25 сакавіка ў цэнтар Віцебска выйшлі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Ян Таўпыга (Сябра Сойму), Алесь Пазьняк і Сяргей Каваленка. Патрыёты ўзьнялі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі ў гонар 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны віталі людзей з вялікім нацыянальным сьвятам. У хуткім часе на патрыётаў накінуліся нелюдзі ў паліцэйскім мундзірах, якія выконвалі загады акупацыйнага антыбеларускага рэжыму. Іх схапілі, вырвалі з рук Сьцягі і павезьлі ў суд. Суддзі антыбеларускага рэжыму вынесьлі акупацыйны прысуд беларусам. Ян Таўпыга і Алесь Пазьняк атрымалі 8 сутак арышту, Сяргей Каваленка – 10 сутак.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 26 сакавіка 2008 г.