Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

Латвійская газэта “Diena”.
5 верасьня 2010 г. Латвійская газэта “Diena” паведаміла пра адсланеньне помніка даваеннаму прэзыдэнту Латвіі Карлісу Улманісу на ягонай радзіме, у засьценку Бэрзэ. Мерапрыемства было прысьвечана 133-м угодкам з дня нараджэньня прэзыдэнта.
Наш камэнтар: Падчас маскоўскай акупацыі Латвіі помнікаў нацыянальным героям (“буржуазным націоналістам”) не было ў акупаванай краіне. Калі Беларусь вызваліцца ад акупацыйнага рэжыму, у нашай краіне паўстануць помнікі нашым героям.

Алесь Хадасевіч

***

Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”.
5 верасьня 2010 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” апублікавала артыкул пад тытулам “Пацёмкін, вэрсія 21-га стагоддзя”. У Саратаў прыехаў прэзыдэнт Медведев. Папярэдне ў Маскве ён запатрабаваў, каб не было маніпуляцый з падвышэньнем цэнаў на прадукты харчаваньня. Мясцовае начальства адрэагавала ў рэчышчы даўняй традыцыі: загадала зьнізіць цэны ўсім, хто гандляваў па маршруце візыту Медведева.
Наш камэнтар: Справа каханка Кацярыны ІІ жыве і квітнее!

Алесь Хадасевіч

***

Аўстрыйская газэта “Die Presse”.
5 верасьня 2010 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” пісала пра дэманстрацыі ў 135 гарадах Францыі. Дэманстранты выступалі супраць выдаленьня цыганоў з краіны. Яны абвінавачвалі прэзыдэнта Сарказі ў палітызацыі справы, выступалі пра правы чалавека.
Наш камэнтар: Ніхто з дэманстрантаў не згадаў пра правы нацыі. Французкія левакі добра арганізаваліся на вуліцах. Няхай бы яны з такім жа імпэтам запрасілі румынскіх і баўгарскіх цыганоў з-пад мастоў і табараў паставіць свае намёты на тэрыторыі сваіх маёнткаў, рассялілі б іх па хатах, узялі на ўтрыманьне і г.д. Дэмагагічнае шумавіньне людзей, раўнадушных да сваёй дзяржавы і цывілізацыі. Як заўсёды ў левых.

Юрка Марозаў

***

Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung”.
7 верасьня 2010 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” паведаміла пра вынікі рэфэрэндуму ў Малдове. На рэфэрэндум пра агульнанацыянальныя выбары прэзыдэнта краіны прышлі 30,98% выбаршчыкаў. Для выніковага рэфэрэндума патрэбна было 33,3%. Хаця больш за 90% удзельнікаў прагаласавалі за выбары прэзыдэнта простымі выбарамі, а не галасаваньнем у парляманце, рэфэрэндум праваліўся. Прычынай быў байкот галасаваньня, які праводзілі камуністы.
Наш камэнтар: Расейскія тэлеканалы цяпер зьедліва камэнтуюць правалены рэфэрэндум, паказваюць камуністычную публіку, якая вельмі задаволеная сабой. Справа ў тым, што большая частка маладога пакаленьня малдаванаў выехала працаваць на Захад і не змагла масава ўдзельнічаць у вырашэньні далейшага лёсу краіны. А камуністычная публіка нікуды ня выехала і сядзіць у Малдове, эканоміка якой якраз развалена камуністычным рэжымам.
Гэты прыклад мае знак мінус, але дэманструе эфэктыўнасьць арганізаванага байкоту галасаваньня.

Юрка Марозаў

***

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
7 верасьня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала, што ў Лёндане на паддашку сямейнага дома знайшлі каляровую стужку з дакумэнтальнымі кадрамі вынікаў нямецкіх бамбардовак горада. Немцы актыўна бамбілі Лёндан з 7 верасьня 1940 па травень 1941 г. У сувязі з 70-мі ўгодкамі бамбардовак быў арганізаваны публічны паказ знойдзенага фільма.
Наш камэнтар: Трэба памятаць, што ў тыя драматычныя месяцы ў Лёндане і ва ўсёй Вялікай Брытаніі знаходзіліся дзесяткі тысячаў беларускіх афіцэраў і жаўнераў, якія разам з Врйскам Польскім адступілі ў Брытанію пасьля баёў за Францыю ў траўні-чэрвені 1940 г.

Алесь Хадасевіч

***

Дацкая газэта “Berlingske Tidende”.
8 верасьня 2010 г. Дацкая газэта “Berlingske Tidende” пісала пра масавыя пратэсты ў Францыі супраць пляна прэзыдэнта Сарказі павысіць пэнсійны ўзрост з 60 да 62 гадоў. У Парыжы маніфэставала паўмільёна чалавек, некалькі мільёнаў па ўсёй краіне.
Наш камэнтар: Сарказі толькі агучыў свае пляны, а незадаволенае грамадзтва ўжо салідарна пратэстуе супраць рэформы. Не шушукаецца на кухнях, ня церпіць, а салідарызуецца.

Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта “Rzeczpospolita”.
8 верасьня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” напісала пра падрыхтоўку знакамітага палатна Яна Матэйкі “Грунвальдская бітва” да пераезду ў Берлін, дзе яно будзе выстаўлена. Выстава ў 2011 годзе будзе прысьвечана 1000-годдзю нямецка-польскіх стасункаў.
Наш камэнтар: Некалі шэдэўры беларускага мастацтва выстаўляліся на часовых выставах у Польшчы, Іспаніі, Італіі, Бэльгіі, Францыі, Нарвэгіі і іншых краінах (нават пры савецкім рэжыме). Цяпер далей за Расею работы з Нацыянальнага мастацкага музэя Беларусі як правіла ня езьдзяць. Рэжым ізаляцыі, наладжаны антыбеларускім рэжымам па загаду з Масквы, дзейнічае разбуральна на культурнае жыцьцё Беларусі.

Алесь Хадасевіч
***

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
9 верасьня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Нямеччыне патрэбныя імігранты, як паветра”. Газэта піша: “Каб жыць у дабрабыце, Нямеччыне трэба штогод паўмільёна імігрантаў – б’юць трывогу навукоўцы. Справа банкіра Ціла Сарацына паказвае, што грамадзтва ня хоча чужых”. Нямецкае грамадзтва старэе, не хапае інжынэраў, настаўнікаў і рабочых. Па ўсёй Нямеччыне працягваецца спрэчка наконт нядаўна выпушчанай у сьвет кнігі Ціла Сарацына “Нямеччына сама сабе прыкончыць”, у якой аўтар даводзіць, што “імігранты з Блізкага Усходу генэтычна абцяжараныя лянотай і слабой інтэлектуальнай патэнцыяй, таму ўяўляюць сабой пагрозу для Нямеччыны. Як беспрацоўныя яны абцяжарваюць сацыяльную сістэму краіны. А дзякуючы вялікаму натуральнаму прыросту могуць здамінаваць усю краіну”. Па ўсёй Нямеччыне расьце падтрымка тэзісаў і асобы Сарацына.
Наш камэнтар: Бальшыня нямецкага грамадзтва, як бачым, ужо “накушалася” лібэралізму і іншай левізны. Сацыяльны крызіс на лібэральным Захадзе паглыбляецца.

Алесь Хадасевіч

***

Партугальская газэта “Diario de Noticias”.
9 верасьня 2010 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” напісала пра інтэрвію Фідэля Кастра для амэрыканскай газэты “The Atlantic” ў Гаване. Сярод іншага Кастра сказаў, што “эканамічная мадэль на выспе ўжо не спрацоўвае”.
Наш камэнтар: Вось як бывае! Праз 52 гады зьдзеку з уласнага народу, эканамічных законаў і здаровага сэнсу дыктатар прызнае, што камуна – гэта тупік. Апошнім часам мы такое чуем і ад Лукашэнкі.

Алесь Хадасевіч

9/9/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2010
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024