Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: “ЗА СВАЮ ЗЯМЛЮ РОДНУЮ”

(Выступ на лютаўскім Сойме КХП-БНФ
і БНФ “Адраджэньне”)

1-га лютага 1863 года, 150 гадоў таму, пачалося паўстаньне супраць Расеі ў Беларусі-Літве, а 2-га лютага споўнілася 175 гадоў з Дня народзінаў кіраўніка паўстаньня і вялікага сына Беларусі Кастуся Каліноўскага. Гэта выбітныя юбілейныя даты вялікай падзеі і вялікага чалавека. Далей...

5/2/2013 › Навіны

Камэнтаваць


ПАМЯЦЬ І ГОНАР. 150 ГАДОЎ ПАЎСТАНЬНЯ

(Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

3-га лютага, сёлета ў Менску, адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, прымеркаваны да 150-х угодкаў Паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Далей...

5/2/2013 › Навіны

Камэнтаваць


Глядзім у будучыню!

Будучыня патрабуе разумных, інтэлектуальных людзей. Праз 15-20 гадоў кардынальна зьменяцца ўмовы жыцьця і працы, многія сёньняшнія прафэсіі за гэты пэрыяд будуць непатрэбныя і зьнікнуць, новыя тэхналёгіі запатрабуюць новых прафэсій. Далей...

5/2/2013 › Навіны

 


СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

Антыбеларускі рэжым урэшце пазнаёміў беларусаў з сваім навагоднім сюрпрызам. Лукашэнка прызначыў намесьнікам прэм’ер-міністра РБ сумна знакамітага псэўдабанкіра П. Пракаповіча. Далей...

5/2/2013 › Навіны

 


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(26.01.– 28.01.2013)

Нядоўга музыка іграла…

26 студзеня 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала, што ЗША выводзяць сваіх прадстаўнікоў з амэрыканска-расейскай працоўнай групы, якая займалася разьвіцьцём грамадзянскіх супольнасьцяў. Далей...

5/2/2013 › Навіны

 


Сатырычная камэдыя ў Віцебску

Псэўда-БНФ пад кіраўніцтвам А. Янукевіча ў чарговы раз парадаваў нас відэасюжэтам (http://www.youtube.com/watch?v=DvNzcD01RZM). Далей...

5/2/2013 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2013
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024