі забывацца, больш пісалі пра ўвязьненую ў Маскве ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку. Цяпер пра іх успомнілі.

Але ня толькі гэта. У наяўнасьці рэжысёрскі прыём драматызацыі мізансцэны. “Герояў-пакутнікаў” ужо двое, а не адзін. Яны – гэта сучасныя браты Гракхі з рымскай гісторыі, браты Сэн-Жусты зь якабінскага Парыжу, пералік аналагаў можна працягваць. Цяпер трэба чакаць, што скажуць гэтыя маскоўскія “Кірыл і Мяфодзі” маскоўскай апазыцыі. А яны нічога й ня кажуць, камэнтаў збольшага не даюць. У іх у прынцыпе маўклівая сцэна “прадстаяньня”, “пазіраваньня”. Многія ўжо заўважылі, што гэтымі пустышкамі хватка маніпулююць лялечнікі з-за кулісаў. Цяпер будзе пра што і каго пагаварыць камэнтатарам і спэцам.

Раней адпрацоўваліся мізансцэны з удзелам жонак і часам дзяцей такіх кіруемых фігурак. Цяпер вырашылі надаць “мужнасьці”, “духу братэрства” у штучную кампазыцыю.

Здавалася б, а нам што? Усё гэта круціцца ў Маскве. Ды толькі мы памятаем, як і ў Маскве і ў Менску адпрацоўваліся аднолькавыя тэатральна-апазыцыйныя мізансцэны. Былі пары Чыгір – мадам Чыгір, Саннікаў – мадам Халіп. Трэба чакаць, што пад драматызацыю становішча ў Беларусі “тэатралы ў цывільным” знойдуць для публікі мясцовых “братоў-гракхаў” ды “тарапуняк-штэпселяў”. Абы запоўніць інфармпрастору і завесьці беларусаў у чарговы псэўдаапазыцыйны тупік.

Павел Гулевіч

26/2/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2015
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024