Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях

(частка 28)

Тым часам Балаўдзі пасьпешліва тлумачыў па радыё сваім хлопцам, у якім дакладна месцы стаяць расейскія жаўнеры. Кіруючыся ягонымі падказкамі, Букіеш Гарбулатаў перасоўваўся па абрывістай скале. Урэшце Балаўдзі пачуў усхваляваны шэпт Букіеша – бачу, бачу! Ён быў настолькі блізка ад расейскага выведчыка, што той пачуў шум у рацыі і пачаў неспакойна азірацца навокал. Букіеш хутка сеў на свой матаролер. Але ўжо было надта позна.

“Там былі два расейцы і яны адразу ўбачылі мяне. Я схаваўся, яны таксама ляглі на траву. Я кажу нашым хлопцам – я ўстану на калені і пачну страляць адзіночнымі, а калі яны адкажуць, бійце чэргамі ў гэтае месца. Я ўстаў, убачыў расейцаў і стрэліў. Яны не адказалі. Я вырашыў абысьці іх ззаду. Прабег некалькі мэтраў, выходжу з прысадаў… Чую за сабой – Лёха, гэта ты? У мяне валасы ўсталі наўтапыркі. Я прайшоў надта хутка, расеец быў за маімі плячыма. Я пачаў паціху паварочвацца, чакаю кулю, паварочваюся да яго, а ён пытаецца – Лёха, гэта ты? Тады я яго ўбачыў. Я загнаў у яго са страху цэлы ражок. А Лёха ўжо ляжаў мёртвы, бо я патрапіў у яго адзіночнымі на пачатку”.
Так распачалася бітва за Тумс Барзой-лам. З чачэнскіх пазыцый на расейцаў абвалілася лавіна агню. Страляла ўсё, што мелі ваяры – некалькі аўтаматаў, гранатамёты, АГСы. Жаўнеры заляглі ў высокую траву і адказалі агнём, але частка адразу кінулася на ўцёкі лахі пад пахі ўніз. У іх не было шанцаў, яны гінулі ў перакрыжаваным агні.
Праз гадзіну падала голас расейская артылерыя. Распачаўся мэтадычны абстрэл ўсяго адхона ад падножжа да храбта. “Яны выбілі сваіх параненых і тых, якія заляглі ў траве. – кажа генэрал Балаўдзі Бялоеў. – Напэўна тыя, што ўцяклі, расказалі, што нагары няма жывых і там напіраюць душманы. Кананада працягвалася да вечара. Артылерыя, самалёты, верталёты, па чарзе. У нас было трое забітых і некалькі параненых. Расейцы страцілі паводле нашых ацэнак каля дзьвюхсот чалавек”
Расейцы хацелі зноў атакаваць гару, але афіцэры адмовіліся выконваць гэты загад. Падвялі сьвежае гарматнае мяса – два батальёны буратаў, якіх пачалі рыхтаваць для апэрацыі. Навічкоў аддзялілі ад жаўнераў, якія пакаштавалі ўжо вайны на вышыні 771. Штурму, аднак, не адбылося. У хуткім часе расейцы займелі іншую праблему – чачэнцы атакавалі Грозны.

“Джыхад”. Падрыхтоўка контрнаступу

Калі Ельцын зноў стаўся прэзыдэнтам, расейскія самалёты пачалі бамбардаваць Чачэнію. Вайна разгарэлася зноў. Адбылося, аднак, нешта незвычайнае. Нешта, што цяжка было нават уявіць сабе. Чачэнцы ўдарылі па Грознаму.

Нурдзі Бажыева ўся змагарная Чачэнія ведала пад псэўданімам “Срэбны Ліс”. Ён пачаў вайну начальнікам штабу 2-га батальёна спэцназа, вырас да пасады камандзёра сэктара фронта. За два гады вайны ён зьнішчыў 46 бранемашын. Ён лічыў толькі тыя, якія згарэлі ў яго на вачах. Падобна, што ён забіў у баі каля 800 жаўнераў. “Ані ён як камандзёр, ані ягоны атрад практычна ніколі не пацярпелі паразы ў гэтай вайне. – успамінае Нурдзі генэрал Гелаеў. – Дзе ён зьяўляўся, там была перамога. Ён меў выдатных жаўнераў. Ягоныя хлопцы маглі маршыраваць двое сутак без адпачынку ў гарах у пэўным снаражэньні і са зброяй”.

У баях ён атрымаў больш за 40 ран. Аскелак, які засеў яму ў горле і замінаў есьці, ён прасунуў далей у горла з дапамогай патрона ад Калашнікава. “Аднойчы ён стрэліў з гранатамёта па танку. Яго трымаў за ногі малады ваяр, а ён зьвісаў з вакна. – распавядае брат Нурдзі Алі. – Інакш нельга было патрапіць у мэту. Ён не заўважыў, што побач стаяў БМП. Яны не пасьпелі ўцячы з памяшканьня, як БПМ стрэліў з гарматы. Снарад разарваўся ў пакоі, а дакладней – у лядоўні, што стаяла там. Нардзі закінула ў шафу і заваліла кучай кніг. Калі ён ачуняў, то ўбачыў таго маладога хлопца, які ў шоку зьбіраў кавалкі мяса, выкінутыя з лядоўні, і казаў ясень, малітву за памерлых. Ён думаў, што гэта былі парэшткі камандзёра”.

На працягу баёў падначаленыя Нурдзі з звычайных людзей, якія прышлі на вайну дабраахвотнікамі, адарваўшыся ад мірных прафэсій або ад школьнай лавы, паступова станавіліся прафэсіяналамі ваеннага рамяства высокага клясу. Яны атрымлівалі па 200 грамаў кукурузнай мукі, зь якой трэба было зрабіць пляцак. Гэта была “жалезная” порцыя – без розьніцы, на які час яе хопіць. Атрымлівалі таксама цукар. “Рэшта – пад нагамі”. Самым важным для Нурдзі было бесшумна хадзіць. А гэта было нялёгка, бо кожны нёс на сябе 60-70 кг зброі і амуніцыі.

Нурдзі Бажыева многія лічаць аўтарам пляну апэрацыі “Джыхад”. Паводле некаторых расповядаў, бальшыня камандзёраў, нават высокапастаўленых, была супраць штурма сталіцы. Баяліся, што ваяры будуць абкружаны ў горадзе расейскімі сіламі, сьцягнутымі з іншых месцаў. Аднак Нурдзі настойліва шліфаваў свой плян. Сам праводзіў выведку, выбіраў мэты для атакі, сам правяраў кожную сьцежку. Гэта працягвалася два месяцы.

Многія спэцыялісты мяркуюць сёньня, што апэрацыя “Джыхад” ня мае аналагаў ў ваеннай гісторыі. Аб выключным характары гэтай апэрацыі сьведчыць таксама параўнаньне сілаў абодвух бакоў. Трэба памятаць, што калі йдзецца пра апэрацыю “Джыхад”, то ўласна йдзецца пра апэрацыю, вызначаную ў намэнклятуры чачэнскага генштаба крыптонімам “Помста”. “Джыхад” – гэта быў пароль, зь якім апэрацыю трэба было пачынаць. Але ўсе звычайна кажуць “Джыхад” і менавіта гэты назоў стаўся вызначальным для пераможнага штурма Грознага ў жніўні 1996 г.

Апошні штурм

У той самы час, калі фэдэральная армія штурмавала горныя крэпасьці ваяроў пад Шатоем і Ведзяно, адборныя батальёны Шаміля Басаева і Хамзата Гелаева захапілі Грозны. Вуліцы горада зноў былі завалены тысячамі трупаў расейскіх жаўнераў. Самазванчы прэзыдэнт Доку Заўгаеў уцёк з сваім марыянэткавым урадам у Маскву. Вайна, якая забрала тысячы чалавечых жыцьцяў, вярнулася на свой пачатак. Грозны зноў апынуўся ў руках ваяроў. Ніякая сіла не магла ўжо выцесьніць іх адтуль. Чачэнцы шмат чаму навучыліся на працягу 20 месяцаў вайны.

Чачэнскія войскі зноў, як і ў сакавіку, увайшлі ў Грозны чатырма групамі. Першай калёнай, якая пранікла ў горад, камандаваў Нурдзі Бажыеў. Калі расейскія СМІ паднялі шум, што Гелаеў атакуе Грозны, на самой справе горад штурмаваў Бажыеў. У склад ягонай групы з 360 чалавек уваходзілі адборныя атрады паўднёва-заходняга фронту, якім камандаваў Гелаеў.

Батальён Бажыева заблакаваў расейскую камэндатуру ў Грозным, будынак МУС і сядзібу ФСБ, такзваны 6-ты аддзел. Батальён Хамзата Сардалава ўдарыў па расейскіх пастарунках у Карпінскім Кургане. У гэтым раёне дзейнічала таксама група “Джамаат”. Батальёны Магамэда Байсуева і Шудзіна заблакавалі рух на трасе Растоў-Баку. Група Хасана Азігава атакавала адміністрацыю фабрычнага квартала і нафатаачышчальны камбінат. Батальён ім. Джахара Дудаева пад камандваньнем былога спэцназаўца Алмана Бакаева з Тубі-юрта разам з ваярамі Бажыева і Шаміля Басаева заблакаваў сядзібы ФСБ і ўраду. На правым флангу атакавалі групы Алтарыя Бэтэрбіева і Шаміля Магамадава.
Бажыеў загадаў заліць алеем і нафтапрадуктамі трасу у Сернаводск, па якой набліжалася калёна бранетэхнікі з 120 машын. Ваяры падпалілі таксама вялікія рэзэрвуары з мазутам. Чорны дым, які засьціў неба, перашкаджаў эфэктыўна выкарыстоўваць баявыя верталёты.

Другой групай камандаваў генэрал брыгады Шаміль Басаеў, які адначасова быў галоўнакамандуючым усёй апэрацыі “Джыхад”. Басавеў прывёў з сабой у Грозны лепшыя атрады цэнтральнага фронту, у тым ліку свой дыверсійна-выведчы.

Трэцяй групай з 500 чалавек камандаваў Дока Умараў. Там знаходзіўся генэрал Гелаеў, які камандаваў адборнай старой гвардыяй свайго спэцназа. У склад групы Докі ўваходзілі мабільныя атрады Магамэда Дадаева, шатойскі батальён Лечы Мачукаева, батальён Хамзата Ідзігава, выхаванца спэцназа. Узбраеньне аддзяленьня з 12-13 чалавек адпавядала норме спэцатрадаў – кожны ваяр меў запас з 1000 патронаў, група мела 1-2 супрацьтанкавых гранатамёты і прынамсі 10 снарадаў, снайпэрскую вінтоўку, падствольныя гранатамёты, ручны кулямёт ПК, па аднаму аднаразаваму гранатамёту “Муха” на чалавека. Кожны з атрадаў мог маршыраваць у поўнай выкладцы двое сутак без перапынку. Гэта было істотна, бо падчас апэрацыі было дажджліва. Машыны, якія падвозілі атрады пад Грозны, танулі ў балоце, ваяры часта мусілі цягнуць іх на вяроўках.

У чацьвёртай калёне ў Грозны ўвайшлі два атрады з структуры фронта Гелаева: полк Балаўдзі Бялоева і батальён Хамзата Лабазанава. Абодва атрады прыбылі ў горад практычна ўжо пасьля таго, як самыя цяжкія баі былі скончаны.

Прэзыдэнцкая брыгада (Асобны батальён асаблівага прызначэньня) пад камандаваньнем Ахмэда Закаева атрымала загад забясьпечваць калідор, праз які ў Грозны павінны былі прайсьці іншыя атрады. Уноч з 5 на 6 жніўня ваяры выехалі на грузавіках з Алхан-юрта ў Чарнарэчча і з Гойтаў у так званы 20-ты раён сталіцы. Да 5.00 раніцы трады дасягнулі вызначаныя пункты ў Грозным. Былі ўтвораны абарончыя пазыцыі ў Чарнарэччы, Новых Алдах, 20-м раёне, на гарадзкой абвадной дарозе, вакол аўтобуснага вакзала і ў частцы квартала Войкава да маста на Сунжы. Гэты абшар ваяры трымалі на працягу ўсіх баёў. Адказным за абарону Чарнарэчча быў Рамзан Цакаеў. У Новых Алдах і 20-м раёне камандаваў Хусэйн Ісабаеў. Абаронай аўтобуснага вакзала, абвадной дарогі і тэрыторыяй ажно да квартала Кірава кіраваў адзін з маладзейшых палявых камандзёраў чачэнскіх узброеных сілаў – Арбі Бараеў, камандзёр Ісламскага палка спэцыяльнага прызначэньня.

Вельмі цяжкі абстрэл з паветра даваўся ў знакі атрадам, пазыцыі якіх знаходзіліся на адкрытым полі непадалёк ад 20-га раёну. Камандзёр брыгады Хусэйн Ісабаеў састрэліў там з падствольнага гранатамёта баявы верталёт Мі-24, які завіс у 6 мэтрах над зямлёй і адкрыў агонь з хуткастрэльнай гарматкі. Машына ўпала якраз каля пазыцыі брыгады. За кароткі час ваяры састрэлілі яшчэ тры верталёты з кулямётаў. Наступную машыну зноў састрэліў камандзёр, дзьве наступныя – Салман Ахмадаў і Магамэд Цэпсаеў. З разьбітых машын удалося дастаць ракет С-5, якія выкарысталі часткова пры абстрэле Чарнарэчча, а частку перадалі Басаеву.
Атрады, прызначаныя для штурма горада, мелі разьведаныя галоўныя і запасныя дарогі падыходу. Яны абыходзілі блок-пастарункі, хаця таксама здаралася, што ваяры ў поўным снаражэньні і ўзбраеньні праязджалі праз пастарункі. Расейцы стараліся іх у такіх выпадках не заўважаць. Групы з правінцыі, якія ня ведалі тэрыторыю, праводзілі пад горад праваднікі. Увесь час падтрымлівалася сувязь праз кароткахвалёвікі, на многіх адрэзках групы арыентаваліся з дапамогай сігналаў ліхтарыкамі. Гэта было якбы вяртаньне да мэтадаў сувязі, якімі чачэнцы карысталіся стагоддзямі: славутыя чачэнскія вежы будаваліся такім чынам, каб можна было здалёк убачыць агонь, распалены на іх вяршынях пры набліжэньні ворага. На дарогах, што вялі ў сталіцу, былі падрыхтаваныя месцы, дзе ваяры маглі адпачыць, выпіць гарачай гарбаты і пад’есьці.

Многія атрады самастойна вырашылі ўключыцца ў баі за Грозны. Такія групы дзейнічалі самастойна і прабіраліся ў абкружаную сталіцу тольмі ім вядомымі дарогамі і спосабамі. Некаторыя атрады прыбывалі на зыходныя штурмавыя пазыцыі пасьля 40-кілёмэтровага марша.

(Працяг будзе)

(Пераклаў з польскай Валеры Буйвал)

23/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь