Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Віншуем расейска-крымскую моладзь!

Вось якія зьвесткі паступаюць з Крыму, акупаванага маскоўскай імпэрыяй:

“Незаконны прэм’ер-міністар Крыма Сяргей Аксёнаў патлумачыў, што цяпер на паўвыспе дзейнічае канстытуцыя РФ, а таксама іншыя расейскія законы, паводле якіх будзе зьдзяйсьняцца прызыў у армію. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


План падрыхтоўкі да вайны з Расеяй

Україна павінна быць гатовай перайсьці ў актыўную фазу супраціву расейскім акупантам, у прыватнасьці, зьнішчыць трубу, па якой Расея пераганяе на Захад нафту і газ. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў лідэр “Правага сэктару” Дмытро Яраш. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Цюркі-каракалпакі за Украіну і крымска-татарскі народ

Кіраўнік Нацыянальнай Рады цюркаў-каракалпакаў прынц крыві Дашгін Гюльмухамэдаў заявіў, што цюркскія народы гатовыя дапамагчы Украіне абараніць яе тэрытарыяльную цэласнасьць. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Расейская эліта хвалюецца

СМІ ўсяго сьвету перадаюць пра рэкордны рост папулярнасьці Пуціна ў расейскім грамадзтве. Хаця аўтары паведамленьняў абапіраюцца на статыстычныя службы, якія працуюць у РФ у якасьці афіцыйных і незалежных, у верагоднасьць статыстыкі даводзіцца верыць. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Дзень Волі ў Менску

2903-v.JPG
25 сакавіка беларускія патрыёты адзначылі Дзень Волі. Людзі вырашылі не ісьці на бангалорскае месца для выгула сабак пад кіраўніцтвам псэўдаапазыцыйных дзеячаў і накіраваліся на тэрыторыю Нацыянальнага Мэмарыялу ў Курапатах. Каля Трох Крыжоў Кальварыі беларусы ўзьнялі свае нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і засьпявалі гімн “Магутны Божа”. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Іранская нафта = развал Расеі

Захад і Эўропа могуць зьняць забарону на продаж іранскай нафты, абваліць кошты на яе і, такім чынам разбурыць Расею. Пра гэта ў камэнтары Gordonua.com заявіў экспэрт па энэргетычных пытаньнях, былы ўпаўнаважаны Прэзыдэнта Украіны па міжнародных пытаньнях энэргетычнай бясьпекі Багдан Сакалоўскі. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Арыштаваны “чорны касір” Пуціна

Народны дэпутат ад УА “Батьківшчіна” Аляксандр Брыгінец мяркуе, што затрыманьне ўкраінскага бізнэсоўца Дзімітрыя Фірташа ў Аўстрыі зьвязана зь ягонымі газавымі махінацыямі на Украіне, у якіх фігуруе прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Пра гэта Брыгінец сказаў у камэнтары Gordonua.com. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Фірташ здаў Пуціна?

Арышт украінскага алігарха Дзімітрыя Фірташа ў Аўстрыі наўпрост зьвязаны з агрэсіяй Расеі на Украіне. Такую думку ў камэнтары для Gordonua.com выказаў палітолаг Тарас Беразавец.

“Арышт Фірташа перасьледуе некалькі мэтаў. Амэрыканцы паказваюць Пуціну, што такі ж лёс можа чакаць любога з расейскіх алігархаў. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


“Красные великаны”

У Крыме адбыўся акупанцкі расейскі “рэфэрэндум”. Да чаго ж гэта хочуць далучыць райскую Таўрыду? А вось пачытаем паведамленьне з акупаванай Масквой кітайскай тэрыторыі (крыніца: http://polit.ru/news/2014/03/16/alcohol/): Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Маскоўская банда ў дзеяньні

Спачатку былі “ряженые” казакі ў бутафорскіх кубанках (некалькі дзесяткаў) і мясцовы русскоязычный люд з катэгорыі такзваных бюджэтнікаў (да двух тысячаў). Першыя гарланілі на прыканцы лютага сёлета перад будынкам Вярхоўнай Рады Крыма: “Россия! Не допустим бандеровцев на крымскую землю!” Бюджэтнікі “стваралі масавасьць”, да якой далучаліся мясцовыя шпана і прафэсійныя крымінальнікі. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Масква рыхтуецца да нападу

Былы першы намесьнік начальніка Генштаба Узброеных сілаў Украіны лічыць, што Расея рыхтуе наступальную апэрацыю. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Расейскія ёрнікі з Магаданскай вобласьці

Жыхары Магаданскай вобласьці хочуць падтрымаць украінскі народ і жыхароў Крыму.

Са зваротам да жыхароў рэгіёну, з просьбай падтрымаць народ Украіны і насельніцтва Крыму, зьвярнуўся савет тэрыторыі Магаданскай вобласьці. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Не пусьцілі маскоўскую гэбельсаўшчыну

Як вядома, прэм’ер-міністар Украіны Арсэн Яцанюк вядзе перамовы аб аказаньні Украіне палітычнай і эканамічнай падтрымкі ва ўмовах расейскай інвазіі. Прэзыдэнт Абама і іншыя амэрыканскія палітыкі выказаліся за аказаньне такой дапамогі і заявілі, што ЗША падтрымліваюць сувэрэнную і цэласную Украіну. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Пуцін, Гітлер і Кім Чэн Ын

Тэхналогія і прапагандысцкае забесьпячэньне пуцінскай анэксіі Крыму настолькі па-вучнёўскаму сьпісаныя з гітлерскіх судэцкіх пропісяў, што параўнаньне двух дзяржаўных дзеячаў, што было зусім нядаўна прызначэньнем “адмарозка і адшчапенца” Шандаровіча, сталася сёньня банальным майнстрымам сусьветнага палітычнага дыскурса. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


ПРА ШТО ПІСАЛІ ГАЗЭТЫ

Татары

15 сакавіка 2014 г. чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” напісала пра крымскіх татараў. У 1944 г. на загад Сталіна ўвесь народ выселілі з роднай зямлі. Вяртацца яны пачалі ў Крым толькі ў 1988 годзе, падчас перабудовы. Гэмяджы Мэхмэт Бэкіравіч распавёў чэшскай журналістцы пра свой лёс. Далей...

29/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь