Масква рыхтуецца да нападу

29 марта 2014 г.

Навіны

Былы першы намесьнік начальніка Генштаба Узброеных сілаў Украіны лічыць, што Расея рыхтуе наступальную апэрацыю.

Адмірал Кабаненка паведаміў, што апошнія некалькі месяцаў ішло ўтварэньне расейскіх ударных груповак. У Крыме была заўважана канцэнтрацыя рэактыўных сістэмаў залпавага агню “Ураган”, магутнай зброі, якая дазваляе зьнішчаць на значнай адлегласьці жывую сілу, узбраеньні і тэхніку. Таксама гэта самалёты Су-24, франтавыя бамбавікі, якія знаходзяцца на аэрадроме “Гвардзейскае” у Крыме з поўнай баявой загрузкай. Гэта значыць, што гэта вельмі сур’ёзныя і вельмі магутныя рэчы, якія накіраваны менавіта на нашую дзяржаву, на яе кантынэнтальную частку”, — цытуе Кабаненку УНН.

Як кажа Кабаненка, каля ўкраінскіх усходніх межаў сканцэнтраваныя два армейскіх карпусы, 3-ці і 20-ты, таксама з наступальным узбраеньнем. Штодня паступае інфармацыя аб прыбыцьці новых эшалёнаў з танкамі і артылерыяй. Па інфармацыі адмірала, падрыхтаваны расейскія дэсантныя войскі для зьдзяйсьненьня паветрана-дэсантнай апэрацыі на глыбіню да 500 км.

“На тэрыторыі самой Украіны працягваецца спэцыяльная глыбінная апэрацыя расейскіх спэцслужбаў, мэта якой – дэмаралізаваць грамадзтва. Гэта значыць, што сытуацыя крытычная і патрабуе адэкватных дзеяньняў з нашага боку”, — заявіў Кабаненка.

23.03.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/crimea/Admiral-Kabanenko-Rossiya-nakaplivaet-voennuyu-tehniku-na-vostochnoy-granice—15002.html