Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: 22-я ГАДАВІНА ЧАРНОБЫЛЯ

Дарагія землякі, дарагія фронтаўцы! У вельмі цяжкі час мы ўшаноўваем памяць пра Чарнобыльскую катастрофу — найвялікшую катастрофу ХХ стагоддзя і вялікае нашае народнае нішчэньне. Чарнобыль стаў сымвалам беларускай бяды.
Далей...

26/4/2008 › Навіны

 


НОВЫЯ КНІГІ ПРА БЕЛАРУСКАЕ АДРАДЖЭНЬНЕ

20-га красавіка ў грамадзкай царкоўнай залі Катэдральнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага (Brooklyn, 401 Atlantic Avenue) адбылася прэзэнтацыя кніг:
Зянона Пазьняка – “Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990 – ІІІ.1996)” і Галіны Пазьняк “Беларусь у сэрцы”. Кнігі выдадзеныя і аддрукаваныя ў Варшаве выдавецтвам “Беларускія Ведамасьці” і ТБК у Вільні ў 2007 годзе. Далей...

24/4/2008 › Навіны

 


Юры Цехановіч: “Агрогородки” — чарговае вынішчэнье беларускага сялянства

Сярод прыгнятальнікаў беларускага сялянства асабліва вызначыліся расейскія камуністы; з часоў іх панаваньня на Беларусі і па сёняшні дзёнь, сялянства зьяўляецца аб’ектам вычварэнскіх экспэрыментаў прарасейскай улады – улады беларусафобаў. Далей...

24/4/2008 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: “Сакавік – 2008″

Пазаўчора, 11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. Далей...

14/4/2008 › Навіны

 


Красавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” i Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

13 красавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Сакавік-2008” (публікуецца). Далей...

14/4/2008 › Навіны

 


Хведару Нюньку – 80!

picture-080-malyj.JPG
Як жыць, дык жыць для Беларусі.
А без яе навошта жыць?
Ларыса Геніюш

Так кораценька можна ахарактызаваць асобу старшыні Таварыства Беларускай Культуры ў Літве, чальца Прэзідуама Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Хведара Нюньку, якому 6 красавіка споўнілася 80. Далей...

13/4/2008 › Навіны

 


Дзень Волі. Беларускія героі

25 сакавіка ў цэнтар Віцебска выйшлі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Ян Таўпыга (Сябра Сойму), Алесь Пазьняк і Сяргей Каваленка. Далей...

1/4/2008 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2008
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь