Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЧАМУ Ў 1994 ГОДЗЕ НА ПРЭЗЫДЭНЦКІХ ВЫБАРАХ ПЕРАМОГ ЛУКАШЭНКА?

Запыты такога роду заўсёды выглядаюць трохі дзіўнымі сваёй праставатай наіўнасьцю. Скажам: “Чаму ў культурнай Нямеччыне да ўлады прыйшоў Гітлер?” Ці: “Чаму расейскія камуністы праводзілі генацыд народаў за савецкай уладай?” Але, тым ня менш, гэта ёсьць самае ўнівэрсальнае пытаньне, каб адказаць па сутнасьці. Спынюся талькі на асноўных тэзісах.

1. Перамагчы павінен быў Народны Фронт. Дзеля гэтага была падрыхтаваная палітычная база. У канцы 1992 года, пасьля антызаконнай забароны рэфэрэндуму аб новых парляманцкіх выбарах, Апазыцыя БНФ у Вярхоўным Савеце паставіла задачу дамагчыся адстаўкі ўраду Кебіча. Увесь цяжар працы дэпутацкай Апазыцыі БНФ быў перанесены на электарат. Былі наладжаныя пастаянныя паездкі дэпутатаў БНФ па Беларусі, адбыліся сотні спатканьняў з выбаршчыкамі пры перапоўненых залях. Газэта “Свабода” , рэдактарам якой быў сябра Апазыцыі БНФ і Сойму БНФ дэпутат Вярхоўнага Савета Ігар Гермянчук, выходзіла тады 100-тысячным накладам і адлюстроўвала апазыцыйную працу. Гэта было вельмі істотным. Да пачатку 1994 года ў выніку фронтаўскай растлумачальнай працы В. Кебіч ужо ня меў электаральных шансаў на выбарах.

2. Праца, праведзеная Фронтам, і антыкебічаўскі настрой электарату былі ўмела выкарыстаная КГБ, Масквой і іншымі сіламі, якія выставілі свайго кандыдата-тэрмінатара (Лукашэнку) і вымасьцілі яму дарогу да ўлады, выкарыстаўшы вялікія прапагандысцкія, агентурныя і фінансавыя рэсурсы.

3. Увесь цяжар афіцыйнай прапаганды і дзеяньняў (Кебіча) былі ськіраваныя супраць БНФ.

4. Грамадзтва было падатнае на самы прымітыўны тэрмінатарскі папулізм, паколькі заставалася савецкім ва ўмовах крызісу. Самае істотнае, што людзі гэтага грамадзтва ня мелі прыватнай уласнасьці, а значыць – ня мелі жыцьцёвай патрэбнасьці свабоды і неабходнасьці яе абараняць. Чалавек без уласнасьці не пачуваецца гаспадаром на нацыянальнай тэрыторыі і слаба зьвязвае (альбо і не зьвязвае) сваё становішча зь лёсам нацыі і дзяржавы.

5. Перамога БНФ у гэтай сытуацыі забясьпечвалася б у другім туры галасаваньня, паколькі вялікая колькасьць людзей галасавала за Лукашэнку, каб быць супраць Кебіча. Тым часам Лукашэнка ня меў ня толькі станоўчай праграмы, але і ўвогуле – ніякай праграмы, акрамя крайне папулісцкай крытыкі ў такт крызісным і рэтраспэктыўнам савецкім настроям. Стварэньне ў другім туры супрацьстаяньня Пазьняк-Лукашэнка істотна зьмяніла б становішча. Тэрмінатарская крытыка тут ужо была б незапатрабаваная, бо аб’екта электаральнага раздражненьня (Кебіча) ужо б не было ў выбарах. Дзейнічаў бы іншы выбар і іншы падзел электарату ў карысьць БНФ, які меў распрацаваныя моцныя праграмы дэмакратычнага і эканамічнага разьвіцьця Беларусі і гатовы ўрад, паказаны па тэлебачаньні (казалі, што група Лукашэнкі, убачыўшы гэта і пачуўшы, перажыла шок).

6. У другі тур галасаваньня, па падліках фронтаўскіх назіральнакаў (якія кантралявалі, практычна, усе выбарчыя ўчасткі), рэальна выйшлі Пазьняк і Лукашэнка. Але збоку ўлады былі задзейнічаныя адпаведныя рычагі “адміністрацыйнага рэсурсу,” ўплыву і падробкі. У выніку ў другі тур галасаваньня вывелі Кебіча, які ў рэальнасьці займаў чацьвертае месца. Гэтым было ўсё вырашана. Бо Кебіч ня меў шансаў супраць тэрмінатара — уся пратэстная энэргія выбаршчыкаў узбудзілася б супраць Кебіча (што ў выніку і атрымалася).

7. Апошняя магчымасьць выправіць становішча і не дапусьціць антыбеларускія сілы і папулізм да ўлады была тады, калі Кебічу пасьля першага туру праз Сяргея Навумчыка было прапанавана зьняць сваю кандыдатуру. Па закону пасьля гэтага павінны былі адбыцца новыя выбары з новымі кандыдатамі. Кебіч не рашыўся на такі крок, бо яго акружэньне (якое ў сапраўднасьці таксама працавала на праект “Лукашэнка”) пераканала яго, што ён пераможа.

Высновы. Такім чынам, нягледзячы на вельмі грунтоўна прапрацаваную апэрацыю ў КГБ і ў Лубянцы з выкарыстаньнем магутных прапагандысцкіх і агентурных рэсурсаў з шырокім і ўмелым захопам (на пратэстнай хвалі) часткі фронтаўскага электарату, у рэальнасьці не існавала, аднак, ніякай пэўнасьці ў перамозе Лукашэнкі на выбарах.

Галоўнай небясьпекай для рэжыму Кебіч і ўся намэнклятура лічылі Народны Фронт і яго кандыдата ў прэзыдэнты, і таму перад другім турам яны, фактычна, расчысьцілі дарогу Лукашэнку.

У сваіх нядаўніх успамінах Кебіч шчыра ў гэтым прызнаўся, кажучы, што агульнай перамогай яго і Лукашэнкі на выбарах стала тое, што яны разам выступілі як саюзьнікі і не дапусцілі да ўлады Пазьняка. “Чей вклад в общую победу над кандидатами от БНФ, мой или Александра Лукашенко, оказался весомее, пусть рассудит время” ставіць усе кропкі над “і” Вячаслаў Кебіч. Як кажуць лепей і ня скажаш.

8 ліпеня 2009 г., Нью-Ёрк
Зянон ПАЗЬНЯК

11/7/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2009
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024