Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лібійскі народ дамогся Закона аб люстрацыі

6 траўня італьянская газэта “La Stampa” апублікавала артыкул пад тытулам “Трыпалі, апалчэнцы атачылі міністэрствы”. Вось гэты артыкул:

На працягу многіх дзён лібійскія апалчэнцы трымалі ў атачэньні некаторыя міністэрствы, патрабуючы прыняць закон пра выдаленьне з палітычнага жыцьця новай Лібіі былых вышэйшых чыноўнікаў Муамара Кадафі. Артыкулы законапраекта – ён павінен таксама тычыцца прэм’ер-міністра Алі Зэйдані і прэзыдэнта Нацыянальнага Кангрэсу Магамэда Магарыфа за іхную ролю, адыграную ў першыя гады рэжыму – урэшце былі прынятыя ўчора. Але пасьля сьвяткаваньняў на плошчах і гарантыяў, выказаных узброенымі групамі аб тым, што яны пакінуць навакольле міністэрстваў Юстыцыі і Замежных Справаў, сёньня раніцай – як канстатаваў журналіст агенцыі AFP – абодва міністэрствы яшчэ былі аточаны ўзброенымі людзьмі і машынамі, на якіх разьмешчаны кулямёты і зэнітныя ракетныя ўстаноўкі.

“Прыняцьце закона азначае вялікі крок ў слушным накірунку. Але мы ня будзем сьпяшацца і праверым некаторыя пункты”, — сказаў Усама Каабар, сябра “Каардынацыйнай рады дзеля палітычнага выдаленьня” і віцэ-прэзыдэнт Вярхоўнай Рады лібійскіх тувараў (рэвалюцыянэраў). “Мы поўныя рашучасьці працягваць наш пратэст да адстаўкі Алі Зэйдана”, — дадаў ён, абвінавачваючы прэм’ера ў тым, што ён “правакуе тувараў” сваёй кампаніяй, накіраванай на вызваленьне Трыпалі ад узброеных апалчэнцаў.

З свайго боку, Зэйдан абвінаваціў арганізатараў пратэсту вакол сядзібаў міністэрстваў ў тым, што яны маюць “уласныя палітычныя амбіцыі”.

(Пераклаў з італьянскай В. Буйвал)

Крыніца:
www.lastampa.it/2013/05/06/multimedia/esteri/tripoli-miliziani-circondano-ministeri-z843F2HuJHzQReahxuo6cO/pagina.html

Лібійскі народ разграміў у кравапралітнай рэвалюцыйнай вайне адну з самых дзікіх тыраніяў у афрыканскай гісторыі. Доўгі час пасьля перамогі новае кіраўніцтва краіны зацягвала прыняцьце закона аб палітычнай люстрацыі. Начальства спадзявалася, што неяк усё ўкладзецца само сабой, забудзецца. Але не забылася, народ ня хоча бачыць на дзяржаўных пасадах тых, хто разам з Кадафі абрабоўваў і зьневажаў, забіваў і катаваў людзей, хто зрабіў з Лібіі пасьмешышча і страшылку для ўсяго сьвету. Начальства так доўга чухалася, што ў сталіцы ўрэшце сабраліся тысячы байцоў рэвалюцыі і нагадалі бюракратыі, хто зьяўляецца крыніцай Закона.

Зразумела, чаму італьянскія СМІ з такой увагай сочаць за падзеямі ў афрыканскай краіне. У першай палове мінулага стагоддзя Італія вяла каланіяльныя войны супраць лібійскага народу і абвясьціла краіну часткай сваёй імпэрыі. Але лібійцы не скарыліся, ніколі не спынілі ўзброенае змаганьне супраць акупантаў і ўрэшце вызвалілі радзіму.

Будзе, абавязкава будзе люстрацыя ў вызваленай Беларусі. Наш народ знойдзе цывілізаваныя мэтады для яе правядзеньня. Злачынцы ня будуць намі кіраваць не застануцца на дзяржаўнай пасадах.

Ян Булыга

12/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024