Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (22-23 чэрвеня 2007 г.)

22 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сабраліся ля магілы вялікага беларуса Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у Менску. Да грамады далучылася шмат моладзі. Далей...

23/6/2007 › Актуаліі

 


Аб’ява. Новыя архіўныя матэрыялы

На старонцы http://www.pazniak.com зьмешчаныя новыя архіўныя матэрыялы – відэазапісы з 1994 года пэрыяду першых прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі. У першым матэрыяле выступ З. Пазьняка з прэзыдэнцкай камандай на тэлебачаньні; у другім матэрыяле – выступ-лекцыя перад тэлегледачамі аб палітыцы намэнклятуры ў 1991-1994 гг.

На працягу апошняга месяца-паўтара гэтая старонка падвяргаецца рэгулярным электронным нападам невядомых зламысьнікаў, гэтак жа як і шэраг іншых беларускіх старонак і сэрвераў. Сутнасьць гэтых нападак беларусам зразумелая. Мацуйма Беларускі Інтэрнэнт.

БС

23/6/2007 › Навіны

 


Угодкі сьмерці вялікага пісьменьніка

22 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сабраліся ля магілы вялікага беларуса Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у Менску. Да грамады далучылася шмат моладзі.

Былі ўзьнятыя нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Мэмарыяльнае мерапрыемства было прысьвечана 4-м угодкам сьмерці вялікага пісьменьніка. Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа”, усклалі да надмагільнага помніка кветкі, запалілі сьвечкі. Выступоўцы казалі пра Васіля Уладзіміравіча, ягонае змагарнае жыцьцё і геніяльную творчасьць. Людзі ўспаміналі пра актыўны ўдзел Васіля Быкава ў палітычнай працы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (ён атрымаў быў партыйнае пасьведчаньне за №1). Кнігі Быкава – гэта расповед пра наш народ і нашае жыцьцё. Перакладзеныя на дзесяткі моваў сьвету, менавіта ягоныя творы даносяць іншым народам праўду пра беларусаў. Не здарма антыбеларуская дыктатура так ненавідзела гэтага вялікага чалавека. У вызваленай Беларусі абавязкава будзе ўшанавана памяць Васіля Быкава, будуць створаны помнікі, ягоным імем будуць названы вуліцы і плошчы, будуць выдавацца ягоныя творы. Сьпевам гімну “Магутны Божа” быў завершаны мэмарыльны мітынг.

БС

23/6/2007 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2007
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024