Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (13-15 кастрычніка 2006 г.)

Адыгі (чаркесы) патрабуюць ад міжнароднай супольнасьці прызнаць факт генацыду адыгскага народу падчас расейскай агрэсіі на Каўказе ў 18-19 стагоддзях і асудзіць гэтую расейскую палітыку.
13 кастрычніка 20 адыгскіх грамадзкіх арганізацыяў (як з Адыгеі, так і з адыгскай дыяспары ў сьвеце) зьвярнуліся з заявай у Эўрапарлямант і Стразбурскі міжнародны суд па правах чалавека. Адыгі (чаркесы) патрабуюць ад міжнароднай супольнасьці прызнаць факт генацыду адыгскага народу падчас расейскай агрэсіі на Каўказе ў 18-19 стагоддзях і асудзіць гэтую расейскую палітыку. Адыгі добра падрыхтаваліся да працэсу. Да заявы яны далучылі 450 копіяў дакумэнтаў царскага вайсковага начальства, зь якіх зразумела, што тую вайну нельга прыроўніваць да звычайных ваенных дзеяньняў. Мэтай акупантаў было поўнае зьнішчэньне і высяленьне са сваёй зямлі адыгскага народу. Апошнім часам расейскія акупанты Адыгеі перайшлі да канчатковага этапу, які павінен “победоносно” завяршыць яшчэ царскую справу зьнішчэньня адыгаў. Губэрнатар Краснадарскага краю выступіў нядаўна з ініцыятывай правядзеньня рэфэрэндуму аб “зьліцьці” аўтаномнай рэспублікі Адыгеі і Краснадарскага краю (цяпер такое ў РФ вельмі модна). Можна быць упэўненым, што малалікі, але магутны нацыянальным духам адыгскі народ абароніць свой гонар і сваю зямлю ад імпэрскага зьвера.

На тыповую будпляцоўку ў цэнтры Масквы 13 кастрычніка прыехала камісія. Камісары гулялі па будоўлі, прыглядалі за кранамі і бэтонамяшалкамі. Ужо зьбіраліся падпісаць чарговыя дазвольныя паперы на працяг будаўніцтва. Але раптам коўш экскаватара капнуў зямлю і зварухнуў чалавечы труп. Аказалася, што гэта труп рабочага-“гастарбайтэра”, які загінуў, завалены зямлёй у будаўнічай траншэі. Начальства фірмы “СУ-176 ХХІ” спачатку адмаўляла, што гэта наняты імі работнік. Потым вымушана была прызнаць гэта. Але гендырэктар так і ня здолеў паведаміць, калі адбыўся гэты няшчасны выпадак і колькі часу труп праляжаў ў зямлі на тэрыторыі будоўлі (!). Імя рабочага і ягонае грамадзянства не паведамляецца. Вось так, чалавека прысыпала зямлёй, чалавек загінуў, а “отряд не заметіл потері бойца”… Гэта яшчэ што. Ня так даўно расейскае тэлебачаньне паказвала праграму пра гастарбаўтэраў у Маскве. Сьмялейшыя зь іх паведамілі: калі работнік падае з рыштоўкі і разьбіваецца на сьмерць, начальства проста загадвае вынесьці труп за плот будпляцоўкі і выкінуць на сьмецьце.

14 кастрычніка цэнтар Кіева стаў арэнай супрацьстаяньня Украіны і пятай расейскай калёны. Украінскія патрыёты адзначалі 64-я ўгодкі ўтварэньня УПА (Украінскай Паўстанцкай Арміі). Сфармаваная ў 1942 годзе, УПА вяла барацьбу за незалежную Украіну супраць саветаў, немцаў і палякаў. На працягу дзесяцігоддзяў маскоўская гэбельсаўшчына называла змагароў “бандэраўскімі бандытамі” (хаця ўкраінскі нацыянальны лідэр Стэпан Бандэра ўсю вайну быў зьняволены немцамі ў канцлягеры Заксэнхаўзэн). Цяперашняя крамлёўская прапаганда дае ўкраінскім нацыяналістам тыя ж самыя зьняважлівыя мянушкі. Але Украіну імпэрскаму ворагу больш ужо ня ўдасца скарыць. Дзесяткі тысячаў людзей сабраліся на Хрышчаціку. Моладзь пад украінскімі сьцягамі атачыла вэтэранаў УПА. Героі, што прайшлі праз вайну і расейскі ГУЛАГ, дачакаліся сьветлага дня. Украінцы сьпявалі патрыятычныя песьні, гаварылі пра лёс радзімы. На другім канцы праспэкта збеглася цемра ненавісьнікаў Украіны. Адстаўнікі-асаднікі і камсамольцы з розных расейскіх груповак трымалі “как іконы” партрэты Сталіна, над натоўпам стракацелі чырвоныя сьцягі. Усе да аднаго лёзунгі напісаны па-расейску і ўсё пра “фашістов-бандеровцев”. Адным словам, у цэнтры Кіева супрацьстаялі абаронцы Украіны і акупанцкая маскоўская хеўра. Апошнія паводзілі сабе агрэсіўна, кідаліся на паліцэйскія кардоны, спрабавалі прарвацца і накінуцца на патрыётаў. Украінская паліцыя дзейнічала адэкватна: дала дыхту камсамольцам. Прэзыдэнт Юшчанка павіншаваў народ з гадавінай УПА і паабяцаў патрабаваць ад парляманту прыняцьця рашэньня аб прызнаньні заслугаў ваяроў УПА (дагэтуль вэтэраны УПА прыроўнены да вэтэранаў вайны ў васьмі заходніх вобласьцях краіны). Нармалізацыя нацыянальнага і дзяржаўнага жыцьця ва Украіне працягваецца.

15 кастрычніка калёна курсантаў знакамітай Разанскай ваенна-паветранай дэсантнай акадэміі вярталася з вучэньняў. Марш адбываўся ў цемры на дарозе. У калёну на поўнай хуткасьці ўрэзалася легкавая аўтамашына з пьянай кампаніяй. Шасьцёра курсантаў загінулі на месцы і па дарозе ў шпіталь, шмат паранена. У любым войску бываюць няшчасныя выпадкі. Але ў любым войску галоўнай задачай начальства ўсіх узроўняў ёсьць забесьпячэньне мінімуму рызыкі і неапраўданых стратаў. Беларусы былі ў войску з чырвонай зорачкай і добра ўсё памятаюць. Хаос і зьверства, бязглузьдзіца і тупізм – галоўныя прыкметы гэтай расейскай інстытуцыі. Няўжо трэба было весьці пехатой сотні людзей па цёмнай дарозе ўначы? Нельга было даставіць іх на машынах назад на тэрыторыю часткі? Трэба было яшчэ раз “пагартаваць сталь”? Той, хто застаўся жывы на залітай крывёй разанскай дарозе, павінен зразумець – гэта толькі пачатак. Генэралы і палкоўнікі з тлустымі фізіяноміямі яшчэ ня раз будуць заганяць маладых афіцэраў і жаўнераў проста на сьмерць і калецтва пад сувораўскім лёзунгам “Пуля дура – штык молодец” на Каўказе, у Таджыкістане і іншых месцах. Трэба абараніць беларускіх юнакоў ад гэтага жудаснага лёсу.

Янка Базыль

15/10/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2006
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024