Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сяргей Навумчык: Мара пакаленьняў і вынік змаганьня

Дзень 25 жніўня 1991 года быў другім днём нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета, скліканай па ініцыятыве парляманцкай Апазыцыі БНФ пасьля правалу праімпэрскага камуністычнага путчу ў Маскве. У канцы дня, у момант вялікага напружаньня і стамленьня, калі настрой дэпутацкай большасьці быў усё яшчэ няпэўны і ўсё магло павярнуцца не на нашу карысьць, і калі Шушкевіч, які вёў сэсію, прапанаваў “заканчваць нашу работу” – тады, у апошнюю хвіліну, слова ўзяў Пазьняк і, ўдала сыграўшы на паняцьцях і пачуцьцях камуністаў і прадстаўнікоў намэнклятуры, здолеў пераканаць дэпутатаў прагаласаваць за наданьне Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы. Далей...

25/8/2008 › Навіны

 


Вялікі Дзень

25-га жніўня 1991 года праз 200 гадоў акупацыяў і нішчэньняў Беларусь
вярнула сваю дзяржаўную незалежнасьць. Слава Беларусі!
Віншую ўсіх суайчыньнікаў з 17-й гадавінай
найвялікшай нацыянальнай падзеі ХХ-га стагоддзя!
Віншую Беларускі Народны Фронт!
Віншую ўсіх сяброў дэпутатаў-фронтаўцаў, наш нешматлікі, сьмелы баявы авангард,
што ў тыя трывожныя, унікальныя і рашучыя дні дамогся
беларускай перамогі стагоддзяў – зьдзейсьніў цуд над незалежнасьцю.
Слава героям, што паклалі жыцьці, йшчэ зь Вялікага Княства стагоддзямі йдучы да гэтага дня! Слава дарагой Бацькаўшчыне! Хай вечна жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк
Старшыня Беларускага Народнага
Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі – БНФ

25/8/2008 › Навіны

 


Дэзынфармацыя распаўсюджваецца з падачы рэжымнай ЦВК

У апошнія дні ў некаторых СМІ Беларусі зьявіліся паведамленьні аб тым, што “Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ вылучыла аднаго кандыдата на парляманцкія выбары”. Партыя згадваецца ў пераліку іншых палітычных арганізацыяў, якія актыўна ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы да выбараў. Далей...

22/8/2008 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАХОП. АБ НОВЫМ РАСЕЙСКІМ ПЛЯНЕ АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ

    Уступ

Уся гісторыя беларускага дзяржаўнага (а потым этнічнага і культурнага) існаваньня ёсьць вечная і пэрманэнтная барацьба з Усходам за выжываньне і разьвіцьцё. Больш высокая цывілізацыйная арганізацыя Вялікага Княства Літоўскага давала магчымасьць пасьпяхова супрацьстаяць прымітыўнаму сілавому націску. Аднак у XVII стагоддзі становішча перамянілася. Сувязі з Візантыяй, дынастычныя шлюбы, умацаваньне азіяцкага абсалютызму прывялі да канчатковага сфармаваньня Маскоўшчыны як ваеннай дзяржавы і стварэньня агрэсіўнай ідэалёгіі гэтай дзяржавы, дзе ірацыянальнае імкненьне да экспансіі было спалучана з асэнсаваньнем яе як місіі ўсходняга (праваслаўнага) сьвету (Масква – трэці Рым… і г.д.). Далей...

19/8/2008 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫБАРЫ З УДЗЕЛАМ ЛУБЯНКІ

(Ліст сябрам Беларускага Народнага Фронту
І Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. 16 жніўня 2008 г.)

Паважаныя сябры. Па маіх назіраньнях, наша ціхая мэтанакіраваная праца на працягу паўгода па падрыхтоўцы байкоту выбараў і няўдзелу людзей у галасаваньні дае плён. Павялічылася колькасьць выбаршчыкаў, якія разумеюць зьмест выбарчага ашуканства і не зьбіраюцца ісьці галасаваць. Далей...

17/8/2008 › Навіны

 


Iнфармацыя

У пачатку жніўня Зянонам Пазьняком было прачытана некалькі лекцыяў у Нью-Ёрку на палітычныя тэмы. Са зьместам іх можна пазнаёміцца на стар. http://pazniak.com/video/ (аўдыё), а таксама (відэа) у пошукавай сістэме Google, набраўшы
<Зянон Пазьняк 2008.08.03.> кірыліцай.

17/8/2008 › Навіны

 


Аб недэмакратычных выбарах у Беларусі

Сойм Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ зьвяртае ўвагу беларускай і міжнароднай грамадзкасьці на выключную недэмакратычнасьць выбарчай кампаніі па выбарах у недэмакратычны парлямант Беларусі. Пад выглядам “сьледзтва” аб выбуху, які адбыўся ў Менску 4 ліпеня, рэжым Лукашэнкі ўзяў пад кантроль міліцыі і КГБ усё электаральнае насельніцтва Беларусі. Далей...

11/8/2008 › Навіны

 


Аб ваеннай правакацыі Расеі і вайне супраць Грузіі

Правакацыйная палітыка расейскага гэбізму на Каўказе, імкненьне выкарыстаць супраць Грузіі Абхазію і Паўднёвую Асэцію прывялі да ўспышкі чарговай вайны ў гэтым раёне. Далей...

11/8/2008 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: Кaроткая інфармацыя

(Выступ на жнівеньскмм Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

Аналіз падзеяў за гэты год, і асабліва за апошні месяц, паказвае на існаваньне новага шматступеннага расейскага пляну акупацыі Беларусі. Пра існаваньне гэтага пляну ведае Лукашэнка. Расейцы шмат што ўзгаднялі зь ім. Выбух у Менску 4-га ліпеня, падрыхтаваны расейцамі, паслужыў сыгналам да канкрэтных дзеяньняў, дастасаваных да выбарчай кампаніі. Далей...

11/8/2008 › Навіны

 


Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

10 жніўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (публікуецца). Далей...

11/8/2008 › Навіны

 


Прэс-рэліз (ліпень 2008 г.)

На прыканцы чэрвеня – на пачатку ліпеня тысячы пажылых беларусаў і беларусак атрымалі па пошце паведамленьне аб “грашовых пераводах”. Далей...

7/8/2008 › Актуаліі

 


Зянон ПАЗЬНЯК: СІСТЭМНАЕ РАЗБУРЭНЬНЕ МОВЫ

У 30-х гадах, пад расейска-савецкай акупацыяй, нішчэньне правапісу беларускай мовы адбывалася пад гукі рэвальвернай кананады ў Курапатах, у лясах пад Магілёвам ды пад Менскам, у Сьляпянцы да Лошыцы, у двары Вялейскай турмы, ды казематах Берасьцейскай крэпасьці. Далей...

6/8/2008 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2008
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь