Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Нашэсьце

Пра нашэсьце кажуць усё больш людзей у Беларусі. Трывога за сёньняшні дзень і яшчэ большае хваляваньне за будучыню, нават бліжэйшую, гучыць у гэтых словах. Траскатня афіцыёзнай прапаганды ня можа ўжо затуманіць галовы беларусам, якія за апошнія 19 гадоў лукашызма навучыліся шмат што бачыць і разумець. Далей...

12/5/2013 › Навіны

 


Маўр, які зрабіў сваю справу

У інфармацыйнай прасторы Беларусі пракацілася некалькі хваляў у сувязі з 14-мі ўгодкамі таямнічага зьнікненьня міліцэйскага генэрала Ю. Захаранкі. У некалькіх гарадах улады далі адмову на правядзеньне пікетаў у памяць гэтай падзеі. Далей...

12/5/2013 › Навіны

 


Ваенная пагроза для Беларусі

У цывілізаваных краінах 8 траўня адбыліся мэмарыяльныя мерапрыемствы з нагоды 68-х угодкаў заканчэньня ІІ Сусьветнай вайны ў Эўропе. Там ушаноўвалі жывых вэтэранаў і ўскладалі вянкі на магілах герояў і ахвяраў вайны. Далей...

12/5/2013 › Навіны

 


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(06-08.05.2013 г.)

Памёр Андрэоці

6 траўня 2013 г. іспанская газэта “El Pais” паведаміла пра сьмерць 94-гадовага Джуліа Андрэоці. Далей...

12/5/2013 › Навіны

 


Шэдэўральдзіка

Мы столькі ўжо прачыталі і пачулі пра гэтую стужку, пра яе “трыюмфы” на фэстывалях і ў кіназалях розных сталіц, што пачалі хвалявацца: калі ж яе ўбачаць самы беларусы? І вось “свершілось”, учора Радыё Свабода ўрэшце выставіла ў чырвоны радок навінаў дня відэа з фільмам “Жыве Беларусь”. Далей...

12/5/2013 › Навіны

 


Лібійскі народ дамогся Закона аб люстрацыі

6 траўня італьянская газэта “La Stampa” апублікавала артыкул пад тытулам “Трыпалі, апалчэнцы атачылі міністэрствы”. Вось гэты артыкул: Далей...

12/5/2013 › Навіны

 


“Месца дзеі: Нямеччына”

3-га траўня нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” апублікавала артыкул пад гэтым тытулам. Вось гэты артыкул: Далей...

12/5/2013 › Навіны

 


“У Маскве зноў масава дэманстравалі”

6 траўня славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Далей...

12/5/2013 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь