Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Брусэль фінансуе круцельства

Зь іх кпяць нават у Маскве. 23 лістапада расейскае інтэрнэтвыданьне “Lenta.ru” апублікавала прыперчаны фэльетон на тэму “менскіх барцоў за дэмакратыю і іхных брусэльскіх грантадаўцаў”.

Цытуем: “21 лістапада Эўракамісія прэзэнтавала новую стратэгію супрацоўніцтва з Менскам. Плян Брусэля абяцае беларусам вялікія выгоды, але толькі пасьля таго, як эўрапейскія чыноўнікі вырашаць, што ў краіне зьявілася “сапраўдная дэмакратыя”. Назіральнікі ўжо зьвязалі зьяўленьне “новай стратэгіі ЭЗ” з наступнымі выбарамі ў мясцовыя ворганы ўлады Беларусі, прызначаныя на студзень 2007 г. Мясцовыя апазыцыянэры, якія цяпер рыхтуюцца да выбараў, атрымалі пацьверджаньне, што Захад дапаможа іхнай барацьбе за дэмакратыю. “Прапанова Эўразьвязу своечасовая. – заяўляе былы кандыдат у беларускія прэзыдэнты А. Мілінкевіч. – Мы атрымалі дакумэнт, які пацьвярджае, што ЭЗ чакае дэмакратычных пераменаў і гатовы падтрымаць рэспубліку вельмі сур’ёзнымі грашыма”.

Далей па тэксьце прыводзяцца таксама выказваньні вядомай Бэніты Фэрэра-Вальднэр (адстаўкі якой беларускія патрыёты патрабавалі ўжо даўно) пра падтрымку тых сілаў у Беларусі, “якія за рэфэрмы”. У сваю чаргу дзяжурны па ЭЗ фінскі міністар замежных сувязяў Э. Туоміёя выказаў перакананьне, што “кропкавыя (точечные) санкцыі прывядуць да зьнікненьня дыктатуры ў Беларусі”. А пачынаецца фэльетон эпіграфам з “Дванаццаці крэслаў” Ільфа-Пятрова: “Вечером деньги — утром стулья или утром стулья – вечером деньги”. Маскоўцы кпяць з брусэльскіх і менскіх справадзейцаў, таму што і тыя і другія разам выконваюць выгадны для Масквы праект зьнішчэньня Беларускай дзяржавы.

Сапраўдныя дэмакратычныя эўрапейскія палітыкі заявілі б адкрыта, што Эўразьвяз не прызнае ўжо цяпер, зараз і не прызнае ніколі любыя выбары і рэфэрэндумы, якія праводзіць дыктатарскі рэжым у Беларусі. А яны зноў далдоняць пра “неабходнасьць празрыстых і справядлівых выбараў” ды абяцаюць грошы псэўдаапазыцыянэрам, што заклікаюць беларусаў ісьці на выбарчае шоў антыбеларускага рэжыму. Брусэль зноў дае грошы фальшывым псэўдапалітыкам і разважае пра “точечную стратегію” (да чаго ж хітрамудрая лексіка брусэльскіх бюракратаў). Сьмяецца і кпіць нават Масква. Няўжо мы, беларусы, успрымем гэтае паскудства на поўным сур’ёзе? Няўжо зноў дазволім падмануць сябе падстаўным мілінкевічам, якія на брусэльскія і маскоўскія грошы павядуць нас на выбарчыя ўчасткі? Для іх гэта найперш бізнэс – манера зарабляньня грошай. Але чаму ў пастку фальшыўцаў-хітруноў штораз трапляецца столькі талковых і разумных людзей? Пара задумацца над гэтым ды арганізаваць байкот гэтым круцелям.

Янка Базыль

8/12/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024